Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ПАСЛЯ ВЫБАРАЎ. Ці выканае А.Р.Лукашэнка праграму БНФ?

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.

Адначасова і з нечаканай зацікаўленасцю, і з разачараваннем слухаў навагодні зварот А.Лукашэнкі да беларускага народа. Чым жа былі выкліканыя гэтыя мае такія розныя пачуцці?

Пачну з таго, што ў навагоднім віншаванні я са здзіўленнем пачуў словы пра некаторыя намеры:

— «поднять нашу Беларусь до высот цивилизации»;
— «переломить в самих себе провинциальный комплекс «маленького народа» и осознать себя нацией, решающей не только свою задачу, но и формирующей облик Европы»;
— «стать развитой европейской страной, в которой комфортно жить людям».

Усе гэтыя намеры яшчэ напачатку 90-х гадоў як праграмныя мэты паставіў перад сабой Беларускі Народны Фронт. Але зараз, як гэта бачна з віншавання, Аляксандр Рыгоравіч занёс нас, сяброў БНФ, у меншасць і збіраецца змагацца за наш розум, нашыя сэрцы і погляды.

Нешта тут не складваецца. Напачатку сваёй прэзідэнцкай кар’еры мы чулі ад яго пра намеры кшталту «я свой народ за цівілізаваным светам не павяду». Мы ж, сябры Беларускага Народнага Фронту, адразу заявілі пра намер увайсці ў сям’ю цывілізаваных еўрапейскіх народаў.

Мы яшчэ да першых прэзідэнцкіх выбараў ставілі мэту дыверсіфікаваць пастаўкі энэрганосьбітаў і, найперш, дабудаваць балта-чарнаморскі калектар. Ён жа толькі праз 16 год зразумеў аб неабходнасці выканання праграмных мэтаў Беларускага Народнага Фронту дзеля мацавання незалежнасці.

У навагоднім віншаванні А.Лукашэнка сцвярджае, што «Главным итогом последних десяти лет стало создание основ нашей государственности, становление нации…» Вось тут бы сябрам Беларускага Народнага Фронту, мне і нашым прыхільнікам парадавацца, што выканана і перавыканана яшчэ адна наша праграмная мэта — «Адраджэнне нацыі». Але замест радасці на душы — толькі засмучэнне, бо рэальным вынікам на сёння стала вынішчэнне парасткаў нацыянальнага адраджэння. Адбываецца катастрафічнае мэтанакіраванае скарачэнне вывучання і ўжывання мовы тытульнай нацыі, выкарчоўваецца беларуская гістарычная памяць, у заняпадзе апынулася беларуская нацыянальная культура...

Пра якое станаўленне нацыі можна казаць, калі па сёння наш старажытны нацыянальны сцяг з хрыстовымі колерамі (белы – чысціня хрыстовай душы, чырвоны – кроў Сына Божага, пралітая за грахі людзей) слугі ў пагонах зрываюць і знішчаюць, заводзяць крымінальныя справы за яго ўзвышэнне?! Няўжо Аляксандр Рыгоравіч спадзяецца пераканаць нашы погляды, душы і сэрцы, каб і мы сталі рабіць тое ж самае? У гэтым выпадку раю спытаць сваіх дарадцаў, і яны распавядуць, што некалькі стагоддзяў таму пад гэтым сцягам нашы продкі перамагалі крыжакоў у бітве пад Грунвальдам. Паразмаўляць з Філарэтам, і ён распавядзе пра тое, чаму на яго строях і адзенні іншых святароў бел-чырвона-белыя стужкі.

Каб дайсці да нашых сэрцаў, як гаворыцца ў віншаванні, трэба да нас прыйсці з нашым нацыянальным сцягам. І не проста фармальна адрадзіць яго. Трэба прыйсці да нас з нашым старажытным нацыянальным сцягам, трымаючы яго ў душы. А гэта значыць — з хрысціянскімі каштоўнасцямі, хрысціянскімі запавядзямі. Як іх можна яшчэ назваць – хрысціянскай Канстытуцыяй.

— Палюбі Пана Бога свайго ўсім сэрцам. 
— Палюбі бліжняга свайго як самога сябе. 
— Не вымаўляй імя Пана Бога твайго марна.
— Памятай дзень суботні, каб свяціць яго. 
— Шануй бацьку і маці тваю. 
— Не забі. 
— Не пралюбадзейнічай. 
— Не ўкрадзі. 
— Не кажы хлуслівыя сведчанні на бліжняга свайго. 
— Не пажадай жонкі брата свайго, дома бліжняга твайго...

Дата прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. прызначалася з разліку, што пад Новы год людзі хутка забудуць пра ўсё. Але ж людзі ва ўсім свеце бачылі кадры з выбарчага ўчастка Мінска, дзе ў стосе бюлетэняў «за Лукашэнку» апынуўся бюлетэнь з надпісам «Саня паедзе ў Гаагу!», і яшчэ многае такое. Няўжо тут можа радаваць такая перамога?! Гэта ж усё роўна, што, гуляючы ў хакей, яго супернікі забілі шайбу ў вароты яго каманды, а суддзя залічыў гэтую шайбу на рахунак каманды А.Лукашэнкі — і ён прыняў віншаванні!

Так склалася, што дата правядзення выбараў апынулася побач са Святамі хрысціянаў (каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў) – нараджэннем Хрыстовым. І гэта знак... Творца дае яшчэ адзін шанец для вяртаньня хрысціянскіх каштоўнасцяў у наш агульны дом, нашу Беларусь. А менавіта — праявіць спачуванне і вызваліць усіх апанентаў з-за кратаў. І менавіта — зрабіць гэта ў дзень Вялікага Свята праваслаўных, у Дзень Хрыстовага Нараджэння...

А яшчэ – у гэты дзень папрасіць прабачэння ў тых, каго ўвечары 19-га снежня ўжо мінулага году жорстка збілі і знявечылі людзі ў пагонах. У дзяўчынкі, якой садысты раструшчылі косці нагі, у мірных жыхароў, якія нават не думалі хадзіць на плошчу, але іх хапалі на прыпынках Мінска або выцягвалі з праязджаючых міма аўтамабіляў, збівалі і кідалі за краты без суда або на аснове хлуслівых паказанняў у судах тых жа людзей у пагонах.. Няўжо незразумела, што з такім стаўленнем да людзей яго проста пачне ненавідзець лютай нянавісцю бальшыня жыхароў Беларусі?

Каб выканаць пастаўленыя амбіцыйныя мэты: стаць еўрапейскай краінай, увайсці ў лік першых 50 краін свету па індэксу чалавечага патэнцыяла, як сказана ў віншаванні, мала аднаго жадання. Мала для гэтага і разумення неабходнасці правядзення рэформаў у эканоміцы. Для гэтага неабходна мець жыццяздольную праграму. Такой праграмай да гэтай пары застаецца праграма Беларускага Народнага Фронту. Многія пункты з яе ў эканамічным плане знайшлі сваё практычнае прымяненне ў апошнія гады. Але ж для поўнага вырашэння пытанняў эканамічнага плану неабходна яшчэ і карпатлівая праца па выхаванню патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы сярод нашага насельніцтва, асабліва сярод моладзі, нашых дзяцей. Неабходна праца па дэмакратызацыі беларускага грамадства, праца, скіраваная на адраджэнне і захаванне нацыянальных каштоўнасцяў...

Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні ёсць таксама ў нашай праграме. І калі ўсё ж амбіцыйныя мэты А.Лукашэнкі сапраўды рэальныя, раю ў такім выпадку ўсур’ёз звярнуць увагу на праграму БНФ і іншыя нашы напрацоўкі. Жадаю яму здароўя і поспехаў ў іх здзяйсненні. Я спадзяюся, што ўсе мы дачакаемся таго дня, калі і яго любімы сын, цалкам верагодна, прыме рашэнне аб далучэнні да шэрагаў Моладзі БНФ.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.39 (всего оценок: 73)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Это о стране, в которой съели почти всех жаворонков?
  • В древние времена царьки без выкрутасов просто объявляли себя богом со всеми вытекающими последствиями.
  • Ну и Вы закрутили, аж "для спасения всего человечества".
  • Всё дело не в "кто", а в "как". Любого идиота можно раскрутить как самого гениального существа, ниспосланного самими небесами для спасения всего человечества. При, конечно, полной и всеобъемлющей цензуре и охвате.
  • Вы правы. Во власти изысканные профессионалы и знают как грести. А в оПпозиции кто? или вторые лица партии/общества, или всего-лишь организаторы таких структур, некоторые из которых имели сценарий ЕС, который далеко не тот, как, к примеру, был на Украине".
  • Да общественность в своём подавляющем большинстве вообще не знает о том, что была какая-то жалоба, не говоря уже о каком-то "понятии". Да и ответные действия в виде круглосуточной пропаганды какой бредятины - у власти всегда в рукаве.