Общество

«Вербны кiрмаш» у Мінску

Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото

 

30 сакавіка ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася 10-я праваслаўная духоўна-асветная выстава «Вербны кірмаш».

Сярод больш як ста яе экспанентаў — манастыры і падворкі, храмы і прыходы, іканапісныя майстэрні, у тым ліку з Расіі, Украіны, Малдовы, больш за 60 — прадстаўляюць дзевяць епархій Беларусі.

Упершыню з гомельскага Свята-Ціхвінскага жаночага манастыра прыбыла шанаваная святыня — абраз праведнага Іаана Кармянскага з часцінкай мошчаў.

Духоўна-асветная праграма выставы пад назвай «Святасць зямлі беларускай» прысвечана 400-годдзю скону святой праведнай Софіі Слуцкай, нятленныя мошчы якой знаходзяцца ў кафедральным саборы ў Мінску.

Свае новыя выданні дэманструюць на выставе выдавецтва Беларускага экзархату, Свята-Елісавецінскі манастыр, расійскае выдавецтва «Горліца» і беларускія — «Выдавецтва Дзмітрыя Харчанкі» і «Промні Софіі».

Вялікая ўвага ў праграме нададзена лекцыям, гутаркам на важныя пытанні духоўнага жыцця, сустрэчам са святарамі, якія будуць праходзіць штодзённа з 14.00 да 17.00.

Фота БелаПАН

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 3)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева