Другие материалы рубрики «Культура»
-
“Нельга забыць” выклалі свайго Mertvets’а ў Сеціва
Сярод 10 трэкаў — кампазіцыя на адзін з самых вядомых вершаў Максіма Багдановіча “Пагоня”… -
Фестивальный Витебск: белорусский легпром и российская попса
Корреспондент Naviny.by побывала в эти дни в Витебске и делится впечатлениями о царящей в нем атмосфере...
- Пераможцы конкурсу «Заспявай.BY» дадуць сумесны канцэрт
- Первая часть проекта «Lyapis Crew: ТРУбьют» выложена для прослушивания и скачивания
- «Витебск-2014» наградил больше участников, чем обычно
- Исторический музей представил выставку «Вещи между жизнью и смертью»
- Победитель "Славянского базара" Родриго де ла Кадена впервые в жизни участвовал в конкурсе
- Лукашенко поздравил Моисеева с юбилеем на «Славянском базаре»
- «Славянский базар в Витебске» завершился большим гала-концертом
- Мексиканец лидирует в конкурсе эстрадной песни «Витебск-2014»
- Белорус вышел в финал международного конкурса «Витебск-2014»
- На «Славянском базаре» Филипп Киркоров выступил с шоу «Друgoy»
Культура
Дачка Астрыд Ліндгрэн прэзентавала беларусам Піпі Доўгуюпанчоху
Учора ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха» ў перакладзе на беларускую мову. Паслухаць, як Піпі размаўляе па-беларуску, сабраліся літаратары, перакладчыкі, дзеці і Карын Нюман, дачка шведскай пісьменніцы.
Беларуская стала 64-й мовай, на якіх размаўляе Піпі. Прычым, у сваёй працы перакладчыкі імкнуліся быць як мага бліжэй да арыгіналу, а не да рускага варыянту. Розніца ёсць нават у назве, бо па-шведску гэта гучыць, як «Pippi Långstrump», а па-руску — «Пеппи Длинныйчулок». Імя дзіўнае не толькі для беларусаў, але і для скандынаваў, бо прыдумала яго маленькая дачка Астрыд.
«Калі я захварэла на запаленне лёгкіх, ляжала ў ложку і прасіла маці распавесці гісторыі пра прыгоды Піпі Доўгайпанчохі», — распавядае Карын Нюман, дачка Ліндгрэн. Карын прыляцела ў Мінск спецыяльна на прэзентацыю беларускага варыянту кнігі.
Госці імпрэзы паслухалі ўрывак казкі з вуснаў Карын на мове арыгіналу, а пасля маглі атрымаць аўтограф на новай кнізе.
Для перакладчыка Змітра Плакса праца з дзіцячай літаратурай новая. Першым слухачом стаў яго сын. Зміцер распавёў пра складанасці падчас творчага працэсу: «Перадусім, было нялёгка працаваць са спецыфічнай мовай казкі, дзе шмат паўтораў, пераскокаў. Гэтаксама ўзніклі пытанні з перакладам звароту Піпі да настаўніцы. У шведаў прынята гэта рабіць праз трэцюю асобу, а для беларускіх дзетак я пакінуў звыклыя «Вы».
Наклад кнігі — 2000 асобнікаў. На думку кіраўніцы праекту Аляксандры Макавік, гэта шмат: «На жаль, кнігу так хутка, як хацелася б, раскупаць не будуць менавіта з-за мовы. Аднак мы імкнуліся пакінуць афіцыйны правапіс, каб было зразумела школьнікам. У цэлым жа праект можна назваць гуманітарным, а не камерцыйным».
Апроч крамаў, кніга мусіць паступіць і ў бібліятэкі рэспублікі. Кіраўнік аддзелу пасольства Швецыі ў Мінску Стэфан Эрыксан падараваў Нацыянальнай бібліятэцы па 50 асобнікаў кніг «Піпі Доўгаяпнчоха» і «Малы і Карлсан з даху» з загадам раздаць іх па публічных бібліятэках.
І шведы, і беларусы адзначалі вартасць герояў Астрыд Ліндгрэн. На думку галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Барыса Пятровіча, таму, што «яны былі звычайнымі дзецьмі, якія не змагаліся з капіталістычным злом, як савецкія героі, а проста жылі. Нам жа не хапала тады менавіта свабоды, радасці і дабрыні. Гэтаму варта вучыцца і сучасным дзецям».
Аднак Барыс Пятровіч распавёў і пра негатыўнае стаўленне да герояў Ліндгрэн. Так, у маскоўскім часопісе «Дружба народаў» за люты 2008 году з’явіўся артыкул пра дзіцячую літаратуру. Там і Піпі, і Карлсана называюць антыгероямі. Маўляў, які ж герой з таго, хто свавольнічае, здзекуецца з малыша і есць сочыва літрамі. Сапраўдным героем, на думку аўтараў артыкулу, можна лічыць Гары Потэра. «Аднак на творы Роўлінг робяцца мноства падробак, а героі Ліндгрэн геніяльныя, якіх проста так не падробіш», — падвёў вынік Барыс Пятровіч.
Стэфан Эрыксан паабяцаў маленькім беларусам, што гэта не апошні праект для іх. Так, у працяг мерапрыемстваў да 100-годдзя Астрыд Ліндгрэн з 12 па 18 красавіка пройдзе фестываль шведскага дзіцячага кіно. Паказ фільмаў адбудзецца ў кінатэатры «Цэнтральны».
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева