Мнения других авторов
- 09.04 // 13:14 Лев Марголин. ТАЛАКА. Работаешь, но зарплата меньше 4 млн. — тунеядец?! // Статья
- 08.04 // 19:08 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Настоящие иждивенцы, скрытые тунеядцы // Статья
- 07.04 // 20:33 Дмитрий Маркушевский. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Черный ящик из ДСП // Статья
- 07.04 // 11:50 Сергей Безбережьев. МНЕНИЕ. Несколько замечаний о крымских событиях 2014 года // Статья
- 06.04 // 18:32 Анатолий Лебедько. ПОЗИЦИЯ. Что власть и оппозиция могут делать вместе, не подавая рук друг другу? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 04.09 // 10:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Антыблогер // Статья
- 27.08 // 10:52 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. 50 // Статья
- 19.08 // 11:11 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Нацыя двухногіх зэдлікаў // Статья
- 12.08 // 11:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Зямля пад крыламі хімеры // Статья
- 05.08 // 11:27 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Краіна хакераў // Статья
Мнение
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Прыдуркі павінны жыць разам
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». |
Пераключаеш каналы, і зноў трапляеш на “Амэлі”. Каторы раз? Трэці або ўжо пяты? І далей, чамусьці, не пераключаеш. Глядзіш і сам сабе думаеш – навошта я гэта гляджу?
Маці казала, што 16 разоў глядзела “Чапаева”. Ня важна, што тады не было ста каналаў і тэлевізіі ўвогуле не было, і паказвалі 2-3 фільмы на год. Ня ў гэтым рэч. Тут нешта іншае. Няхай Максім Жбанкоў разьбіраецца. А ты проста пераключаеш, там зноў “Амэлі”, і ты перастаеш запінгаваць.
Учора, калі пайшлі тытры, само сабой падумалася: прыдурак павінен жыць з прыдуркам. Інакш шчасьцю не бываць, незалежна ад таго, што ты ўкладваеш у слова “прыдурак”. Я ўзяў яго як нэўтральнае. Прыдурак – не такі як усе – з гледзішча ўсіх. А сам для сябе хто думае пра сябе, як пра такога, як усе? У глыбіні душы, мабыць, ніхто. У самым інтымным самапрызнаньні кожны чалавек – прыдурак, не такі, як усе астатнія. Толькі назваць гэта таксама цяжка, як назваць самога сябе прыдуркам.
Адварочваесься ад экрана, быццам цябе ўсё гэта не датычыць, быццам з гэтага боку нейкае зусім іншае жыцьцё, і кажаш сабе патасна: я прыхільнік палітыкі прэзыдэнта! Ці — я актывіст дэмакратычнай апазыцыі! А тады – зноў на экран, а там – “Амэлі”...
Дастаеўскі пісаў – вы, хлопцы, чыстыя чэрці. “Амэлі” тое самае паўтарае, але больш мякка й паліткарэктна: прыдурак павінен жыць з прыдуркам, і тады будзе гармонія. “Амэлі” дае папарную клясыфікацыю не такіх, як усе. Аказваецца, яны – у глыбіні душы – падзяляюцца на групы, трэба толькі вызначыць, да якой належыш ты сам.
А тады пачынаецца зусім іншая гульня. Я хачу быць высокім чыноўнікам, напрыклад, міністрам культуры! Хто пасьмеў абазваць мяне прыдуркам? Гэта абраза гонару й годнасьці? А хто пасьмее цябе, непрыдурка, паставіць на пасаду міністра Творчасьці? У культуры ня можа быць кіраўніка – такога, як усе. І калі ты – такі, значыць, пасаду займае не асоба, а цела?
На рускамоўным сайце я мушу ўдакладніць, што прыдурак – гэта зусім не “придурок лагерный”, гулагаўскі. Наш прыдурак па-расейску – гэта, хутчэй, “дурак”, прычым з ацэнкай ухвальнага непаразуменьня. Як у акадэміка Ліхачова: “Любит русский народ дураков”. Прыдурак – ня дурань, не зласьлівец, ня п’яніца й не вар’ят. Ён усяго толькі не такі, як усе. Спэцыфічны чалавек. У глыбіні душы – кожны з нас.
А далей – ад сям’і да геапалітыкі й да першай сустрэчы зямлян з прышэльцамі (вось чаму, яны ніяк ня йдуць на кантакт) – прыдурак павінен жыць з прыдуркам. Амаль простая цытата з “Амэлі” – пераклад карцінкі на словы. Знайшоў сваю пару – будзе табе шчасьце. Важныя не фізычныя, а мэтафізычныя парамэтры. Як паміж людзьмі, так і паміж прадметамі, краінамі, нацыямі. Уваходзім у зону мэтафізыкі й выбіраем – хто тут наш.
Увогуле, нічога новага. Проста пра такія рэчы пастаянна забываесься. Пераключаеш сабе каналы, а тут — “Амэлі”, і ўсё ў табе зноў раскладаецца на свае праўдзівыя месцы.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева