Другие материалы рубрики «Политика»

  1. Премьер Мясникович гадает: учить английский или вьетнамский?
    Беларусь, которую теснят на российском рынке, вынуждена идти в третий мир…
  2. Что делать оппозиции, если спроса на альтернативу нет?
    На данный момент налицо состояние апатии: люди ушли в частную жизнь, проблемы большого общества, государства, демократии их мало волнуют…

Политика

Еўракамісія падрыхтавала праект новай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі


Польская "Gazeta Wyborcza" паведаміла, што Еўракамісія падрыхтавала праект новай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі. ЕС адчыняе свой рынак для беларускіх тавараў, павялічвае колькасць стыпендый для студэнтаў, прапануе фінансавую падтрымку для беларускіх фірм, стварае ўмовы для спрошчанага атрымання беларусамі віз і г.д. Кошт прапановы ЕС ацэньваеца ў сотні мільёнаў еўра. І ўсё гэта ў замен за дэмакратызацыю.

Еўрапейская камісія хоча аднак пакінуць для рэжыма Аляксандра Лукашэнкі прыадчыненыя дзверы: ён сам павінен распачаць дэмакратычныя рэформы. З дакументу не вынікае, што скідванне рэжыму Лукашэнкі ёсць мэтай Еўропы. Тое, на чым Брусэлю вельмі залежыць, гэта дэмакратычныя эфекты.

Камісія ставіць Беларусі 12 умоваў, па выкананні якіх ЕС пачне рэалізацыю сваіх абавязацельстваў. Сярод умоваў, між іншага, вызваленне палітычных зняволеных, спыненне рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі, дасканальнае раследванне справы зніклых апазіцыянераў і журналістаў. І ўрэшце — вольныя выбары.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы "Gazeta Wyborcza" праект новай стратэгіі Еўропы, адзначыў: "Прапанова Еўрасаюза мяне вельмі ўсцешыла. Яна своечасовая. Прапаганда ўвесь час даводзіць беларусам, што яны не могуць спадзявацца на ЕС, бо ў Еўропе нас ніхто не чакае. А тут, калі ласка — атрымліваем дакумент, які пацвярджае, што ЕС аднак чакае на Беларусь, чакае на дэмакратычныя змены ў нашай краіне. І гатовы падтрымаць Беларусь вельмі сур’ёзнымі грашыма. Гэтая стратэгія можа моцна дапамагчы пераламаць апатыю, якая апанавала беларускае грамадства. Мы, са свайго боку, зробім усё, каб змест дакументу, падрыхтаванага ў ЕС як найхутчэй трапіў да ўсіх беларусаў".

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...