Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Другие Мнения этого автора



Мнение

Адам Глобус. PLAY.BY. Вільня

 

Адам Глобус

Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.

На Віленскім чыгуначным вакзале ты заўсёды стаіш адной нагою ў Менску. Не істотна: ці ты прыехаў, ці ты ад’язджаеш, ты прыйшоў набыць квіток ці прыйшоў выпіць уначы свае апошнія сто грамаў сягоння або першыя сто грамаў заўтра… Важна: ты адной нагою будзеш стаяць у Вільні, а другою будзеш стаяць у Менску. На менскім чыгуначным вакзале такога адчування няма. На Менскім вакзале ты абедзьвума нагамі трывала стаіш менавіта ў Менску. У Вільні…

Ад паэтычнасці віленскага чыгуначнага вакзала можна заплакаць. Там узнікае такое адчуванне, нібыта ты развітваешся з каханкаю, развітваешся назаўжды, страчваеш яе незваротна. Адкуль такое пачуццё бярэцца? Каб жа ведаць…

Кожны вакзал паэтычны, кожная, нават самая маленечкая, чыгуначная станцыя перапоўнена да краёў слязьмі стратаў і слёзкамі набыткаў. Толькі з усіх бачаных-перабачных мною чыгуначных вакзалаў, самы лірычны — віленскі.

Бывае, прыедзеш з Менска ў Вільню, а тамака задушліва, пыльна і брудна. Няўтульна ў Вільні. Мастацкасць з яе нібыта сышла і баццам бы выветрылася музычнасць. Паэтычнасць зчэзла і сканала. Сцены састарэлі, муры пакрывіліся, ходнікі параструшчваліся. Нешта падфарбоўваецца, недзе падмазваецца і рэтушуецца. Але ж тое ўсё знешняе, бутафорскае, прытарна-ружовае, а ў сярэдзіне — труха і пясок. Вільня тады нагадвае старую хутаранку, якая вякуе без мужчыны. Так мне кепска робіцца ў такой Вільні, так млосна і цяжка, што я пасярод дня кладуся і засынаю. А як прачнуся і гляну на Вільню, дык яна ўжо зноўку маладая і па-вядзьмарску прыгожая. Дзе падзелася старая хутаранка? Нават і не скажу, бо не ведаю.

Мяне Вільня правакуе на маляванне. Яе хочацца маляваць, фільмаваць, фатаграфаваць, пісаць і апісваць, нібыта баюся яе забыць. Малюеш яе, малюеш, а з намаляванага выбіраеш найлепшае і пераносіш тое найлепшае на палатно. Я пісаў сваю Вільню захоплена… Потым я не пісаў карціны зусім. Акалічнасці, варункі, абставіны. За двадцаць гадоў не напісаў ніводнай карціны. Маляваў мала. А праз двадцаць гадоў я зноўку пачаў рабіць эскізы карцін. Прыязджаю я нядаўна ў Вільню і шукаю карцінныя месцы. Бог ты наш нязменны! Яны тыя ж самыя, яны не змяніліся. Праз двадцаць пяць гадоў я пішу той жа самы краявід з касцёльнай вежай. Такое наканаванне, такі лёс, і такое маё вока. Я спрабую знайсці іншае жывапіснае месца. Не знаходзіцца. Нават больш за тое, я не бачу сэнсу шукаць іншы жывапісны горад, бо зноў, на нейкі час, мне дастаткова жывапіснасці Вільні.

Для беларуса Вільня як была, так і засталася сталіцаю, толькі не палітычнай і не адміністратыўнай, не навуковай і не гаспадарскай... Вільня — артыстычная сталіца. Яна — сталіца для мастакоў і паэтаў, для літаратараў і гісторыкаў культуры. Сучасны беларускі палітык выглядае ў Вільні недарэчным і камічным, ён толькі рот адкрывае, а ты ўжо ведаеш, што ягоная прамова пачне рытмізавацца і абрастаць рыфмамі. Гэткія гора-палітыкі самі здагадваюцца пра сваё ўбоства. Яны папісваюць паэмкі і мемуары, але нават наша артыстычная сталіца не можа ўкласці ў іх хоць нейкае каліва таленту. Тое самае адбываецца і з публіцыстамі, якія спрабуюць з віленскіх дамкоў вучыць жыццю менскіх палітыкаў і навукоўцаў. Замест аналітычных артыкулаў такія публіцысты спяваюць песні пра горкую долю ды злыбеды нейкіх фантастычных і неісных беларусаў. Зрэшты, на такіх антыпаэтаў ды антымастакоў мала хто і ўвагу звяртае, бо не канструктыўныя яны са сваёю псеўдапалітыкаю ды псеўдапубліцыстыкаю.

Жыццядайна і жыццясцвярджальна ў Вільні заўсёды працавалі і працуюць беларускія мастакі і паэты, і менавіта гэтым слаўная наша культурная, паэтычная і сталічная Вільня.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • а што ен папулярны ци известны на беларуси? ooops пардоньте....
  • Глобуса - на коўрык? Дык гэта блюзнерства...))
  • у меня совсем на стене только один woodblock кота, типа этого... бо сам кот... по знаку зодиака... http://www.treadwaygallery.com/ONLINECATALOGS/DEC2006/catalog12-06/larg/0735.jpg люблю, когда все голо, пусто, чисто, без нагромождений... без украшений... а сцэна мне не трэба... бо самодостаточен...
  • Разумею, бо і сцэну і сцены трэба мець адпаведныя. Не ў кожнага яны ёсць. Мае спачуванні...
  • добрыя бы атрымались коврыки... но на сцену - не...
  • Дасылаў і я карціны. Іх чамусці не змясцілі... Дасылаю спасылкі: http://adam-hlobus.livejournal.com/345144.html http://adam-hlobus.livejournal.com/335304.html