Другие материалы рубрики «Происшествия»

  1. «Неделю труп лежит в кладовке, а они сидят и пьют!»
    38-летний житель Речицкого района приговорен к пожизненному сроку за убийство двух человек…
  2. Убил из-за ста тысяч и сел на 23 года
    В Могилеве вынесен приговор местному жителю, жестоко убившему таксиста…


Происшествия

Загінула беларуская паэтка Таццяна Сапач

 

27 снежня ў аўтамабільнай аварыі загінула Таццяна Сапач — беларуская паэтка, журналіст, перакладчык, жонка журналіста і пісьменніка Сяргея Дубаўца.

Таццяна Сапач Як расказала БелаПАН сястра Сяргея Алена Дубавец, ДТЗ адбылося на тэрыторыі Літвы, у 100 кіламетрах ад Вільнюса, прыкладна ў 22.00. Сяргей Дубавец і яго жонка Таццяна ехалі з Польшчы ў Вільнюс ад дачкі і ўнучкі, якая нядаўна нарадзілася. За рулём машыны знаходзіўся Дубавец, жонка сядзела побач. Аўтамабіль рухаўся на невялікай хуткасці, прыкладна 80 км/гадз, але з-за галалёду яго занесла на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з грузавіком. Таццяна загінула, Сяргей моцна траўмаваны, але, паводле слоў сястры, цяпер знаходзіцца дома, у Вільнюсе.

Таццяна Сапач нарадзілася 26 жніўня 1962 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1987 годзе заснавала культуралагічную праграму "Альбаросіка" на Беларускім радыё. У 2000—2001 гадах супрацоўнічала з радыёстанцыяй "Балтыйскія хвалі". Адна з аўтараў перадачы "Палітычная геаграфія" беларускай службы "Радыё Свабода". З 1991 года рэдактар і аўтар праграмы "Віленскі сшытак" на Літоўскім нацыянальным тэлебачанні. Аўтар літаратурных перакладаў з літоўскай і польскай моў. У 1992 годзе ў Таццяны Сапач выйшаў зборнік паэзіі "Восень", у 2008-м — "Няхай не пакіне нас восень".

Інфармацыйная кампанія БелаПАН i рэдакцыя Naviny.by выказваюць спачуванні родным і блізкім Таццяны.

Оценить материал:
Средний балл - 4.50 (всего оценок: 6)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Якi жах и жаль