Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»

  1. Интересный выход предлагают «ипэшникам» в кризис
    У вас есть возможность стать официальным дилером «АксИнтерьер» — это компания, которая успешно работает на белорусском рынке натяжных потолков уже 9 лет!
  2. Остался всего месяц до Радуницы! Что следует знать и как подготовиться?
    Мастерская Monument.by — полный комплекс услуг по благоустройству мест захоронения во всех уголках Беларуси...


Бизнес-новости

AD.NAK! развяжа рукі рэкламшчыкам


Сёння трэнд спалучэння глабальнага і лакальнага, альбо Glocal, вельмі папулярны ў свеце. Для бізнесу гэта значыць развіваць справу глабальна, надаючы пры гэтым значную ўвагу мясцовым умовам.

Менавіта таму сёлетні Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! разам са студыяй брэндынгу On Foot ладзіць конкурс “Брэнд-перазагрузка” і прапануе ўдзельнікам ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія.



Згоду здацца на літасць дызайнераў, арт-дырэктараў і іншых спецыялістаў, якія займаюцца стварэннем новых гандлёвых марак і брэндаў, далі “Онега”, AIST, “Сочный” і M1NSK.

“Па-першае, нам цікава ўбачыць новы, свежы погляд на наш брэнд. Па-другое, удзел у конкурсе — лагічны працяг нашай кампаніі “Пакаленне чэмпіёнаў” пра новае пакаленне новых адважных беларусаў”, — расказвае пра матывы ўдзелу ў конкурсе дырэктар па маркетынгу кампаніі “Аазіс” Вольга Седзіна.

На яе думку, “развіццё рынку маркетынгу і рэкламы — хутчэй другарадная задача; значна важнейшы пазітыўны ўплыў беларускай мовы і іншых беларускіх атрыбутаў у рэкламе на разуменне і прыняцце беларусамі сваёй ідэнтычнасці”.

Мэтавая аўдыторыя конкурсу: дызайнеры, арт-дырэктары і іншыя спецыялісты, якія працуюць у галіне стварэння новых гандлёвых марак і брэндаў.

Конкурс цалкам развяжа рукі рэкламшчыкам, і таму вынік яго непрадказальны. Пэўна мы ведаем адно: павага, прызнанне і адмысловая статуэтка, а таксама каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра Фестывалю, кампаніі velcom, дастануцца самым адважным і адметным удзельнікам! А кампаніі, якія пагадзіліся на такі эксперымент са сваімі гандлёвымі маркамі, атрымаюць шанец адмыслова аднавіць свае брэнды.

Дэдлайн прыёму працаў — 9 чэрвеня.

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба абраць гандлёвую марку са спіса, спампаваць зыходнік з яе айдэнтыкай, а таксама гід па айдэнтыцы і азнаёміцца з ім.

Гатовы праект трэба запампаваць не пазней за 9 чэрвеня ў раздзеле “Падаць работу”.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя рашэннем сябраў журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя спецыялісты па маркетынгу і брэндынгу Беларусі.

Канцэпты пераможцаў будуць разгледжаныя брэндамі-ўдзельнікамі ў якасці праектаў для далейшай практычнай рэалізацыі.

Колькасць удзельнікаў у конкурсе неабмежаваная. Да ўдзелу прымаюцца толькі індывідуальныя работы. Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс праекты па ўсіх брэндах гэтага конкурсу.



Аб Фестывалі

Сёлетні Фестываль AD.NAK! прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна — дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!»

Фінальная частка Фестывалю — урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў — пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Удзел у Фестывалі бясплатны!


Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева