Мнения других авторов
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
Другие Мнения этого автора
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 07.02 // 13:37 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Колькі вяровачцы не віцца… // Статья
- 21.12 // 13:27 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб дзейнасці беларускага ўраду і свінстве // Статья
- 23.11 // 13:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб тактыка-эканамічных хітрасцях магілёўска-шклоўскай вертыкалі… // Статья
- 26.10 // 12:25 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. І хто ж у нас утрыманцы і дармаеды??? // Статья
Мнение
Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як КДК «маніторыць» ЖКГ
Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ. |
10 ліпеня Камітэт дзяржкантролю Беларусі заявіў, што пасля паўгадавога ўзмоцненага маніторынгу ў 8% арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі выяўлены страты ў памеры 30 млрд. рублёў. За час праверкі былі выяўлены шматлікія факты нерацыянальнага выкарыстання энэргетычных, водных, цеплавых рэсурсаў. У той жа час гэтыя страты аплочваюцца з дзяржаўнага бюджэту. У асноўным страты звязаны са зношанасцю труб і збудаванняў, як, напрыклад, у Віцебскай вобласці, дзе замене падлягаюць 95% сетак водазабеспячэння. Было адзначана і аб наяўнасці чалавечага фактару ў існуючых негатыўных з’явах сферы ЖКГ.
Як запэўніў начальнік галоўнага ўпраўлення Камітэту дзяржкантролю Беларусі Сяргей Раўнейка, урад краіны ўжо прымае некаторыя меры па пераадоленню негатыва. На днях падпісана пастанова, якая прадугледжвае новы механізм фінансавання арганізацый ЖКГ.
Рэзанансам да выказванняў прадстаўніка КДК прагучалі і словы намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоля Шагуна. Спадар Шагун запэўніў, што шэраг жыллёва-камунальных прадпрыемстваў краіны ўжо сёння пераходзяць на новы механізм работы, а ў поўную сілу пастанова запрацуе з наступнага года.
Слухаючы падобныя завярэнні адказных асобаў, часам хочацца спадзявацца і верыць, што, нарэшце, у сферы ЖКГ будзе наведзены парадак. Што урад краіны прыме такую пастанову, якая будзе “пастановай усім пастановам”. Што фінансавыя сродкі як з бюджэту краіны, так і плацяжы насельніцтва будуць выкарыстоўвацца мэтаскіравана і празрыста. Што грамадзяне краіны атрымаюць якасныя камунальныя паслугі і здолеюць разабрацца згодна “жыровак” — за што яны плацяць…
Але розум і разважлівасць бярэ сваё. Бо, разабраўшыся, можна лёгка заўважыць, што падобныя заявы і пастановы — гэта чарговая прафанацыя.
Супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю, як і іх калегі з іншых сілавых ведамстваў краіны, дзейнічаюць па прынцыпу, які дазваляе ім бачыць толькі вярхушку “негатыву-айсбергу” — як у сферы ЖКГ краіны, так і ў іншых галінах эканомікі. Заглянуць глыбей, відаць, у іх проста няма жадання, альбо паўнамоцтваў.
У нашай краіне больш жорсткія падыходы да тых, хто скраў мех бульбы альбо літр малака, як гэта было з даяркамі ў Быхаўскім раёне, якіх асудзілі ў лютым 2013 года за крадзёж 10 літраў малака з калгаснай фермы. Следства і суд былі праведзены на працягу менш чым аднаго месяца пасля здзяйснення злачынства.
Канешне, за любое злачынства павінна быць пакаранне.
Але як жа тады разумець, што следства на працягу трох гадоў не можа разабрацца з былым першым намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама, які ажно ў 2010 годзе атрымаў хабар у памеры 59 млн. руб. за заключэнне фінансавай здзелкі і пералічэнне на рахунак кампаніі-падрадчыка 17 млрд. рублёў (больш 5 млн. долараў) для закупкі буйной рагатай жывёлы. Затрымалі яго толькі ў красавіку 2013 года. Але пры гэтым нашы слаўныя барацьбіты забыліся сказаць, што Шклоўскі раён да гэтай пары так і не дачакаўся таго пагалоўя БРЖ, як і вяртання тых 17 млрд. Рублёў бюджэтных сродкаў, ды, відаць, і не дачакаецца.
Менавіта вось такім чынам спрацавалі і супрацоўнікі КДК, паўгады маніторыўшыя 8% прадпрыемстваў ЖКГ, але не жадаючы заўважаць рэчы больш буйнога маштабу. А заўважаць было і ёсць што…
Чаму ж так атрымалася, што ў Віцебскай вобласці 95% сетак водазабеспячэння маюць вялікую зношанасць і падлягаюць замене? Ды не лепшы стан трубапровадаў і ў іншых рэгіёнах краіны.
Пры гэтым на выкананне разнастайных праграм у сферы ЖКГ рэгулярна выдзяляюцца аграмадныя сродкі.
Так, напрыклад, пастановай Савета міністраў № 720 ад 7 чэрвеня 2006 года была зацверджана Праграма развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады. Для забяспячэння паспяховага выканання дадзенай праграмы з бюджэту краіны выдзяляліся фінансавыі сродкі ў памеры 12 826,2 млрд. рублёў.
Дзяржаўнай праграмай па водазабеспячэнню і водаадвядзенню “Чыстая вада” на 2006-2010 гады планавалася развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення, значнае паляпшэнне якасці пітной вады і ачысткі сцёкавых водаў ва ўсіх населеных пунктах краіны. На выкананне гэтай праграмы з розных крыніц фінансавання было выдзелена 625,8 млрд. рублёў, у тым ліку з дзяржбюджэту — 407,5 млрд. рублёў.
Рэспубліканскай праграмай мадэрнізацыі сістэмы энэргазабеспячэння было прадугледжана на 2006-2010 гады фінансаванне ў памеры больш 5 млрд. долараў.
Дадзеныя праграмы вызначалі на кожны год пракладку новых і замену соцен кіламетраў труб цепла- і водазабеспячэння, будаўніцтва і рэканструкцыю збудаванняў.
Але практычна ўсе дзржаўныя праграмы 2005-2010 гадоў у сферы забеспячэння насельніцтва жыллёва-камунальнымі паслугамі правалены, нягледзечы на тое, што неабходныя сродкі пад іх выкананне былі выдзелены і скарыстаны.
Падобныя праграмы зацверджаны пастановамі Савета міністраў і на 2011-2015 гады, з выдзяленнем неабходнай колькасці фінансавых сродкаў.
Так, на Праграму развіцця ЖКГ на 2011-2015 г. прадугледжваецца фінансаванне з бюджэту ў памеры 54 247,7 млрд. рублёў. Згодна дадзенай праграмы плануецца замена 3831,3 км цепласетак прадпрыемстваў ЖКГ. За 2011 і 2012 гады, згодна справаздач, ўжо заменена болей 1,5 тыс. км.
На выкананне праграмы “Чыстая вада” ў 2011-2015 гадах плануецца выдзяленне фінансавых сродкаў у памеры 486 050 млн. рублёў з рэспубліканскага бюджэту і 208 376 млн. рублёў — за кошт крэдытных рэсурсаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.
29 лютага 2012 года пастановай Савета міністраў за № 194 зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця Беларускай энэргетычнай сістэмы на перыяд да 2016 года. Агульная фінансавая патрэбнасць дадзенай праграмы складае 45 063 078,4 млн. рублёў (5403 млн. долараў).
Але, як паказвае час, і гэтыя праграмы ўжо знаходзяцца пад пагрозай невыканання.
Да прыкладу, адназначна правалены работы па будаўніцтву водазабора “Вязынка” ў Мінску па праграме “Чыстая вада”, з уводам якога планавалася зняць праблему з забяспячэннем артэзіянскай вадой шэрагу мікрараёнаў горада.
Згодна дадзенай праграмы ў 2013 годзе Мінск павінен цалкам перайсці на падземныя крыніцы водазабеспячэня, але гэтаму не суджана збыцца, хаця неабходныя сродкі для закупкі абсталявання і будаўніцтва водазабора былі своечасова выдзелены.
Працэсамі фінансавання і выкарыстання дзяржаўных сродкаў па набыццю абсталявання для станцый абезжалезвання вады водазабора “Вязынка”, на іншыя водазаборы Мінска, працэсамі будаўніцтва аб’ектаў водазабора яшчэ ў 2012 годзе зацікавіліся Генеральная пракуратура і Камітэт дзяржкантролю Беларусі. Але далей цікавасці справа не пайшла, відаць праца для іх аказалася “непад’ёмная”. Як і праца па вызначэнню маршрута выдзяляемых фінансавых сродкаў на выкананне разнастайных праграм у сферы аказання насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг…
Зразумела, нашмат лягчэй сядзець дзесці на аб’екце і “маніторыць” на працягу шасці месяцаў, як разгружаюцца і захоўваюцца дровы.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева