Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Белорусы простились с народным поэтом Нилом Гилевичем
    Тысячи людей пришли сегодня в Минске проститься с последним народным поэтом Беларуси Нилом Гилевичем.
  2. Родныя песні Алега Молчана разбураюць стэрэатыпы
    30 сакавіка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбылася прэм'ера праграмы “Малітва” кампазітара Алега Молчана на вершы Янкі Купалы.


Культура

Абвешчаныя вынікі літаратурнай прэміі “Дэбют”


Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў літаратурнай прэміі “Дэбют” адбылася 23 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.



Лаўрэатамі прэміі за 2016 года зрабіліся Анатоль Івашчанка з кнігай прозы “Анаталогія” і Святлана Рогач з перакладам кнігі Катэржыны Тучковай “Жыткаўскія багіні”. Яны атрымалі ад фонду "Вяртанне" 42 мільёны рублёў.

Паводле рашэння журы, у намінацыі “Паэзія” пераможца сёлета не вызначаўся, а Мікіта Найдзёнаў, Алесь Плотка і Анхела Эспіноса Руіз, кнігі якіх увайшлі ў шорт-ліст прэміі, атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 11 мільёнаў беларускіх рублёў.

Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева