Другие материалы рубрики «Политика»

  1. Международные организации отодвинули белорусский вопрос на задний план
    В последнее время Минск, используя конъюнктура украинского кризиса, активно пытается изменить отношение к себе ведущих международных организаций…
  2. Агитация на выборах-2015. Где кандидатам взять деньги и на что их можно потратить
    Особенность нынешней кампании в том, что государство не даст кандидатам в президенты денег на агитацию, но при этом сохраняется возможность…


Политика

Эрык Рубін: праблематыка правоў чалавека застаецца цэнтральнай пры вызначэнні палітыкі ЗША датычна Беларусі


Прадстаўнікі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА), арганізацыі беларускай дыяспары ў Вашынгтоне, сустрэліся 29 красавіка з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Эрыкам Рубінам. Падчас гутаркі былі абмеркаваныя лютаўская паездка Рубіна ў Мінск, перспектывы развіцця двухбаковых дачыненняў і пазіцыя ЗША па прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

Эрык Рубін

Як адзначыў прадстаўнік БАЗА Валер Кавалеўскі, Рубін станоўча ацаніў паездку ў Беларусь, у тым ліку і сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Разам з тым, адзначыў Рубін, паляпшэнне міждзяржаўных адносінаў магчыма тады, калі абодва бакі будуць рабіць практычныя крокі насустрач адзін аднаму.

Развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва стане магчымым пасля вызвалення палітычных зняволеных і стварэння ўмоваў для дэмакратычнага працэсу ў Беларусі, у тым ліку правядзення выбараў на належным узроўні.

Амерыканскі дыпламат запэўніў, што праблематыка правоў чалавека застаецца цэнтральнай пры вызначэнні палітыкі Злучаных Штатаў датычна Беларусі. ЗША працягнуць надаваць увагу справам аб зніклых беларускіх палітыках і палітычных зняволеных.

Калі ва ўнутранай палітыцы Беларусі не адбудуцца значныя змены, Злучаныя Штаты ў чэрвені маюць намер працягнуць санкцыі Міністэрства фінансаў супраць фізічных і юрыдычных асобаў, уведзеныя рашэннем прэзідэнта ЗША пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 года.

Ацэнка будучых прэзідэнцкіх выбараў з’яўляецца складаным пытаннем для дзярждэпартамента. Недастаткова правесці бездакорна толькі дзень галасавання. Ацэньвацца будуць усе перыяды выбарчай кампаніі, адзначыў Рубін. Для Злучаных Штатаў важна не толькі каб усе палітзняволеныя былі вызваленыя, але каб улада адмовілася ад новых арыштаў і прысудаў.

Важна таксама аднавіць роўны доступ палітычных сілаў да сродкаў масавай інфармацыі, не перашкаджаць свабодзе сходаў. Неабходна, каб беларуская ўлада своечасова дазволіла належнае міжнароднае назіранне за выбарамі місіяй Офісу па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Злучаныя Штаты будуць уважліва назіраць за прэзідэнцкай кампаніяй і за ўмовамі яе правядзення на ўсіх этапах і рабіць адпаведныя высновы. Сваю пазіцыю па ацэнцы выбараў на ўсіх этапах ЗША будуць каардынаваць з Еўрапейскім звязам, падкрэсліў намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева