Другие материалы рубрики «Культура»
-
Дыктатура можа дапамагчы беларускім творцам дайсці да еўрапейскага чытача
Вядомая чэшская пісьменніца Ірэна Доўскава наведала Мінск для ўдзелу у фестывалі еўрапейскай прозы «Еўрапеана»... -
Беларускі спектакль трапіў у атмасферу ўсерасійскай гістэрыі
Рэжысёр Андрэй Саўчанка распавёў пра скандал пасля спектакля “Бі-Лінгвы” ў Маскве…
- Василий Раинчик отметит 65-летие премьерой новой песни
- «Океан Ельзи» возвращается с концертами в Беларусь
- Каждый четвертый может пойти на минский концерт Робби Уильямса бесплатно
- Объявили лауреатов литературной премии «Дебют» имени Богдановича
- В авикатастрофе на юге Франции погиб оперный певец Олег Брияк
- В Минске открылась шокирующая выставка Адама Глобуса
- Виолончельную сюиту Баха сыграли в метро на индийской маримбе
- Профессиональные музыканты сыграли Баха в переходах Минского метро
- Купалаўскi шрыфт — ад А да Я
- На Червенском рынке гукали весну
Культура
Зялёныя святкі крочаць па краіне
1 чэрвеня Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ) і Магілёўскі гарвыканкам ладзяць свята беларускай традыцыйнай культуры. “Зялёныя святкі” сёлета знітаваны з Днём абароны дзяцей. А праз тыдзень у такім свяце змогуць паўдзельнічаць і жыхары Мінска. 7 чэрвеня завіваць бярозы будуць у Музеі народнай архітэктуры і побыту.
Месца дзеяння — Магілёў
СЭТ вырашыў распачаць добрую традыцыю святкавання Троіцы (адна з назваў свята) у этнаграфічным комплексе народных промыслаў у Зялёным Гаі ў мікрараёне Спадарожнік.
“Зялёныя святкі” адлюстроўваюць уласцівае канца вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэваў, кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны і стануць прыродным атачэннем свята, вызначаць яго вобразнасць і змест.
Як распавяла сябра СЭТу і суарганізатар свята Марыя Лук'янава, такі фестываль задумваўся даўно: “І мы прыдумалі скарыстаць для народнага свята вельмі файнае месца ў Магілёве, такі прыватны этнахутар. Там сядзіба з некалькімі драўлянымі будынкамі, якая знаходзіцца амаль што ў лесе. Месца вельмі прыгожае”.
Час фестываля таксама абралі невыпадкова. На Магілёўшчыне традыцыі Зялёных святак былі шырока распаўсюджаны. “Мы падумалі, што гэта будзе вельмі моцная рэгіянальная фішка”, — падкрэсліла Лук'янава.
Пачнецца імпрэза траецкім абрадам завівання бярозак і кумлення, які зладзяць носьбіты традыцыі з Бялыніцкага раёна.
“Некалі даўно маладыя дзеўкі з песнямі хадзілі у лес. Яны абіралі там маладыя бярозкі і завівалі іх паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія вароцікі ўпрыгожаныя. Пасля праз гэтыя вароцікі праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай і паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак”, — патлумачыла этнограф.
Яна таксама адзначыла, што вялікага акцэнту менавіта на абрадавасць рабіцца не будзе. То бок наведвальнікі, канешне, змогуць сплесці вянкі і паўдзельнічаць у карагодах пад траецкія песні. Але будзе шмат забавак, не звязаных непасрэдна з традыцыямі “Зялёных святак”.
“Адметнасць свята сёлета ў тым, што мы вырашылі разбіць яго на некалькі пляцовак. То бок пасля абрадавай часткі, калі бабулічкі паспяваюць і пакажуць традыцыі, гадзіны пасля трэцяй наведвальнікі могуць прыняць удзел у іншых занятках”, — адзначыла Лук'янава.
Так, на святочных пляцоўках можна будзе паўдзельнічаць у абрадзе, прыняць удзел у традыцыйных гульнях і танцах, паслухаць абрадавыя і лірычныя спевы ў выкананні фальклорных гуртоў, паўдзельнічаць у майстар-класах па традыцыйных рамёствах і павучыцца вырабу страў народнай кухні. Акрамя гэтага, на свяце будзе працаваць кірмаш рамёстваў.
“У гэтым годзе мы вырашылі больш увагі надаць дзецям. Будуць выступаць дзецячыя калектывы “Верабейкі”, “Калыханка” з Любані. Яны праспяваюць і патанчаць. Потым будзе шэраг майстар-класаў менавіта для дзетак. Яны будуць птушак з травы плесці, будуць для іх танчыкі паказываць і гульні адмысловыя”, — распавядае арганізатар фэсту. Яна падкрэсліла, што праграма разлічана на розныя ўзросты.
Сярод сямейных забавак Лук'янава назвала заняткі па народнай кухні: “Яны змогуць паспрабаваць зляпіць сваімі ручкамі печыва, размаляваць яго глазур’ю”.
Будзе чым заняцца і дарослым. Арганізатар абяцала цікавыя заняткі з ганчаром, пляценне паясоў і саламяных капялюшаў. Аматары больш рухавых заняткаў змогуць павучыцца і паўдзельнічаць у народных танцах.
Напрыканцы фэсту запланаваны постфальклёрны канцэрт. Траецкія, русальныя, купальскія спевы ў выкананні гуртоў “Паўночная Сухадроўка” (Віцебск), “Глейна” (Гарадок), “Рутвіца” (Мінск), “Мярэжа” (Мінск), “Горынь” (Мінск). З традыцыйнай інструментальнай музыкай і лірычнымі спевамі выступяць гурты “Варган” (Полацк), клуб традыцыйнага мужчынскага спеву “Дунай” (Мінск), “Рада” (Мінск), музыкі з Мінска Раман Яраш і Юлія Літвінава, Яўген Барышнікаў, Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Васіль Грынь, гурт дударскай музыкі “Люташ” (Мінск). Завершыць праграму выступ гурта “Ягорава гара" з акустычна-электроннай праграмай (Гомель).
Музычна-танцавальнае суправаджэнне ўсяго фэста — капэла “На Таку” і танцавальны клуб “Сіта” (Мінск).
Арганізатары адзначаюць, што неяк адмыслова рыхтавацца да свята наведвальнікам не трэба. Галоўнае — прыйсці з добрым настроем. Уваход на фэст будзе вольны, а працягнуцца імпрэзы да паловы на дзясятую.
Месца дзеяння — Строчыцы
Сёлета ўпершыню адбудзецца Сёмуха (так Траецкія святы называюць на Міншчыне) ў Музеі народнай архітэктуры і побыту.
7 чэрвеня “музейная вёска” гасцінна сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай. Тут Зялёныя святкі адбудуцца ад другой да пятай гадзіны вечара.
Як распавёў дырэктар музея Эдуард Багдановіч, тут таксама будуць і вянкі, і бярозавыя варотцы і абрадавыя песні: “Калі праз такую арку праходзілі, то нібы пачыналі жыццё з чыстага аркуша”. Ён адзначыў, што менавіта дзяўчыны сімвалізуюць маладосць і прыгажосць прыроды. Таму, калі хто хоча ўладкаваць уласнае жыццё, Зялёнеыя святкі — адзін з самых ўдалых для гэтага дзён.
“Зялёныя святкі адзначалі і праваслаўныя, і католікі. Правесці гэтае свята нам дапамагае Універсітэт культуры”, — распавёў ёдырэктар музея.
Пройдуць навучальныя майстар-класы па беларускіх танцах і гульнях, па пляценню вянкоў. Для самых маленькіх наведвальнікаў прапануюць цікавыя гульні на дзіцячай пляцоўцы.
Нейкай адпаведнай кульмінацыі свята тут не запланавана.
“Будзе правадзіцца так званы абрад кумлення. Гэта абрад завівання вянкоў, звязвання бярозак. І пасля ў нас будуць песні і танцы. Будзе і адмысловая абрадавая страва — яешня. Яе спякуць на вялікай патэльні непасрэдна на гары, дзе і пройдуць абрадавыя дзеянні”, — адзначыў дырэктар.
Але з той патэльні паласавацца атрымаецца не ўсім. Супрацоўнікі музея будуць частаваць яешняй пераможцаў у гульнях, уласнікаў найпрыгажэйшых вянкоў і самых лепшых танцораў. Хто ў гэты шэраг не трапіць, зможа паесць абрадавую страву ў карчме. Эдуард Багдановіч абяцаў, што там будзе багата варыянтаў.
Канцэртную і гульнёва-забаўляльную праграму для наведвальнікаў свята падрыхтавалі фальклорныя ансамблі Універсітэта культуры “Вяснянка”, “Страла”, “Этна-Суполка”, а таксама фальклорны гурт “Мілавіца” Акцябрскага раёна Мінска.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату адбудзецца катанне на конях, поні, гужавым транспарце, а таксама раім набыць сувеніры ад народных майстроў. Лучна-арбалетны цір “Стралковы Драйв” прапануе паўдзельнічаць у спаборніцтвах на меткасць, а “Беларуская карчма” прапануе стравы і напоі на любы густ.
Кошт квіткоў: 50 000 руб. — для дарослых, дзеці школьнага ўзросту пройдуць у музей за 25 000 руб., а дашкольнікам уваход бясплатны.
Мы раім невялічкае відэа, каб ўявіць, што такое Кумленне.
Фота gorad.by
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева