Политика

Палажанка: усе звыкліся, што ў Беларусі ёсць палітвязні

 

Усе звыкліся, што ў Беларусі ёсць палітвязні, і апусцілі рукі, лічыць Настасся Палажанка — намеснік старшыні міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) і нявеста яе лідара Дзмітрыя Дашкевіча. Такое меркаванне яна выказала 16 ліпеня ў інтэрв'ю БелаПАН у Мінску.

"Людзі звыкліся з той беззаконнасцю і злом, якое адбываецца. Усе звыкліся, што ў Беларусі ёсць палітвязні, што нічога з гэтым не зрабіць, апусцілі рукі. Многія палітыкі кажуць пра бяссілле ў дачыненні да палітвязняў — і я іх разумею", — зазначыла Палажанка.

Аднак, паводле яе слоў, Зміцер Дашкевіч атрымоўвае шмат лістоў падтрымкі ад звычайных людзей. "Зараз Зміцер зноў знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Зміцер адмовіўся падпарадкоўвацца любым патрабаванням у адносінах да сябе. Гэта значыць, што яго вызваленне з ШІЗА будзе нядоўгім", — паведаміла Палажанка.

"Сітуацыя зараз склалася такім чынам, што ўлады пабачылі, што ёсць людзі, якія не баяцца садзіцца ў турму. У Беларусі ўсе звыкліся, што калі ты займаешся актыўнай грамадскай і палітычнай дзейнасцю, калі ты не баішся выводзіць на вуліцы людзей, тады рана ці позна ты апынешся за кратамі. Людзі перасталі гэтага баяцца. Яны прымаюць гэта як належнае. Дзіўна наадварот, калі ты не сядзеў. Для Зміцера гэта ўжо другі турэмны тэрмін. Ён адрозніваецца тым, што ён не проста сядзіць у турме, там штодня ідзе змаганне, прыдумваюцца сітуацыі, каб людзі пачалі баяцца турмы, як агню. Зміцер робіць там усё магчымае, каб прадэманстраваць, што мы гэтага не баімся, што калі будзе трэба, мы вернемся туды зноў, а калі выйдзем — то з горда паднятай галавой", — заявіла грамадская актывістка.

Таксама яна расказала, што ў дачыненні да Дашкевіча збіраюцца распачаць крымінальную справу паводле першай часткі артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі), што прадугледжвае да года ў няволі. "Страх перад гэтым 411-м артыкулам заключаецца ў тым, што справу па ім можна заводзіць круглы год, калі Зміцер нібыта не выправіцца", — сказала Палажанка.

Дзмітрый Дашкевіч разам з актывістам "Маладога фронту" Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Мінску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Гэтае затрыманне прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Маладыя людзі былі прызнаныя вінаватымі ў збіванні двух мінчан. 24 сакавіка 2011 года суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У верасні яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Оценить материал:
Средний балл - 3.00 (всего оценок: 4)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...