all


    Культура

    У Гродзенскай вобласці прайшоў «Крэўскі кірмаш»

    Фото
    Фото
    Фото
    Фото
    Фото
    Фото
    Фото
    Фото

     

    У мінулыя выхадныя ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна (Гродзенская вобласць) прайшоў рэгіянальны фестываль «Крэўскі кірмаш», прысвечаны падпісанню аднайменнай уніі ў 1385 годзе. Арганізатарамі фестывалю выступілі фонд «Крэўскі замак», райвыканкам і мясцовы сельсавет.

    Фестываль традыцыйна праходзіў у рамках валанцёрскага лагера.

    Як паведаміла БелаПАН дырэктар фонду «Крэўскі замак» Вольга Кастрамінава, сёлета лагер працаваў з 1 ліпеня, яго ўдзельнікі садзейнічаюць ахове гісторыка-культурных помнікаў Крэва, захаванню прыродных тэрыторый у іх натуральным выглядзе. Намаганнямі валанцёраў летась былі прыведзеныя ў парадак яўрэйскія могілкі каля Крэва, а таксама пачалася работа па кансервацыі руін Крэўскага замка.

    «Крэўскі кірмаш» стаў фінальнай кропкай лагера гэтага года. У свяце ўдзельнічалі госці з Мінска, жыхары Крэва і навакольных населеных пунктаў. Наведвальнікам было прапанавана выбраць лепшых крэўскіх гаспадароў, кухара, гандляра, майстра, барда і іншых умельцаў. Каля сцен замка былі ўстаноўленыя гандлёвыя рады, дзе можна было набыць вырабы майстроў, народныя пачастункі.

    Ураджэнец вёскі, вядомы паэт і палітык Уладзімір Някляеў быў удастоены на фестывалі прэміі «Лепшы крэўскі паэт». Для гасцей выступілі музыканты і выканаўцы Раман Абрамчук, Мікалай Кароль, Таццяна Беланогая, Вікторыя Харкевіч, Раман Яраш, Максім Знак, гурт Alta Mente і іншыя.

    Оценить материал:
    Tweet

    Ваш комментарий

    Регистрация

    В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
    Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева