Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Георгий Волчек: кто ж сволочь сделает главным героем?
    Говорят, юмористы и пародисты вне сцены вполне серьезные люди. Вот и артист театра и кино, юморист-пародист, автор и исполнитель Георгий Волчек…
  2. Беларускую літаратуру забівае палітычны кантэкст
    У Гомелі 30 сакавіка Беларускі ПЭН-цэнтр зладзіў імпрэзу «Сустрэчы з Гедройцам». Да рэгіянальных чытачоў даехалі лаўрэаты прэміі...


Культура

У Мiнску прэзентаваная кніга выбраных твораў паэта Эдуарда Акуліна

 

Як паведамiў БелаПАН, 7 студзеня ў мінскім Палацы мастацтва прайшла святочная вечарына, прымеркаваная да 50-годдзя паэта і барда Эдуарда Акуліна, падчас якой адбылася імправізаваная прэзентацыя аднаго асобніка кнігі "Святая ноч", якую склала выбраная паэзія Эдуарда Акуліна.

"Гэта сапраўды калядны цуд! Калі я запрашаў вас на вечарыну, то казаў, што калядныя цуды гарантуюцца, але я сам асабіста не спадзяваўся, што менавіта сёння, у гэты калядны вечар сам святы Мікола падорыць мне самую доўгачаканую кнігу, якую я чакаў усё жыццё. Паколькі маю кнігу "Радно" напаткаў трагічны лёс і яна была парэзаная ў выдавецтве, дзе выйшла ў 2000 годзе, то я вырашыў змясціць яе цалкам у новую кнігу — ад першага верша да апошняга", — адзначыў Эдуард Акулін.

Ролю святога Міколы прымераў літаратар Міхась Скобла, які шчодра адарыў падарункамі сяброў юбіляра Анатоля Вярцінскага, Леаніда Дранько-Майсюка, Рыгора Сітніцу.

Павіншаваў юбіляра са святам і народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Па стане здароўя ён не змог прыйсці на вечарыну, таму прысутныя пачулі аўдыязапіс віншавальнай прамовы народнага паэта.

"Выдатнаму беларускаму паэту Эдуарду Акуліну воляю нябёс загадана адзначыць сваё пяцідзесяцігоддзе — першы паважны юбілей. З аднаго боку, калі паглядзець на яго рухавую юнацкую постаць, на яго маладое аблічча, гэта проста неверагодна. З другога боку, калі ўлічыць, што ён ужо добрую чвэрць стагоддзя актыўна прысутнічае ў нашым літаратурным і культурна-грамадскім жыцці, дык трэба здзіўляцца, што яму яшчэ толькі пяцьдзясят. Паэзія Эдуарда Акуліна патрабуе ўдумлівага, пільнага чытання. На ягоным творчым рахунку каля дзесяці кніг лірыкі, ды якой лірыкі, якой арыгінальнай, глыбокай і сур'ёзнай! Гэта паэт, які разумее самую складаную, самую суворую дыялектыку жыцця і мае мужнасць сказаць пра гэта гранічна шчыра", — адзначыў Ніл Гілевіч.

Ён пажадаў Акуліну "самага неабходнага: здароўя, невычэрпнай творчай энергіі і натхнення".

Падчас вечарыны была прэзентаваная кніга Эдуарда Акуліна "Малітва воч", што выйшла пры канцы 2012 года, а таксама дыск "Не магу жыць без крыл…". Музычную атмасферу вечара дапамаглі стварыць сам юбіляр, а таксама Кастусь Герашчанка і Таццяна Беланогая.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева