Другие материалы рубрики «Общество»

  1. «Беларусь без крайностей». Шуточки и печаль президентского послания
    Эксперты «Либерального клуба» анализируют президентское послание...
  2. ВПК Беларуси может откусить немалый кусок от пирога российского военного заказа
    Москва горит желанием взять белорусскую оборонку под свой контроль, но у Минска свои планы…


Общество

Уладзімір Падгол заклікае ўдзельнікаў агульнанацыянальнай дыктоўкі дасылаць тэксты палітвязню Дашкевічу

 

Ініцыятар агульнанацыянальнай дыктоўкі, філосаф Уладзімір Падгол заклікае ўдзельнікаў гэтай акцыі дасылаць напісаныя тэксты лідару міжнароднага грамадскага аб`яднання "Малады фронт" Зміцеру Дашкевічу ў гродзенскую турму № 1.

"Да 2 лютага, дня, калі 175 год таму нарадзіўся Каліноўскі, ўжо запісана шмат відэадыктовак тэксту яго "Ліста з-пад шыбеніцы", — адзначаецца ў адкрытым лісце Падгола. — Запісаныя Лісты і з Івонкай Сурвілай, Уладзімірам Арловым, Зінаідай Бандарэнка, Стэфанам Эрыксанам, Марыушам Машкевічам і яшчэ шмат з кім. Запісаны супольныя тэксты відэадыктовак аб`яднання бацькоў рэпрэсіраваных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў (Галіна Сіўчык), запісаліся мастакі суполкі "Пагоня". У Кіеве запісалі свае дыктоўкі Лістоў ўкраінскія паэтэсы і выставілі ў інтэрнэце".

Тэлеканал Белсат ужо выставіў на інтэрнэт-сайце відэазапіс дыктоўкі, прачытанай кіраўніком Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянонам Пазняком. З 2 лютага ўсе відэазапісы з`явяцца на розных інтэрнэт-сайтах, паведамляе Падгол.

"Пачнецца наша беларуская інтэрнэт-дэманстрацыя ў абарону незалежнасці. Ахвотныя змогуць пісаць першыя дыктоўкі з відэазапісу ўпадабанага дзеяча. Пісаць запавет Каліноўскага можна будзе і 22 сакавіка, у дзень, калі паслугачы цара Расіі знішчылі змагара за незалежнасць, і цэлы год, які для нас ёсць годам 150-годдзя паўстання", — піша ініцыятар дыктоўкі.

"Хацелася б, каб на кожным напісаным намі тэксце Ліста свой аўтограф паставілі выбітныя, знакамітыя беларусы, і тыя, хто дыктавалі, і тыя, хто па стане здароўя не змог дыктаваць. Уладзімір Арлоў ужо пагадзіўся паставіць сваю адзнаку на вашым лісце", — паведаміў Падгол.

Тэксты дыктовак з аўтографамі, а таксама цёплымі словамі і пажаданнямі ён прапаноўвае дасылаць Зміцеру Дашкевічу ў турму. "Папярэдне трэба зняць копію Ліста і пакінуць у сямейным архіве. Мажліва даслаць Дашкевічу і відэазапісы дыктовак", — піша Падгол.

"Такім чынам, — адзначаецца ў лісце, — наша беларуская дыктоўка салідарнасці атрымлівае замкнуты цыкл і лагічнае і маральнае завяршэнне: Каліноўскі піша "Ліст з-пад шыбеніцы", мы яго запаветам барацьбы за незалежнасць нагадваем дыктоўкай грамадзянам, дзецям і ўнукам і па эстафеце дасылаем Ліст ў падтрымку самаахвярнаму хлопцу Дашкевічу".

Падгол прадбачыць, што "хутчэй за ўсё дасланыя Лісты-дыктоўкі цэнзура не прапусціць, затрымае за кратамі". "Стануць арыштаванымі дыктоўкі. Менавіта так адбылося з тэкстамі журналістаў БАЖа з Наваполацка падчас першай агульнанацыянальнай дыктоўкі ў 2008 годзе. І тады нам давядзецца пазмагацца і за вызваленне палітвязняў, і за Свабоду зняволеных Лістоў, тэксты якіх вывучаюць у школе", — гаворыцца ў адкрытым лісце.
//БелаПАН.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • "Уладзімір Падгол заклікае ўдзельнікаў агульнанацыянальнай дыктоўкі дасылаць тэксты палітвязню Дашкевічу" Ну Падгол даёт - додумался в рамках гранта на проведение "агульнанацыянальнай дыктоўкі" оплатить работу Дашкевича по проверке грамотности участников! Хотя, с другой стороны, - всё равно Дашкевичу там нечего делать. Остается вопрос, насколько Дашкевич в мове силён.