Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб жартаўніках або фокусніках з Міністэрства ЖКГ

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.

10 лістапада 2009 года на паседжанні прэзідыума Савета міністраў Рэспублікі Беларусь тагачасны міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў інфармаваў удзельнікаў паседжання аб тым, што да канца 2009 года Міністэрства ЖКГ завершыць распрацоўку і прадставіць ва ўрад краіны канцэпцыю новай праграмы “Чыстая вада” на 2011-2015 гады. Гэтая праграма будзе патрабаваць фінансаванне ў аб’ёме каля 2 трлн. рублёў, заявіў прэзідыуму У.Белахвостаў.

Прайшоў час, і на чарговым паседжанні прэзідыума 9 лютага 2010 года тагачасны міністр дакладаў аб завяршэнні Міністэрствам ЖКГ працы па падрыхтоўцы канцэпцыі дзяржаўнай праграмы “Чыстая вада” на 2011-2015 гады. Аб’ём фінансавання, па словах Белахвостава, складзе 4 трлн. рублёў.

Усяго толькі за тры месяцы апетыты міністэрства ўзраслі ажно ў два разы, але ўдзельнікі паседжання чамусці на гэта ніякім чынам не адрэагавалі.

Што тычыцца выканання аналагічнай праграмы на 2006-2010 гады, міністр паведаміў тады, што за чатыры гады было ўведзена ў эксплуатацыю 243 аб’екты і асвоена 660 млрд. рублёў. На пачатак 2010 года, па словах міністра, цэнтралізаваным водазабеспячэннем ахоплена 84% насельніцтва краіны, або 8 млн. чалавек. Збудаваннямі апрацоўкі вады забяспечана 76% сістэмы пітнога забеспячэння. У адпаведнасці з праграмай падцверджана фінансаванне 78 аб’ектаў водазабеспячэння і на 2010 год.

Але ў выніку, нягледзечы на ўкладзеныя сродкі, якасць пітной вады ў шматлікіх рэгіёнах краіны за гэты перыяд толькі пагоршылася.

Крыху больш чым праз два гады, ужо новы міністр ЖКГ Андрэй Шорэц на прамой лініі ў “Народнай газеце”, якая праходзіла 15 чэрвеня 2012 года, заявіў, што ў рамках праграмы “Чыстая вада” ў 2013 годзе горад Мінск цалкам пяройдзе на падземныя крыніцы водазабеспячэння.

Гэта дазволіць зняць існуючыя праблемы з вадой у шэрагу мікрараёнаў Фрунзенскага раёна, у Малінаўцы.

На зыходзе ўжо 2012 год, а работы на некаторых аб’ектах водазабеспячэння горада, як, напрыклад, будаўніцтва водазабора “Вязынка”, яшчэ і не распачыналіся.

А працэсамі фінансавання і выкарыстання дзяржаўных сродкаў па набыццю абсталявання для станцый абезжалезвання вады на іншыя водазаборы Мінска ўжо зацікавіліся ў Генеральнай пракуратуры і Камітэце дзяржкантролю...

І тут зноўку бачна рука Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

На пачатку 2011 года праз умяшальніцтва чыноўнікаў Міністэрства ЖКГ і упраўлення ЖКГ Мінскага гарвыканкама было прыпынена набыццё абсталявання для водазабораў па коштах 2010 года, а надалей з-за адсутнасці абсталявання — замарожана будаўніцтва аб’ектаў.

Зараз жа, пасля фінансавага крызісу, кошты на тое ж самае абсталяванне ўзраслі ў разы. У выніку, для завяршэння будаўніцтва патрабуецца дадатковае фінансаванне — каля дзвюх дзесяткаў мільярдаў рублёў. А пры далейшым захаванні сітуацыі нявызначанасці з закупкай абсталявання, патрэбы ў памерах дадатковага фінансавання будуць толькі ўзрастаць.

Відаць і чарговую праграму “Чыстая вада” чакае лёс папярэдняй. Хутчэй за ўсё, запланаваныя і выдзеленыя фінансавыя сродкі будуць зноўку патрачаны, а праграма будзе зноўку правалена.

Перспектыва ж ўжывання чыстай артэзіянскай вады для шматлікіх жыхароў Мінска і іншых населеных пунктаў адсоўваецца на тэрмін у некалькі год.

Дык для каго і для чаго ў Міністэрстве ЖКГ кожны год распрацоўваюцца адна за адной разнастайныя канцэпцыі і праграмы развіцця і рэфармавання ЖКГ, праграмы, скіраваныя на павышэнне ўзроўню якасці камунальных паслугаў, аказваемых насельніцтву Беларусі?

Для каго яны пішуцца, калі за апошняе дзесяцігоддзе ні водная з іх не была выканана?

А можа варта ўжо нарэшце падрыхтаваць праграму па ліквідацыі Міністэрства ЖКГ, скарачэнню разнастайных аддзелаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў гарадскіх, раённых і абласных выканаўчых камітэтах?

І бездакорна яе выканаць да канца 2012 года.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 2.81 (всего оценок: 20)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева