Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Хто мае выгоды з неразбярыхі ў сферы ЖКГ?

 

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.

«Сегодня мы в системе жилищно-коммунального хозяйства увидели ряд серьезных проблем, которые не укладываются в директивные документы, связанные с ресурсо- и энергосбережением... Увеличения себестоимости работ в итоге ложатся на тарифы и на население», — дакладваў 25 ліпеня старшыня Камітэта дзяржкантролю А.Якабсон, згодна даручэння А.Лукашэнкі, агучанага 16 красавіка 2013 года на нарадзе па пытанню функцыянавання і развіцця беларускай энэргетыкі.

«До сих пор у меня полной ясности нет. Говорят, что населению надо возмещать 60% затрат и сегодня этого нет. А я скажу, что 70% есть! Потому что, во-первых, я не знаю истинных тарифов ЖКХ, и мне кажется, что эта себестоимость у них увеличена — факты приводили, она в два раза выше, чем могла бы быть. А если в два раза выше, то наше население сегодня платит не 30%, а 60% с лишним. Попробуйте меня опровергнуть! Вот я так посчитал», — заявіў Лукашэнка ў час красавіцкай нарады.

Немагчыма не пагадзіцца часткова з гэтымі словамі, бо, відаць, парадак фармавання тарыфаў на паслугі ЖКГ не ведае ніхто з вышэйшага чынавенства, калі на гэтае пытанне не змаглі (а можа не захацелі?) адказаць ні прадстаўнікі Міністэрства ЖКГ, ні прадстаўнікі Міністэрства энэргетыкі.

А як жа быць і да каго звяртацца з гэтымі праблемамі простаму грамадзяніну нашай краіны, калі, нават, кіраўнік дзяржавы напярэдадні падобнай нарады не валодае дакладнай інфармацыяй.

Бо крыху больш чым праз два месяцы — 28 чэрвеня 2013 года — у час прамой лініі ў газеце “Звязда” міністр ЖКГ Андрэй Шорэц прывёў зусім іншыя лічбы. Ён заявіў, што сёння насельніцтва аплочвае ўсяго толькі 16,3% затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг, што, па ягоных словах, адпавядае 2,8% дахода сям’і з чатырох чалавек, пры двух працуючых, пражываючай у 2-пакаёвай кватэры.

Меры па пераходу на аплату насельніцтвам 100% страт на камунальныя паслугі беларускім кіраўніцтвам пачалі прымацца шмат год таму. Яшчэ пастановай Савета міністраў № 943 ад 14 ліпеня 2003 году “Аб Канцэпцыі развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года”, у звязку з гэтым, да этапа заканчэння рэалізацыі Канцэпцыі планавалася выканаць цэлы комплекс мераў:

- давесці долю жыллёвага фонду, абслугоўваемага на конкурснай аснове, да 100% шляхам стварэння прыватных арганізацый у большасці з формай упраўлення шматкватэрнымі жылымі дамамі — таварыствамі ўласнікаў;

- завяршыць, у асноўным, перавод ЖКГ на работу ў рэжыме безстратнага функцыянавання з улікам пераходу на поўную аплату насельніцтвам страт на ўтрыманне і рамонт жылых памяшканняў, камунальных паслугаў пры забяспячэнні адраснай сацыяльнай абароны насельніцтва;

- у мэтах пашырэння інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці ў рэалізацыі высокарэнтабельных праектаў рэканструкцыі і развіцця ЖКГ, паляпшэння работы па збору плацяжоў ад насельніцтва, забяспечыць стварэнне рэспубліканскага банка ЖКГ;

- распрацаваць і ажыццявіць механізм абавязковага страхавання жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах;

- завяршыць, у асноўным, работы па мадэрнізацыі і цеплавой рэабілітацыі буйнапанэльных жылых дамоў першых масавых серый у рамках выканання пастановы Савета міністраў РБ ад 17 студзеня 2003 г. № 45.

Ужо ў 2000-2005 гадах рост тарыфаў для насельніцтва на жыллёва-камунальныя паслугі яўна апярэджваў агульны паказчык інфляцыі. Пры росце спажывецкіх коштаў за 2000-2005 гады ў 6,1 раза, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, уключаючы электра- і газазабяспячэнне, павялічыліся ў 50,7 раза. Найбольш хуткімі тэмпамі раслі тарыфы на ацяпленне, тэхнічнае абслугоўванне жылфонда, электразабяспячэнне.

У выніку ўзровень пакрыцця плацяжамі насельніцтва страт на прадастаўленыя жыллёва-камунальныя паслугі, акрамя электра- і газазабяспячэння, для стандартнай двухпакаёўкі, згодна статыстычных дадзеных, узрос з 12% у 2000 годзе да 42,4% у 2005.

Разам з тым доля жыллёва-камунальных паслугаў у спажывецкіх расходах насельніцтва ўзрасла з 3% да 9,1%.

Падобнай практыкі ў сферы ЖКГ беларускія ўлады прытрымліваліся і ў наступнай пяцігодцы. Згодна пастановы Савета міністраў № 720 ад 7 чэрвеня 2006 года аб “Праграме развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады”, прыярытэтнымі накірункамі рэфармавання і развіцця жыллёвай гаспадаркі краіны на гэтыя гады станавіліся:

- павышэнне ўзроўню пакрыцця тарыфамі страт на прадастаўленне паслуг для насельніцтва шляхам збліжэння тарыфаў з сабекоштам па рэгулюемых паслугах згодна з дынамікай росту прыбыткаў насельніцтва, а таксама павелічэнне долі паслуг, аказваемых на дагаварной платнай аснове;

- дэманапалізацыя жыллёвай гаспадаркі шляхам падзялення функцый упраўлення і абслугоўвання жыллёвага фонду, стварэнне канкурэнцыі паміж арганізацыямі;

- рэфармаванне сістэмы фінансавання бягучага і капітальнага рамонту жыллёвага фонду;

- цеплавая мадэрнізацыя жыллёвага фонду.

Для забяспячэння паспяховага выканання дадзенай Праграмы, як і на разнастайныя ранейшыя, былі выдзелены фінансавыя сродкі ў памеры 12 826,2 млрд. руб.

На пачатку новай пяцігодкі — 2011-2015 гады — падобная праграма доўгі час зусім адсутнічала і была зацверджана пастановай Савета міністраў № 97 толькі 8 лютага 2013 года (2011 і 2012 гады — па факту).

З якім ж мэтамі беларускім урадам прымалася падобная праграма ажно ў сярэдзіне пяцігодкі і што прынесла гэтая пастанова № 97 грамадзянам краіны?

Усё вельмі проста. Згодна новай пастановы, ранейшая пастанова Савета міністраў № 943 ад 14 ліпеня 2003 году “Аб Канцэпцыі развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года”прызнана страціўшай сілу.

Па выніках пастановы № 97 выходзіць, што нягледзечы на прыгожыя рапарты аб выкананні цэлага тузіна раснастайных праграм у сферы ЖКГ, распрацаваных пад Канцэпцыю, і асваенне шматлікіх дзесяткаў трыльёнаў рублёў на іх выкананне, нягледзечы на пастаянны рост коштаў паслуг ЖКГ для насельніцтва, станоўчых зменаў у камунальнай гаспадарцы краіны не адбылося. А ўзровень пакрыцця насельніцтвам страт за аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі ў 2010 годзе складаў 24,2%, ў 2012 годзе — 15,3%.

Гэта на колькі трэба было накруціць сабекошт камунальных паслугаў, каб у плане пакрыцця страт насельніцтвам у выніку апынуцца на ўзроўні 2000 года?

Адбываецца прыхаванае рабаўніцтва насельніцтва, як праз выстаўленне коштаў у “жыроўках” на аплату камунальных паслугаў, так і праз разнастайныя падаткі ў бюджэт, адкуль фінансавыя сродкі ідуць на пакрыццё розніцы сабекошту паслугаў, што беларускія ўлады яшчэ прыпадносяць як “благоденствiе” для народа, выконваючы пры гэтым простую функцыю неэфектыўнага распараджальніка рэсурсамі, сабранымі з грамадзян.

Для пазітыўных пераменаў у сферы ЖКГ уладам неабходна прыняць тэрміновыя меры:

- стварыць ўмовы па забяспячэнню грамадзянам краіны права выбару пастаўшчыкоў камунальных паслугаў;

- праз фонды заработнай платы, сацыяльныя фонды размеркаваць сярод насельніцтва бюджэтныя сродкі, якія накіроўваюцца прадпрыемствам ЖКГ, што дазволіць узняць узровень пакрыцця насельніцтвам страт за аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі да 100%;

- з мэтай стварэння канкурэнцыі ў сферы ЖКГ, забяспечыць роўныя ўмовы для дзейнасці прадпрыемстваў розных формаў уласнасці;

- стварыць спрыяльныя ўмовы для дзейнасці грамадзянскіх супольнасцяў па месцы жыхарства, што паспрыяе забяспячэнню празрытасці выкарыстання сродкаў, якія выдзяляюцца на абслугоўванне і рамонт жылога фонду…

Нават выкананне ў кароткія тэрміны “Канцэпцыі развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года” можа забяспечыць дасягненне станоўчых перамен у ЖКГ нашай краіны.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.83 (всего оценок: 23)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева