Мнения других авторов
- 02.04 // 12:42 Марат Афанасьев. ТАЛАКА. Энергетика — конкретные примеры провальной политики // Статья
- 01.04 // 18:57 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Облом с притопом и прихлопом // Статья
- 31.03 // 12:52 Инна Ромашевская. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Приватизация протеста // Статья
- 30.03 // 12:45 Игорь Драко. СТРАСТИ. Бабий бунт, или Подиум для кандидаток // Статья
- 29.03 // 12:54 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Брюсу Бакнеллу — мы помним Будапештский меморандум. А вы? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 15.06 // 15:17 Віктар Івашкевіч. СТРАТЭГІЯ ПЕРАМОГІ. Перадумовы // Статья
- 23.12 // 12:36 Віктар Івашкевіч. ВЫБАРЫ. Шэсьць аргументаў за байкот // Статья
- 02.06 // 12:30 Віктар Івашкевіч. РУХ. Крэдыт даверу // Статья
- 17.05 // 13:10 Віктар Івашкевіч. РУХ. Усе на народны сход! // Статья
Мнение
Віктар Івашкевіч. МЕРКАВАННЕ. Эўрапейскі марш ці «інфільтрацыя ў Эўропу?»
Віктар Івашкевіч. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. Скончыў журфак БДУ (1991). Быў галоўным рэдактарам газеты «Рабочы», віцэ-прэзідэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (з 1999). Пасля ўтварэння камітэта па заснаванню БНФ ў 1988 годзе — актывіст БНФ. Да 1996 г. — сакратар управы БНФ. Арганізатар масавых акцый і фінансавага забеспячэння працы Фронта, незалежнага аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва». Звыш дзесяці разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці. Намеснік старшыні Партыі БНФ. Жанаты, мае сына. |
Уладатрымальнікам і іхняй журналісцкай абслузе вельмі хацелася б прадставіць Эўрапейскі марш як радавую і імітацыйную акцыю апазыцыі. Хачу запэўніць інфільтрацыйных прыхільнікаў эўраінтэграцыі — гэта ня так. Вулічнай акцыяй 14 кастрычніка 2007 г. распачатая кампанія «Эўрапейскі марш», якая скончыцца сапраўдным рэферэндумам аб уваходжаньні Беларусі ў Эўразьвяз. Рэфэрэндумам, які пройдзе ва ўмовах эўрапейскіх свабодаў ды цывілізаваных формаў галасаваньня. Калі ў выбарчых камісіях будуць прадстаўнікі ўсіх партыяў, калі напярэдадні галасаваньня ня будуць сажаць у турму прыхільнікаў беларускай мовы за тое, што яны лаяліся рускім матам...
Але да гэтага працяглы шлях, а можа і не... Напачатку нам трэба ствараць умовы, каб кожны грамадзянін атрымаў мажлівасьць вольна прагаласаваць за тых кандыдатаў у дэпутаты, якія будуць выступаць за рэалізацыю 12 прапановаў Эўразьвязу.
І тут я, як прыхільнік дыялёгу з уладамі, прапаную спадару Зімоўскаму распачаць на БТ дыспуты і ток-шоў з удзелам прадстаўнікоў улады і апазыцыі па абмеркаваньні шляхоў інтэграцыі Беларусі й Эўразьвязу. Тым больш, што шмат хто з дзетак вышэйшых беларускіх чыноўнікаў ужо патрапіў у эўрапейскія унівэрсітэты й удзельнічае ў «праграмах абмену» беларускіх нафтапрадуктаў на эўрапейскія грошы. Тым больш, што ісьці Эўрапейскім маршам спакойней і надзейней, чым, як азіяцкі нелегал, спрабаваць інфільтравацца праз «чорныя» сьпіскі. Так што: «Далучайцеся!»
Последние Комментарии