Другие материалы рубрики «Выборы»

  1. Итоговый доклад БДИПЧ ОБСЕ: избирателей ограничили в выборе
    Наблюдатели миссии позитивно оценивали предварительное голосование и голосование в день выборов, но процесс резко ухудшился во время подсчета голосов…
  2. Оппозиция смотрит не в те таблицы
    Оппозиции, вместо того чтобы спорить с социологами, стоило бы обратить внимание на иные данные опроса, которые помогли бы…

Выборы

Інтэрактыўная платформа грамадзянскага маніторынгу за выбарамі 2012 аднавіла працу ў Беларусі

 

Сайт грамадзянскага назірання за выбарамі Electby.org зноў запрацаваў у Беларусі.

Electby.org

Асноўная функцыя Electby.org — гэта збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.

Паведамленнямі з сайта зараз можна падзяліцца з сябрамі ў сацыяльных сетках. Функцыя зваротнага адліку з дакладнасцю да секунды пакажа, колькі часу засталося да дня выбараў, а электронны каляндар дапаможа лепш арыентавацца ў асноўных этапах выбарчай кампаніі.

На сайце можна паведамляць пра абяцанні кандыдатаў, агітацыйныя кур’ёзы, прымус да тэрміновага галасавання, ціск на актывістаў, махінацыі з бюлетэнямі і інш.

Даслаць сведчанне і дадаць сваю кропку можна праз онлайн-форму, e-mail (), Twitter (хаштэг #electby) і SMS (нумар +37065279366).

Даведка: Electby.org працуе на платформе Ушахідзі (Ushahidi у перакладзе з мовы суахілі азначае «сведчанне») — сістэма, якая дазваляе збіраць паведамленні з розных крыніц, аўтаматычна наносіць іх на мапу і сістэматызаваць. Electby.org быў створаны групай беларускіх інтернэт-энтузіястаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. У перыяд з 13 па 19 снежня 2010 г. на платформу грамадзянскага маніторынгу за выбарамі паступіла 615 сведчанняў ад выбарцаў і грамадзян з усёй Беларусі. За тыдзень Electby наведалі каля 17,500 чалавек, якія прагледзелі больш за 70,000 старонак. Непасрэдна ў дзень выбараў на сайце было зафіксавана 8,000 наведнікаў і больш за 19,000 праглядаў старонак.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...