Другие материалы рубрики «Общество»

  1. «Беларусь без крайностей». Минск укрепляет статус региональной переговорной площадки
    Эксперты «Либерального клуба» анализируют главные события в белорусской политике, экономике, праве, социологии и культуре...
  2. Помогите детям бороться с артритом
    За считанные недели ювенальный ревматоидный артрит может превратить здорового ребенка в инвалида…


Общество

Яшчэ аднаму гродзенскаму журналісту вынеслі папярэджанне


Журналіст польскай газеты «Rzeczpospolita», сябра ГА «БАЖ» Анджэй Пісальнік атрымаў папярэджанне пракуратуры Гродзенскай вобласці за намер распаўсюдзіць друкаваныя СМІ без выходных дадзеных, — паведамляе служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Анджэй Пісальнік

Гаворка ідзе пра выданні не прызнанага ўладамі Саюза палякаў: часопіс «Magazyn Polski na uchodzstwie» і газету «Glos znad Niemna na uchodzstwie», якія ў чэрвені міліцыянты знайшлі ў ходзе дагляду аўтамабіля журналіста.

Паводле пракуратуры, перавозка незарэгістраваных выданняў з’яўляецца парушэннем закона «Аб СМІ», і ў выпадку паўторных дзеянняў Анджэй Пісальнік будзе прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці.

На думку самога журналіста, дзеянні пракуратуры выглядаюць абсурдна.

«Мне зразумела, што такім чынам пракуратура спрабуе абмежаваць распаўсюд друкаваных выданняў Саюза палякаў. Але, калі пракуроры будуць дзейнічаць такім чынам, то папярэджанні прыйдзецца выносіць некалькім тысячам кіроўцаў, якія дапамагаюць распаўсюджваць выданні. Гэта, на мой погляд, здзейсніць даволі складана. Таму праваахоўныя органы ў будучым чакае вялікі кавалак працы», — зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу БАЖ Анджэй Пісальнік.

Нядаўна аналагічнае папярэджанне за той самы выпадак атрымаў галоўны рэдактар часопіса «Magazyn Polski…» Ігар Банцар.

23 чэрвеня непадалёк ад Шчучына міліцыянты затрымалі машыну, у якой ехалі сябры ГА «БАЖ» Анджэй Пісальнік, Андрэй Пачобут і Ігар Банцар, а таксама віцэ-старшыня СПБ Мечыслаў Яскевіч. Пры даглядзе аўтамабіля яны знайшлі ў багажніку каля 50 асобнікаў «Glos znad Niemna» і некалькі дзесяткаў асобнікаў «Magazyn Polski». (Апошні ўтрымліваў калаж з выявай А. Лукашэнкі на вокладцы).

Склаўшы пратакол вынятку, журналістаў тады адпусцілі, а цяпер пачаліся выклікі ў пракуратуру.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева