Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Шестилетняя Ева из Ошмян больше не может терпеть боль
    «А ведь с каждым приступом гибнут клетки головного мозга, не говоря уж о боли при судорогах всех мышц. У Евы болит все»...
  2. Очищение организма — прихоть или необходимость?
    Избавляться от вредных привычек — никогда не поздно. А для улучшения самочувствия существуют природные способы... Диетологи и гастроэнтерологи, к примеру, давно советуют...

Общество

Сёння праводзіцца масавая дыктоўка, прысвечаная 90-годдзю абвяшчэння БНР


23 сакавіка ў краіне праводзіцца самая масавая дыктоўка па беларускай мове, прысвечаная 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэкстам дыктоўкі абрана «Прадмова» да зборніка класіка нацыянальнай літаратуры Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская», паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, акцыя стартавала 15 сакавіка. За гэты час дыктоўкі былі праведзены ў многіх гарадах Беларусі, у офісах разнастайных грамадскіх аб'яднанняў і рэдакцый недзяржаўных СМІ з удзелам вядомых грамадскіх дзеячаў і замежных дыпламатаў. Акцыю актыўна падтрымалі прадстаўнікі беларускай дыяспары розных краін.

Сёння дыктоўка праводзіцца ў Мінску кожную гадзіну, ад 11.00 да 18.00, у офісах Партыі БНФ і грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Ад 12.00 да 16.00 тэкст дыктоўкі будзе гучаць у эфіры «Еўрарадыё». «Еўрарадыё» можна слухаць у інтэрнеце (www.euroradio.fm), а таксама праз спадарожнікі «HotBird 6» (13° East (11013МГц/Н/27500)) і «Sirius 4» (5°East (12379.62МГц/H/27500)).

24 сакавіка ў 16.30 агульнанацыянальную дыктоўку будуць пісаць у сталічным Палацы мастацтваў актывісты грамадскага аб'яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і члены суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў.

Паводле задумы ініцыятараў акцыі, напісаны тэкст дыктоўкі можна захоўваць у сямейным архіве як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці. Тыя, хто жадае ўзяць удзел у конкурсе на валоданне мовай, могуць здаць свае тэксты ў камісію па падвядзенні вынікаў. Пераможцы атрымаюць прызы. Фотавыставу матэрыялаў дыктоўкі плануецца паказаць у Беларусі і тых краінах, дзе жывуць беларусы, а таксама ў будынку сакратарыята ААН у Нью-Йорку.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...