Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. І хто ж у нас утрыманцы і дармаеды???


Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.

20 кастрычніка ў час правядзення нарады па пытаннях занятасці і міграцыі Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Андрэю Кабякову і дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Аляксандру Мяжуеву ўнесці прапановы на гэтую тэму і да канца года далажыць аб праведзенай рабоце. Згодна яго даручэння, да 1 студзеня 2015 года павінна быць распрацавана сістэма мераў па выкараненні ўтрыманства і дармаедства.

«Как мне докладывают, около 500 тысяч наших граждан не задействованы в экономике страны. Пусть 100 тысяч — это домохозяйки и работающие на собственном подворье. А 400 тысяч чем занимаются? За чей счет живут?» — звярнуўся ён да прысутных.

«…Причем эти и другие иждивенцы пользуются всеми благами государства, получая бесплатное образование, медицинское обслуживание, оплачивая услуги ЖКХ по дотируемым государством тарифам. А потом еще приходят к государству и требуют достойную пенсию. Пора прекращать это иждивенчество! 400 тысяч должны быть вовлечены именем революции в работу! Бездельников не должно быть в стране! Надо заставить этих людей работать и прекратить раздавать бесплатно блага тем, кто не работает».

Робячы падобныя заявы Лукашэнка, нарэшце, гэтым самым вымушаны прызнаць аб наяўнасці ў краіне беспрацоўя каля 9%, калі, згодна статыстычных дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на 1 кастрычніка 2014 года ў Беларусі налічвалася ўсяго толькі 21,8 тыс. беспрацоўных, пры наяўнасці на пачатак 2014 года долі насельніцтва працаздольнага ўзросту каля 5,6 млн. чалавек, ці 59,4% ад агульнай колькасці.

Што ж такое страшнае для дзяржавы робяць гэтыя паўмільёна грамадзян, што ім была прысвечана цэлая вялікая нарада на ўзроўні кіраўніка дзяржавы? Пры тым кіраўніцтва краіны гатовае аб’явіць іх амаль што ворагамі народа і “ад імя рэвалюцыі” імкнецца задзейнічаць іх у эканоміку.

У асноўным — гэта грамадзяне, што ў пошуках працы з прыстойным заробкам вымушаны былі з’ехаць за межы краіны, бо родная дзяржава не змагла стварыць і забяспечыць ім умовы для рэалізацыі сваіх здольнасцяў з адпаведнай ацэнкай іх уклада ў грашовым эквіваленце. Працуючы за межамі Беларусі, гэтыя людзі забяспечваюць прыстойны ўзровень жыцця сабе і сваім сем’ям, спрыяюць паступленню ў нашую краіну валюты, удзельнічаюць у папаўненні бюджэту за кошт аплаты падаткаў пры пакупцы разнастайных тавараў і прадуктаў харчавання ўнутры краіны, праз іншыя выплаты.

І гэтых людзей кіраўнік краіны называе ўтрыманцамі і дармаедамі, сцвярджаючы, што яны “на халяву” атрымліваюць разнастайныя “блага” ў выглядзе бясплатнай адукацыі і медыцыны, нізкай аплаты камунальных паслугаў, сацыяльных пенсій.

На колькі ў нас бясплатная адукацыя і медыцына, якая якасць камунальных паслугаў і на колькі яны адпавядаюць сваім коштам, якія памеры пенсій у нашай краіне — гэта тэма для асобнай гаворкі.

Дапусцім, што і сапраўды гэтыя людзі прыносяць толькі фінансавыя страты для нашае краіна і паспрабуем прадставіць памеры гэтых стратаў у параўнанні з іншымі незаконымі расходамі чыноўнікаў, атаясамляючых сябе з дзяржавай.

Пры максімальных расходах нашае дзяржавы для аказання сацыяльных льготаў 500 тысячам “утрыманцаў” і “дармаедаў” у памеры каля 3 тыс. долараў у год на чалавека, агульная сума расходаў складае 1,5 млрд. долараў.

У той жа час, напрыклад, толькі пры размеркаванні чыноўнікамі бюджэтных фінансавых сродкаў карупцыйны складнік дасягае ад 2 да 4 млрд. долараў у год.

Цалкам адхіліўшы грамадзян краіны ад кіравання дзяржрэсурсамі і актывамі, гаспадарамі ўсяго гэтага багатства на сотні мільярдаў долараў у нашай краіне дэ-факта сталі нікім не абраныя разнастайныя чыноўнікі, забяспечыўшыя на гэтым для сябе штогадовы патэнцыял карупцыйных здзелак на сумы ад 7 да 10 млрд. долараў.

Якую б галіну эканомікі не ўзяць, няма такой, дзе б не квітнела карупцыя.

Бессаромна раскрадаюцца і фінансавыя сродкі, што выдзяляюцца з бюджэту краіны на мадэрнізацыю прадпрыемстваў АПК, дрэваперапрацоўкі, іншых галін.

Па сведчаннях шматлікіх міжанародных і беларускіх экспретаў, найбольшы рост карупцыі ў Беларусі распачаўся менавіта пасля жорсткага разгону Плошчы 2010 года. З чарговым “пераабраннем” Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта беларускія чыноўнікі адчулі сваю безпакаранасць і ўседазволенасць.

Так, згодна дакладу міжнароднай неўрадавай арганізацыі Transparency International, менавіта ў 2011 годзе карупцыя ў Беларусі імкліва расквітнела, і нашая краіна па гэтых паказчыках толькі за адзін год скацілася са 127-га на 143-е месца ў свеце, падзяляючы яго з Азербайджанам, Расіяй, Угандай і Нігерыяй.

Пагоршыўся на 0,1 і індэкс успрыняцця карупцыі, які склаў 2,4 супраць 2,5 у 2010 г.

Разлічваемы індэкс успрыняцця карупцыі вызначае ўзровень карупцыі ў дзяржсектары — ад 0 (самы высокі ўзровень карупцыі) да 10 (карумпаваных чыноўнікаў амаль няма).

Найлепшыя паказчыкі ў свеце па памерах індэкса маюць Новая Зеландыя (9,5), Данія (9,4), Фінляндыя (9,4).Самы высокі ўзровень карупцыі ў Самалі (1,0) і Паўночнай Карэі (1,0).

Нягледзечы на, здаецца, самыя рашучыя меры ў барацьбе з карупцыяй, зрухаў да лепшага ў нашай краіне не адбылося, і за апошнія гады крупцыйныя паказчыкі яшчэ пагоршыліся.

Дык хто ж у нашай краіне з’яўляеца ўтрыманцамі і дармаедамі?

Тыя, што прысмакталіся як піяўкі да агульнанацыянальных багаццяў і п’юць непамерна народную кроў, або тыя, хто дзеля забяспячэння прыстойнага жыцця сваім сем’ям вымушаны з’ехаць на заробкі за межы краіны ???

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.71 (всего оценок: 22)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Слова-то правильные. Но, честно говоря, они больше для трибуны. Лично мне Кастусёв ничего нового не сказал. :)
  • 1991 ГОД САКАВІК “Зноў i зноў перачытваю «Кодэкс Беларускай ССР» аб зямлi i думаю: цi зможа ён змянiць сiтуацыю ў сельскай гаспадарцы, а праз яго i ў эканомiцы i ў сацыяльнай сферы? Рыхтуючы дакумент, планавалi, што ён дапаможа перавярнуць iснуючую прыгоннiцкую феадальную сiстэму. Селянiн жа сёння заняволены не проста эканамiчна. Камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма кiравання сельскай гаспадаркай прымушае яго нават думаць так, як хоча кiраўнiк. Я непасрэдна працую з людзьмi, гутару з iмi i бачу: яны да гэтага часу баяцца выказаць свой пункт гледжання, асцярагаючыся рэпрэсiй з боку, як яны называюць «удзельных князёў i феадалаў». Гэта страшная, ненармальная сiстэма, якая стварыла армiю ГУЛЬТАЁЎ, ЛАЙДАКОЎ, ПАДЗЕНШЧЫКАЎ, Што ж, шкада, канечне, што беларускi парламент адхiлiў прыватызацыю, у тым лiку i на зямлю. Але я не трачу надзеi: праз ДВА-ТРЫ ГЫДЫ нам ПРЫЙДЗЕЦЦА ВЯТРНУЦЦА да гэтага пытання. Жыццё прымусiць.» А. Лукашэнка «Вялiкi перадзел?», часопіс «Беларусь», № 3, 1991 г.