Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Жерар Депардье примерит на себя судьбу Стросс-Кана
    Феррара известен в основном как автор фильмов, рассказывающих о темной стороне жизни. В числе его картин – "Плохой лейтенант"...
  2. Никто не хотел быть экс-песняром
    Арбитражный суд Москвы поставил точку в споре между Белорусским государственным ансамблем «Песняры» и российским ООО «Песняры»...

Культура

Эўрапейцы ацанілі беларускую песьню


10-гадовая Вольга Сацюк з Кобрыну заняла чацьвертае месца на першым дзіцячым конкурсе “Эўрабачаньне-2003”, які адбыўся ў сталіцы Даніі — Капэнгагене. Паводле вынікаў тэлефоннага галасаваньня ў 16 краінах Эўропы, Вольга літаральна да апошніх хвілінаў займала другое месца, аднак урэшце саступіла супернікам з Харватыі, Гішпаніі й Вялікабрытаніі. Паводле ўмоваў конкурсу, песьні выконваліся на нацыянальных мовах. Вольга Сацюк сьпявала па-беларуску.


Усяго ў конкурсе, які ўпершыню Эўрабачаньне ладзіла для юных сьпевакоў, бралі ўдзел выканаўцы з 16 эўрапейскіх краінаў. І чацьвертае месца сьпявачкі з Кобрыну — вынік вельмі высокі. Свой посьпех Вольга падзяліла з 15-гадовай Кацярынай Ліпоўскай — аўтаркай песьні “Танцуй”. Генэральны прадусар Першага нацыянальнага каналу Ўладзімер Максімкоў, асноўны ініцыятар беларускага ўдзелу ў “Эўрабачаньні”, не хавае свайго задавальненьня вынікам выступу Вольгі Сацюк: “Насамрэч мы былі гатовыя да куды ніжэйшага месца. Не сакрэт, што не заўсёды на конкурсе “Эўрабачаньне” аб’ектыўныя ацэнкі прысутнічаюць, бо “Эўрабачаньне” — прадукт Эўрапейскага вяшчальнага саюзу, які, у сваю чаргу, частка Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці і г.д. Прынамсі, у дарослым “Эўрабачаньні” гэта вельмі часта назіраецца. Таму псыхалягічна мы былі гатовыя, што не зоймем вельмі высокага месца, але тым больш прыемна, што атрымалася інакш. На мой погляд, дастаткова аб’ектыўна разьмеркаваліся выканаўцы”.


Трэба спадзявацца, што гэта будзе станоўчы прыклад для дарослых беларускіх выканаўцаў, якія плянуюць нарэшце дэбютаваць на конкурсе “Эўрабачаньня.


Са словаў Максімкава, “для дарослых мы будзем лічыць посьпехам, калі наогул патрапім у фінальную частку, бо дарослыя конкурсы адбываюцца ў два этапы. Але, натуральна, вынік дзіцячага “Эўрабачаньня” натхняе: відавочна, што можна (і трэба) ставіць больш высокія задачы і мэты. Але, вяртаючыся да Вольгі Сацюк, магу сказаць, што ўражаньні проста фантастычныя. Мы ўсе былі ў студыі, і такога адзінага памкненьня я даўно не адчуваў: кранальна было неверагодна, ледзьве не са сьлязьмі на вачох. Гэтага адчуваньня няма з чым нават параўнаць — можа хіба з тым, калі зборная Беларусі ў хакеі выйграла ў швэдаў. Асабліва прыемна, што гэта менавіта дзіцячы конкурс. Калі ў дарослых усё ж адчуваецца налёт палітыкі, то дзіцячы конкурс — гэта вельмі чыста і прыгожа”.


Вольга Сацюк ад самага раньняга дзяцінства займаецца сьпевамі: у пяць гадоў бацькі прывялі яе ў Дом творчасьці Кобрыні, і ўжо праз год яна атрымала прыз глядацкіх сымпатыяў рэспубліканскага тэлеконкурсу “Мы родам зь дзяцінства”. Але лёсавызначальным стаў сёлетні адборачны выступ у нацыянальным тэлеконкурсе юных талентаў “Сузор’е надзеяў”, дзякуючы перамозе ў якім стаў магчымым ейны ўдзел ў конкурсе Эўрабачаньня.


Ігар КАРНЕЙ, Радыё Свабода
Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...