Мнения других авторов
- 09.06 // 12:27 Дмитрий Растаев. В РИФМЕ ВРЕМЕНИ. Всем спать! // Статья
- 07.06 // 12:23 Дмитрий Маркушевский. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Гражданин начальник // Статья
- 04.06 // 14:07 Николай Лавренюк. КИНО С ПРИСТРАСТИЕМ. Фильм о молодом белорусском поколении, которому нечего сказать // Статья
- 03.06 // 10:09 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Как нам расширить зону свободы // Статья
- 02.06 // 08:44 Лев Марголин. ПРАВЫЙ ВЗГЛЯД. Неумная инициатива Мясниковича и пример соседней Литвы // Статья
Другие Мнения этого автора
- 06.05 // 09:07 Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Беларуская бібліятэка // Статья
- 15.04 // 09:45 Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. “Беларусьфільм” // Статья
- 01.04 // 10:42 Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Батлейка // Статья
- 21.01 // 12:45 Павел Севярынец. БЕЛАРУШЧЫНА. Курсы “Дыджэяў Адраджэння” // Статья
- 07.01 // 11:02 Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Нацыянальнае адраджэнне і маральная рэвалюцыя // Статья
Мнение
Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Вайна вачыма беларуса
Павел Севярынец. Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін. |
«Пра вайну? — перапытаюць у Маскве, Берліне, Варшаве, Кіеве — Чытайце беларусаў».
Пра вайну беларусы пішуць, як дышуць.
Беларуская ваенная проза — класіка сусветнай літаратуры. Пра што? Пра жыццё: «Дажыць да світання». Пра смерць: «Мёртвым не баліць». Пра прах: «Я з вогненнай вёскі». Пра неба: «Жураўліны крык». Нарэшце, пра саму вайну як яна ёсць: «Вайна пад стрэхамі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Сыны ідуць у бой», «У вайны аблічча не жаночае”.
Беларуская ваенная проза — ані пафасу, ані цынізму. Толькі праўда.
Беларуская ваенная проза — гэта споведзь нацыі, якая вырасла сярод вайны. Здавалася б, афіцыёзныя міфы, кнігі пра герояў, партызанскія фільмы, тамы савецкае «Памяці» ў кожным раёне... Нібыта ніхто не забыты. Але калі без фальшу — чытайце беларускую прозу пакутаў, ахвяраў і ўваскрашэнняў.
Вось адкуль яно, беларускае «абы не было вайны».
Беларуская ваенная проза — гэта вайна вачыма жаўнера і партызана, жанчыны й дзіцёнка, забойцы й здрадніка. Вайна ў рэжыме рэальнага часу, з гадзіньнікам, які цікае ў сэрцы, быццам перад выбухам.
Беларуская ваенная проза — кнігі для сьвету, які так лёгка мірыцца з вайной.
Ніхто яшчэ не пісаў так моцна пра фронт, як Быкаў. Пра акупацыю, як Адамовіч. Пра тую цану, за якой не пастаялі, як Брыль. Поплеч хіба толькі Рэмарк ды Хэмінгуэй.
Гэтыя літаркі ў радках, быццам байцы, разам з чытаннем перабягаюць у траншэях, ідуць у атаку й паміраюць дзеля нас з вамі. Літаркі й радочкі адлічваюць час у тактах сэрца, кроках хады, ва ўдыхах і выдыхах — роўна такіх, якімі вымяраецца жыццё на вайне.
Беларусы як ніхто адчуваюць рэальнасць і жах вайны вечнай.
Бо ваенная проза для беларуса — адкрыццё ў самім сабе той сусветнай бітвы, якая ідзе паміж Богам і д'яблам. Углядваючыся ў бездані, мы пазнаем яе, пажыццёвую вайну са злом, бязвер'ем, нянавісцю. Такая беларуская: у глушы, у душы, пад стрэхамі. Вайна самая страшная, няспынная, ды, па сутнасці, адзіная.
У гэтым і ёсць сапраўдны сэнс беларускай ваеннай прозы.
З кнігі “Люблю Беларусь”
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии