Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Сяргей Будкін. ЛІСТ У АДКАЗ. Мая «Малітва»

 

Сергей Будкин

Сяргей Будкін. Журналіст, прадусар, галоўны рэдактар партала Tuzin.fm. Нарадзіўся 23 лютага 1982 у Мінску. Скончыў Беларускі Калегіюм па спецыяльнасці “журналістыка” і факультэт журналістыкі БДУ. Абараніў дыплом на тэму “Праблемы беларускага шоу-бізнэсу”. Стажыраваўся ў Польшчы, Літве, Швецыі, Нямеччыне, ЗША. У журналістыцы з 1999 года. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і галоўны рэдактар інтэрнэт-партала “Тузін Гітоў” (з 2003), адзін з заснавальнікаў і штатны аўтар музычнага інтэрнэт-праекту Experty.by (з 2008), музычны аглядальнік газеты “Наша Ніва” (2002-2009), рэдактар і адзін з аўтараў кнігі “Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу” (2004), аўтар і вядоўца праграм на NetRadio, “Радыё Свабода”, “Радыё Рацыя”. Арганізатар шматлікіх музычных і культурных акцый, сярод якіх “Рок-рэвалюцыя” з удзелам N.R.M. (Вільня, 2006), канцэрт памяці Анатоля Сыса ў Чырвоным касцёле (Мінск, 2007), серыя канцэртаў “Тузін.Unplugged” і “Жывы Тузін” (2011-2014). Прадусар узнагарод “Рок-Каранацыя” (2005-2007). Мэнэджар CD-выданняў “Прэм’ер Тузін” (2005-2011), аўдыёвыдання кнігі Сяргея Вітушкі “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі” (2012). Аўтар ідэі і прадусар праектаў “Тузін.Перазагрузка” (2009) і “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2” (2011), праекту, прысвечанаму беларускаму нямому кіно “Тузін.Немаўля” (2011). Каардынатар музычнага праекту “Апошні золак” (2013). Прадусар конкурсу маладых выканаўцаў “Засьпявай.BY” (2014).

Вось, што хацелася б сказаць у адказ на гэты ліст, поўны жоўці, агрэсіі, нематываваных абвінавачваньняў, неабгрунтаваных выпадаў і дзівосных высноваў. Палеміка не ўяўляецца магчымай там, дзе ёсьць злосьць, непрыманьне іншай пазыцыі ці банальная помста. Тут застаецца толькі адно — маліцца. І я буду маліцца.

Я буду маліцца, каб небесталанная сьпявачка Відава запісала такія песьні, якія б карцела паставіць/пераслаць замежным сябрам і з гонарам паведаміць, што гэта ёсьць беларуская сучасная музыка. Каб вынаходлівы кампазытар Моўчан напісаў яшчэ не адзін твор з такой ж хвалюючай і кранальнай музыкай на такія ж патрэбныя і надзённыя словы.

Я буду маліцца, каб нашыя людзі былі адкрытыя душою і настроеныя пазытыўна ўспрымаць новае, нячутае, нязвыклае. Каб прыватныя ініцыятывы ў нашай краіне не выклікалі грэблівасьці, зьедлівасьці і не разглядаліся як спроба нажыцца на чымсьці, а прымаліся як належнае і сталі неад’емнаю часткаю культурнага працэсу. Каб кожны чалавек тут не адчуваў свайго бясьсільля перад сыстэмаю. Каб ніхто не чакаў афіцыйнага загаду, які бы змусіў нешта рабіць, а дзейнічаў сам адпаведна пакліканьню сэрца.

Я буду маліцца, каб таленавітыя асобы не імкнуліся адпавядаць кімсьці навязаным стандартам, а былі самі сабой. Каб не прадукавалі нічога ня вартыя прадукты-аднадзёнкі для таго, каб зарабіць на хлеб, а мелі магчымасьць рабіць тое, да чаго імкнецца іх сутнасьць. Каб гэтае абсалютна свабоднае самавыяўленьне кожнага спрыяла агульнай справе — адбудове нашага шоў-бізнэсу, нашай культурнай прасторы, нашай Беларусі.

Я буду маліцца, каб удзельнікі розных складаў «Песьняроў» не трымалі дулі ў кішэнях, а даравалі ўзаемныя крыўды ды сабраліся разам на адной сцэне. Каб наш гурт № 1 не зрабіўся помнікам самому сабе, а быў заўсёдным аб’ектам для пераасэнсаваньня для іншых пакаленьняў. Каб наступныя пакаленьні натхняліся музыкай Мулявіна, Лучанка, Семянякі, Моўчана і вершамі Купалы, Багдановіча, Броўкі, Куляшова.

Калі гэтыя малітвы будуць пачутыя, мы зразумеем усю марнасьць гэтай бітвы за «Малітву» і будзем рухацца далей не ў разбуральным, а ў стваральным рэчышчы.

Для тых, хто цікавіцца тэмаю глыбей — паэтапная праца над праектам Re:Песьняры распісаная тут, тут, тут і тут.

P.S. За выкананьне гуртом Naka песьні «Малітва» падчас канцэрту-прэзэнтацыі праекту «Re:Песьняры» кампазытар Алег Моўчан зьбіраецца падаваць у суд на кіраўніка праекту Сяргея Будкіна, патрабуючы кампэнсацыю за парушэньне выключнага аўтарскага права, а таксама кампэнсацыю за маральную шкоду. Агульная сума кампэнсацыі складае 57 мільёнаў беларускіх рублёў. Зараз бакі вядуць перамовы аб магчымасьці дасудовага вырашэньня спрэчкі.

Оценить материал:
Средний балл - 2.68 (всего оценок: 19)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Против Будкина там все обоснованно и мотивированно, цитаты, а тут не понять о чем и в заголовке опять "Молитва". "Молитва" - это Купала, Молчан и Мулявин, а не некто пупкин. Сразу понятно, что любит использовать чужой труд и чужие достижения в своих целях, что про него и писали.
  • Кстати, я охотно соглашусь. Алгоритм понимания ситуации предельно прост: наш пошлый телеэкран, отгламуренная девица для экрана... Вокал тут роли не играет. Пипл схавает всё. Потому я резковато и отозвался... Дело в том, что я ценю подлинный вокал, а не подтанцовку... А это всё большая редкость... Но поправлюсь. Вполне могу допустить, что я не прав. Видову - в студию! :)
  • Прадусар напартачил, теперь молится...Чего молится, о чем статья? Денег, видимо, нет заплатить...
  • Э! Дзе паліткарэктнасць?.... хаця я і не ведаю(не чуў) ніводнай песні госпожі Відовой, але я не рабіў бы падобных высноваў )
  • Да, сейчас ночь... И время молитвы, когда не спишь. Но я почти уверен, что молитвы за процветание сексапильной Видовой - Господь хрен их услышит... Слишком уж много таких особей женского пола наделали Адам с Евой...
  • Тут такая аффторская "перестрелка" с Видовой, что я не знаю, о чём судить. Но я ироничен и приветлив к ним обоим... Пусть валяют и ваяют свою попсу. Я всё равно - далеко от неё...