Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»
-
Как правильно встретить холода
Холода не за горами — но готовы ли к ним Вы? Для многих модниц зимний мороз может стать настоящей проблемой — сложно быть элегантной, если вы закутаны в десятки одежек... -
Вы хотите творить добро?
Вы хотите творить добро? Тогда присоединяйтесь к участию в выставке «50 плюс»!..
Бизнес-новости
Свята працягваецца — 5-га ліпеня на Фестывалі AD.NAK!
5 ліпеня пройдзе Вялікі фестывальны дзень Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
Да гэтай даты засталося зусім трошкі, і яшчэ ёсць магчымасць змяніць нешта ў сваіх планах і прыйсці наведаць адну з самых яскравых падзеяў гэтага лета — адукацыйную праграму фестывалю Ad.nak!
Заключны дзень Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў па адрасе: г. Мінск, пр-т газеты “Праўда”, 11.
А 10-й раніцы пачнецца Адукацыйная праграма, на якую можна запісацца на афіцыйным сайце фестывалю ADNAK.BY. Перад “студэнтамі” выступяць майстры айчыннай рэкламнай галіны: Анастасія Залеская (вядучы спецыяліст па маркетынгу і PR праекту RABOTA.TUT.BY), Юра Шуст і Захар Шлімакоў (дызайнеры інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic), Андрэй Халецкі (крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва Forte Grey), Вольга Алейнік (дырэктарка агенцтва візуальных камунікацый AVC), Павел Дзядкоў (крэатыўны дырэктар Студыі спецпраектаў PRKVADRAT), Васіль Андрэеў (вядомы беларускі дызайнер, партнёр кампаніі 495Design (Беларусь, Расія).
А 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Фестывалю AD.NAK! Як і ў мінулыя гады, адкрыццё цырымоніі мае быць нечаканым і надзвычай арыгінальным.
Пасля арганізатары і сябры журы Фестывалю падзеляцца з журналістамі сёлетнімі поспехамі і няўдачамі на прэс-канферэнцыі, а ўдзельнікі змогуць дазнацца самыя свежыя навіны са сферы рэкламы і маркетынгу адзін ад аднаго ў межах нефармальных зносінаў.
Пасля прэс-канферэнцыі а 18-й гадзіне пачнецца самая прыемная частка — узнагароджанне пераможцаў і прызёраў Фестывалю AD.NAK!. Тады можна будзе дазнацца, хто сёлета стане найлепшым ў кожнай з намінацый. Рабіць стаўкі можна ўжо цяпер: на сайце ADNAK.BY ужо абвешчаныя шорт-лісты.
Арганізатары абяцаюць, што цырымонія ўзнагароджвання стане незвычайнай дзеяй з удзелам інтэлектуальных вядоўцаў, альтэрнатыўных выступоўцаў і бязмежнага рэкламнага пазітыву.
Тым, хто не атрымаў запрашэнні на цырымонію ўзнагароджання, не варта перажываць. У гэтым годзе, дзякуючы партнёру Фестывалю — сервісу Webiring, ад 16-й гадзіны за імпрэзай можна будзе сачыць праз онлайн-трансляцыю на афіцыйным сайце фестывалю ADNAK.BY, а таксама на сайтах арганізатараў — BUDZMA.ORG, MARKETING.BY.
Аднак онлайн-трансляцыя не дазволіць скарыстацца надзвычай цікавымі офлайн-магчымасцямі. Напрыклад, Zniata Studio зладзіць нечаканую фотазону, а кампанія Gluk Media (Літва) — інтэрактыўныя забавы, у якіх зможа прыняць удзел кожны ахвотны. У дворыку Міжнароднага адукацыйнага цэнтру будуць арганізаваныя разнастайныя відовішчы і актыўнасці.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева