Мнения других авторов
- 04.03 // 13:50 Игорь Масловский. ПОЛЕМИКА. Наш ответ Федуте — большинство в партии хочет перемен // Статья
- 01.03 // 11:52 Инна Ромашевская. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Хождение по мукам // Статья
- 29.02 // 09:38 Дмитрий Растаев. В РИФМЕ ВРЕМЕНИ. «Оскар» наш! // Статья
- 23.02 // 12:48 Владимир Ковалкин. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. А-я-яй! А кто это сделал? // Статья
- 21.02 // 15:10 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Кризис: все должности дворников заняты // Статья
Другие Мнения этого автора
- 23.10 // 09:16 Аляксандр Мілінкевіч. ЗА СВАБОДУ. Смак Еўропы для Беларусі // Статья
- 31.10 // 13:03 Аляксандр Мілінкевіч. РОЗГАЛАС. Прабачэнні Еўрасаюзу // Статья
- 21.08 // 20:04 Аляксандр Мілінкевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Колькі павінен зарабляць настаўнік? // Статья
- 02.10 // 13:28 Аляксандр Мілінкевіч. ЗА СВАБОДУ. Краіна маленькіх начальнікаў // Статья
- 18.12 // 15:18 Аляксандр Мілінкевіч. ЗА СВАБОДУ. Такога, як Гавел! // Статья
Мнение
Аляксандр Мілінкевіч. ДЫЯЛОГ. Любіце Беларусь болей, чым вы ненавідзіце Лукашэнку!
Аляксандр Мілінкевіч. Старшыня Руху “За Свабоду”. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гродне. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкаму (1990-1996). Кандытат у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у 2006 годзе. Лаўрэат прэміі Еўрапейскага парламенту імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. |
“Санкцыі-шманкцыі”, — бурчыць народ, слухаючы, як мы, апазіцыя, у наццаты раз дыскутуем пра тое, што павінен зрабіць для нас Захад, каб захісталася дыктатура. Але хісткімі становяцца нашыя маральна-палітычныя пазіцыі.
Апазіцыя ілюзорна жыве сама па сабе, а грамадства — асобна ад тых, хто папулярызуе ў краіне дэмакратычныя каштоўнасці.
Гэтак было і падчас вузкамедыйных слоўных боек у перыяд мінулагодніх “выбараў” у парламент, калі ані беларусы, ані Еўропа з большага так і не зразумелі таго, чаму галоўным пытаннем для дэмакратаў падчас электаральнай кампаніі з’яўляецца “байкот — небайкот”, а не сапраўдныя праблемы людзей. А гэта перадусім — заробкі і кошты, адукацыя і будучыня дзяцей, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, карупцыя і хамства ўлады.
Беларусы адчуваюць сябе пакінутымі са сваімі праблемамі сам-на-сам — і ўсё болей ўспрымаюць змаганне апазіцыі з рэжымам не як адстойванне грамадскіх інтарэсаў, свабоды і справядлівасці, а як звычайную барацьбу за крэслы і пасады.
Людзям важна пераканацца, што дэмакраты дзеяздольныя: ведаюць, як мадэрнізаваць краіну і маюць падрыхтаваных спецыялістаў у Мінску і ў рэгіёнах для правядзення рэформ. А мы ім усё пра “крывавы рэжым” і дэспатыю!
Дык ужо ўсе, хто хацеў ведаць праўду пра “дзяржаву для народа”, даўно яе ведаюць. Адкрытае пытанне для абсалютнай большасці — каму даверыць ажыццяўленне пераменаў?
Заклінанні, што мы ёсць збаўцамі ад дыктатуры і праваднікамі ў лепшую будучыню, спрацоўваюць слаба. Толькі сляпы не бачыць адарванасці шмат каго з апазіцыі ад рэчаіснасці і замкнёнасці на сабе. Вось і скатваецца яна ад сталай падтрымкі колісь кожным трэцім-чацвертым да сённяшняй падтрымкі ўсяго толькі кожным восьмым.
Мы мусім даказаць, што мы здольныя кіраваць краінай!
Большасць грамадства хоча эвалюцыйных пераменаў і не прымаюць апелявання да Захада аб увядзенні шырокіх санкцый ажно да эмбарга. Тым больш што найчасцей яны гучаць з бяспечнага замежжа. Што называецца, “зрабіце нам прыгожа”, бо мы цярпець не можам рэжым! Забяспечце нам справядлівыя пераможныя выбары для поўнага дэмакратычнага шчасця!
Колькі нашых суграмадзянаў згодзяцца на прынцып “чым горш, тым лепш”? Зрэшты, нават моцны крызіс 2011 года, да якога прывяла эканамічная палітыка ўладаў, беларусаў на рэвалюцыю не ўзбухторыў.
Не Еўропа нам пабудуе тут дэмакратыю, а толькі мы самі, калі даможамся падтрымкі большасці грамадства, калі пераможам у думках людзей, калі ў іх галовах будзе болей Еўропы і незалежнай Беларусі, чым камунізму.
Так і хочацца сказаць “палымяным”: любіце Беларусь болей, чым вы ненавідзіце Лукашэнку! Найперш трэба кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі!
Нельга дапусціць, каб у запале змагання пад руінамі дыктатуры знікла краіна, стаўшыся суцэльным васалам усходняй суседкі, якая зноў марыць пра аднаўленне “единой и неделимой”.
Перамагаць трэба не толькі ў Брусэлі і Вашынгтоне, а перадусім у Навагрудку і Мсціславе!
З досведу ўласных сустрэч: у Еўропе, як і ў самой нашай краіне, мала хто верыць, што ізаляцыя — гэта надзейны шлях да свабоды і дэмакратыі. Яшчэ меней там спадзяюцца, што новая Берлінская сцяна паміж Гародняй і Беластокам паслужыць умацаванню незалежнасці нашай краіны. Наадварот, яна паспрыяе рэалізацыі постімперскага Еўразійскага праекта, стварэння саюза недэмакратычных дзяржаваў, дзе не будзе ні свабоды, ні правоў чалавека. Адраджэнне імперыі шкодзіць і Расіі, яшчэ болей аддаляе яе ад еўрапейскай цывілізацыі і вядзе да канфрантацыі з ёй.
На гэтыя тэндэнцыі і адрэагавала апошняя рабочая брусэльская канферэнцыя, прысвечаная Еўрапейскаму дыялогу аб мадэрнізацыі.
На наступны дзень пасля яе мне давялося сустрэцца з дэпутатамі, адказнымі за замежную палітыку, галоўных фракцый Еўрапарламента. Ніводзін з іх не вёў размову пра палітыку санкцый. Хапіла Захаду Паўночнай Карэі і Кубы. Усе разважаюць пра дыялог — хтосьці скептычна, хтосьці з надзеяй.
І наконт спекуляцый вакол тэмы палітвязняў. Я не сустрэў у Брусэлі зноў-такі ніводнага палітыка ЕС, які б наважваўся скасоўваць умову вызвалення палітычных вязняў. Гэта пытанне проста не дыскутуецца, бо адсутнасць палітвязняў для аднаўлення стасункаў з Беларуссю — абсалютна неабходная ўмова. Яна адпавядае асноўным каштоўнасцям Старога кантынента, і еўрапейскія палітыкі не збіраюцца адступаць ад сваіх прынцыпаў.
Размова на сустрэчах вялася не пра дыялог для дыялогу, а менавіта пра крытычны і абумоўлены дыялог, “крок за крок”. Гэта не здрада і не слабасць, а пошук эфектыўнай стратэгіі, якая можа прынесці канкрэтныя вынікі.
Большасць вядучых палітыкаў у Брусэлі сёння не верыць у хуткі пераход ад постсавецкага менталітэту да дэмакратычнага мыслення ў краінах “шасцёркі” “Усходняга партнёрства”. Таму праект еўраінтэграцыі для краін Усходняй Еўропы павінен быць доўгатэрміновым.
Другая прычына вяртання да палітыкі дыялогу замест жорсткіх ультыматумаў, паўтаруся, звязана з палітыкай рэваншу Масквы ў былых савецкіх рэспубліках, з апошяй паспяховай прыватызацыяй Крамлём улады ў Грузіі і Малдове. Як і ў час пачатку першага дыялогу з Беларуссю ў 2008 годзе пасля расійска-грузінскай вайны, так і сёння пасля спробаў контррэвалюцыі ў краінах “шасцёркі” Еўрасаюз выбірае дыялог менавіта як інструмент захавання шанцаў гэтых дзяржаваў на дэмакратыю, незалежнасць і шлях да Еўропы.
Тут геапалітычныя інтарэсы Захаду супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии