Другие материалы рубрики «Заграница»
-
Российские воры в законе мотают срок в Ираке
Российский вор в законе Циркач, некогда мечтавший возглавить белорусский криминальный мир, вляпался в историю… -
Новые армяне. Чем закончится протест в Ереване?
Некоторые российские СМИ заявляют о «руке» Запада, которая все организовала. Но пока протест все же носит скорее социально-экономический характер...
- Порошенко надеется на Назарбаева в целях содействия полной реализации минских договоренностей
- Хит YouTube: нападение белой акулы на клетку с дайверами собрало 3 миллиона просмотров
- Пресс-секретарь Андрея Макаревича опроверг слухи о его гибели
- Француз влетел на параплане в движущуюся кабину фуникулера — видео
- Участники референдума в Греции отвергли соглашение с кредиторами и резкое сокращение госрасходов
- В Киеве прошел гей-прайд
- Жириновский: расстрелять эту Савченко завтра же, повесить ее в Белгороде
- Контактная группа по Украине проводит встречу в Минске
- Украинские женщины учатся обращаться с оружием
- Пихта против тракториста. Кто кого?
Заграница
Нурсултан Назарбаеў зноў пазмагаецца за мандат прэзідэнта Казахстана
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў пра свой удзел у новых выбарах кіраўніка дзяржавы, прызначаных на 26 красавіка.
Кандыдатуру «першай асобы» ў якасці прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду падчас з'езда кіруючай партыі «Нур Атан» вылучыў вядомы казахстанскі вучоны, акадэмік Кенжэгалі Сагадыеў.
Нурсултан Назарбаеў у сваім выступе падкрэсліў, што яго ўказ "Аб правядзенні выбараў" стаў адказам на ініцыятыву народа, агучаную Асамблеяй народа Казахстана.
«Нас чакае гістарычны, лёсавызначальны перыяд жыцця нашай краіны, – падкрэсліў прэзідэнт Казахстана. – Цяпер міжнароднае становішча ўскладняецца. Рэзка павялічыліся эканамічныя рызыкі, з-за зніжэння сусветных цэн знізіліся паступленні ў наш бюджэт. Амаль усе дзяржавы маюць гэтыя цяжкасці, не толькі мы».
Адказам на эканамічныя выклікі і пагрозы Назарбаеў назваў новую эканамічную праграму «Нурлы жол», а таксама захаванне ранейшай сацыяльнай палітыкі дзяржавы, і выкананне ўсіх сацыяльных абавязкаў.
«Чалавек павінен ісці на выбары, калі ён мае набор праграм і мэтаў, за кошт якіх ён хоча палепшыць жыццё народа, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. – Калі няма такой мэты і задачы, няма чаго туды хадзіць».
Прычынай пераносу прэзідэнцкіх выбараў з 2016 года на 2015-ты казахстанскія ўлады называюць жаданне не дубляваць іх з выбарамі парламенцкімі, таксама запланаванымі на наступны год. Дзве электаральныя кампаніі, якія праводзяцца практычна адначасова, палічылі пераборам і пастараліся іх развесці па часе.
Чаму ж датэрмінова вырашылі правесці выбары прэзідэнта, а не парламенцкія? Адказ на гэтае пытанне даў Назарбаеў, які паведаміў на з'ездзе пра запланаваную рэформу палітычнага ўладкавання. На яго думку, неабходна пашырыць практыку справаздачнасці кіраўнікоў дзяржорганаў перад насельніцтвам, у тым ліку з дапамогай Інтэрнэту, і разам з гэтым забяспечыць зваротную сувязь. «Заканадаўствам павінны быць пашыраныя магчымасці грамадзян па абскарджанні дзеянняў служачых. Важна таксама ўзмацніць ролю грамадскіх саветаў пры дзяржаўных органах і акіматах», – лічыць кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, паводле яго слоў, краіна мае патрэбу ва ўкараненні так званага грамадзянскага бюджэтавання, згодна з якім прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці маюць магчымасці ўдзельнічаць у размеркаванні бюджэтных сродкаў, асабліва ў рэгіёнах. А дзяржорганы пазбавяць неафіцыйнага статуса «жонкі цэзара», якая заўсёды па-за падазрэннямі.
Квінтэсенцыяй рэформы стане ўкараненне самарэгулявання ў грамадстве, накіраванае на скарачэнне зонаў адказнасці дзяржаўных органаў з перадачай іх паўнамоцтваў інстытутам грамадзянскай супольнасці. Пры такім раскладзе можна будзе вырашаць пытанне пра новую сістэму выбарнасці мясцовых выканаўчых органаў і ўвогуле ўлады. «Паэтапна павінна быць праведзеная канстытуцыйная рэформа, якая прадугледжвае пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў ад Прэзідэнта да Парламента і Урада з улікам нашых традыцый», – зазначыў Нурсултан Назарбаеў.
Пасля гэтай заявы ў казахстанскіх СМІ з'явілася маса версій магчымага развіцця падзей. У прыватнасці, гаворка пайшла пра пераход Казахстана ад прэзідэнцкай формы праўлення да прэзідэнцка-парламенцкай, а то і чыста парламенцкай. І выпрабоўваць яе, падобна, будуць на зноўабраным парламенце, каб да 2020-га, года выбараў новага прэзідэнта, механізм быў ужо цалкам адпрацаваны.
На думку казахстанскіх экспертаў, "раздзяленне" выбараў адаб'ецца на эканоміцы дзяржавы толькі станоўча. Такую думку, у прыватнасці, выказаў у праграме «Дзелавы час» доктар эканамічных навук інстытута эканомікі Есенжол Аліяраў.
Пра станоўчы палітычны эфект кажуць і расійскія аналітыкі.
– Відавочна, што ў датэрміновых выбарах возьме ўдзел Нурсултан Назарбаеў, – зазначае ў адным з інтэрв'ю дырэктар Аналітычнага цэнтра МДІМА МЗС РФ, доктар палітычных навук Андрэй КАЗАНЦАЎ. – І відавочна, што ён пераможа. Ніякага рэальнага альтэрнатыўнага кандыдата нацыянальнаму лідару, які стварыў пасля распаду СССР сучасную казахстанскую дзяржаву, пакуль няма.
Паўнамоцтвы прэзідэнта Назарбаева будуць працягнутыя. Гэта фактычна адзіны рэальны сцэнарый развіцця падзей. Прычым ключавым момантам тут будзе менавіта тое, што ў прэзідэнта будзе моцны козыр у правядзенні як унутранай, так і знешняй палітыкі ў выглядзе новага мандата даверу народа. Відавочна, што працэнт галасоў за Назарбаева будзе высокім (каля 75-90%), – і ніякіх маніпуляцый для гэтага не трэба, г.зн. вынік будзе сапраўдны, бо ніхто не мае сумневаў, што народ Назарбаеву давярае.
Прычына прапановы аб датэрміновых выбарах – імкненне «развесці» па часе выбары з ростам рознага кшталту пагроз, які чакаецца ў 2016 годзе. Я не думаю, што калі б выбары ўсіх узроўняў адбыліся ў 2016 годзе, гэта б прывяло да сур'ёзнай дэстабілізацыі. Але верагоднасць супадзення выбараў і піка рызыкаў сапраўды ёсць. Таму рашэнне пра датэрміновыя выбары павінна прадухіліць магчымасць любой дэстабілізацыі, звязанай з супадзеннем рызыкаў.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева