Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Дожить до ста пятидесяти. Белорусы не спешат побеждать высокую смертность
    Способы сохранить здоровье и долголетие известны, однако пока на продолжительность жизни белорусов это не влияет…
  2. Протестный потенциал белорусов не исключает новой Плошчы
    В 2014 году исследователи зафиксировали 127 акций протеста. По сравнению с 2013 годом количество публичных акций возросло на 26%...


Общество

КДБ перасцерагае гродзенскага журналіста Івана Романа


Кіраўнік упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігар Сяргеенка не тлумачыць прычыны вынясення афіцыйнага папярэджання журналісту Івану Роману, які супрацоўнічае з «Радыё Рацыя» і іншымі медыярэсурсамі, — паведамляе служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Іван Роман

Пасля атрымання афіцыйнага папярэджання аб недапушчальнасці парушэння арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса РБ («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь») Іван Роман з дапамогай юрыстаў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнуўся з лістом на імя начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці І. Сяргеенкі.

Журналіст патрабаваў патлумачыць, з якой нагоды супраць яго праводзіліся аператыўна-пашуковыя мерапрыемствы, а таксама на якой падставе супрацоўнікі дзяржбяспекі лічаць, што ён прадастаўляе недакладныя звесткі замежным СМІ, дыскрэдытуючы такім чынам Рэспубліку Беларусь. Роман прасіў даць адказ на прыкладзе канкрэтных публікацый.

Кіраўнік гродзенскага КДБ праігнараваў гэтыя патрабаванні. У сваім адказе ён паведаміў, што КДБ атрымала звесткі, што І. Роман займаецца журналісцкай дзейнасцю без адпаведнай акрэдытацыі і падае замежным СМІ недакладную інфармацыю пра сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Беларусі. Ігар Сяргеенка папярэдзіў журналіста, што «працяг указанай дзейнасці можа прывесці да здзяйснення злачынства, прадугледжанага арт. 369-1 КК РБ».

На думку Івана Романа, такі адказ прадстаўніка дзяржструктуры з’яўляецца ігнараваннем беларускага заканадаўства.

«У сваім адказе кіраўнік КДБ па Гродзенскай вобласці паведаміў, што супраць мяне аператыўна-пашуковыя мерапрыемствы не праводзіліся. Але ў той жа час у тэксце афіцыйнага папярэджання, апублікаванага на сайце КДБ, значыцца, што супрацоўнікі дзяржаўнай установы паводле атрыманых падчас аператыўна-пашуковых мерапрыемстваў звестак выявілі, што я супрацоўнічаю з замежнымі СМІ і прадастаўляю ім недакладныя звесткі», — зазначае І. Роман.

Нагадаем:
Журналіст Іван Роман атрымаў афіцыйнае папярэджанне КДБ аб недапушчальнасці супрацьзаконных дзеянняў ў красавіку гэтага года. Згодна з беларускім заканадаўствам, супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева