Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Отдыхать нельзя учиться!
    Куда отправить ребенка на каникулы так, чтобы он не только отдохнул, но и провел время с пользой?..
  2. Ухо недели. Импортные страусо-ястребы против белорусских орнитологов
    От европейского шоу-бизнеса Беларусь отстала катастрофически, но на европейские санкции мастерства ответить красиво пока хватает...

Общество

Асамблея НДА ўздыме праблему 193-1 на канфэрэнцыі АБСЭ ў Варшаве


Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў зладзіць круглы стол «193-1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі» ў Варшаве. Мерапрыемства адбудзецца 30 верасьня ў межах штогадовай нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні.

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў азнаёмяць удзельнікаў круглага стала з сытуацыяй са свабодай асацыяцыяў у Беларусі. У прыватнасьці, дэлегацыі краінаў-сябраў АБСЭ даведаюцца пра практыку выкарыстаньня артыкула 193-1 КК у дачыненьні да ўдзельнікаў незарэгістраваных няўрадавых арганізацыяў ў 2006-2009 гг.

Апроч таго, экспэрты Асамблеі НДА плянуюць даць ацэнку дзеяньням беларускіх уладаў па нармалізацыі становішча грамадзкіх аб’яднаньняў у кантэксьце беларуска-эўрапейскага дыялёгу.

У дыскусіі прымуць удзел экспэрты Беларускага Хельсінскага камітэта, праваабарончага цэнтра «Вясна» і Асамблеі НДА.

Падчас канфэрэнцыі АБСЭ дэлегацыя Асамблеі НДА паўдзельнічае ў шэрагу прэзэнтацыяў, прысьвечаных сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Так, напрыклад, 8 кастрычніка адбудзецца абмеркаваньне ролі грамадзянскай супольнасьці ў дыялёгу паміж Беларусяй і ЭЗ.

Нарада АБСЭ па чалавечым вымярэньні — рэгулярны прадстаўнічы форум дзяржаваў-сябраў АБСЭ і эўрапейскай грамадзянскай супольнасьці. Падчас канфэрэнцыі на працягу двух тыдняў аналізуецца стан выкананьня абавязальніцтваў, якія дзяржавы прынялі на сябе ў межах пагадненьняў АБСЭ.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...