Мнения других авторов
- 01.04 // 18:57 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Облом с притопом и прихлопом // Статья
- 31.03 // 12:52 Инна Ромашевская. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Приватизация протеста // Статья
- 30.03 // 12:45 Игорь Драко. СТРАСТИ. Бабий бунт, или Подиум для кандидаток // Статья
- 29.03 // 12:54 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Брюсу Бакнеллу — мы помним Будапештский меморандум. А вы? // Статья
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
Другие Мнения этого автора
- 16.10 // 12:25 Алесь Міхалевіч. ПЕРСПЕКТЫВЫ. Беларускія брэнды ў свеце // Статья
- 14.08 // 12:45 Алесь Міхалевіч. ПЕРСПЕКТЫВЫ. Нам патрэбны беларускі Адэнаўэр // Статья
- 24.07 // 12:30 Алесь Міхалевіч. ПЕРСПЕКТЫВЫ. Чалавек, якога ўлада не можа зламаць // Статья
- 15.03 // 11:38 Алесь Міхалевіч. ЛІСТ З-ЗА МЯЖЫ. Не хачу быць героем // Статья
Мнение
Алесь Міхалевіч. ВЕКТАРЫ. Ці можа «Захад» перакупіць Лукашэнку ў Расіі?
Алесь Михалевич. Родился 15 мая 1975 года в Минске. В 1999 году окончил юридический факультет Белорусского государственного университета по специальности «политология», был аспирантом Института государства и права Национальной академии наук Республики Беларусь. С 1995 по 1999 годы — председатель ЗБС (Задзіночання беларускіх студэнтаў). Был членом Партии БНФ (с 1993 года), заместителем председателя Партии БНФ. Исключен из партии в июне 2008 года «за нарушение партийной этики и дисциплины». Председатель союза «За модернизацию». Кандидат в президенты на выборах 2010 года. Обвиняемый по уголовному делу о массовых беспорядках 19 декабря. Получил политическое убежище в Чехии. Женат, воспитывает двоих детей. |
На гэта накладалася дэманстрацыя апазіцыяй няздольнасці дамовіцца паміж сабой, выпрапанаваць супольны сцэнар і адзінага кандыдата. Аляксандр Мілінкевіч, з якім захад пасля выбараў 2006 года пачаў звязваць надзеі на змены ў Беларусі, хутка быў пазбаўлены статуса лідэра Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Апазіцыя перастала быць цікавай, і захад непазбежна пачаў прыглядацца да беларускага прэзідэнта.
Дастаткова доўга афіцыйны Мінск падтрымліваў спадзяванні захаду. Працэс лібералізацыі рухаўся і падабаўся заходнім партнёрам, нават калі крокі ў бок дэмакратызацыі былі вельмі маленькімі. Да таго ж Лукашэнка не выглядаў у вачох захаду горш за прэзідэнтаў Арменіі ці Азербайджана.
Але падзеі 19-га снежня 2010 года паказалі хісткасць дамовы з адным чалавекам. Калі супраца захаду з Латвіяй ці Літвой будавалася на кансэнсусе эліт на прадмет адносін з Еўрасаюзам, то ў Беларусі была спроба дамовіцца з адной асобай, няхай сабе і вельмі ўплывовай.
Шмат гадоў паўтараю, што толькі моцная беларуская грамадзянская супольнасць можа быць эфектыўным партнёрам захада. Змена знешнепалітычнага вектара адным чалавекам не можа быць стабільнай. Як толькі іншыя партнёры запрапануюць большую дапамогу, змены ў знешнепалітычным курсе могуць адбыцца зноў і надалей адбывацца рэгулярна па меры атрымання перадаплаты. Па гэтаму прынцыпу доўгі час функцыянавала Асманская імперыя, чые палітычныя прэферэнцыі змяняліся ў залежнасці ад атрыманых падарункаў ад розных дзяржаваў.
Так, грамадзянская супольнасць сёння не мае вырашальнага ўплыву на ўладу, але, безумоўна, яе вага падвышаецца. Але, калі Еўрасаюз хоча, каб Беларусь была стабільным партнёрам, то ўсе свае дзеянні мусіць скіроўваць на падтрымку грамадзянскай супольнасці, нават калі хтосьці кажа, што дастаткова дамовіцца з адным чалавекам.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии