Другие материалы рубрики «Общество»
-
Байнет шутит: затмение, год 21-й
«Солнечное затмение вывело на улицы Минска больше людей, чем предыдущий день воли»... -
«Быть полной не страшно». Обнаженные модели plus size всколыхнули белорусское общество
Журнал «Таймер» опубликовал первую белорусскую фотосессию с моделями plus size...
- В честь архитектора Левина в Минске назвали Историческую мастерскую
- Нашли двоих подростков, сбежавших из могилевской спецшколы закрытого типа
- В Брестской области число безработных почти в три раза больше количества вакансий
- Белорусские шеф-повара устроят мастер-классы в Милане
- Газета «Новы час» получила предупреждение Мининформа
- Минчане о солнечном затмении — астрология, метеорит и зомби
- Белорусы наблюдали за солнечным затмением вооруженным глазом
- Солнечное затмение. Взгляд из Минска
- В Минске совершен прыжок с парашютом, сшитым по чертежу Леонардо да Винчи
- Минчане — против вышек МТС рядом с жильем
Общество
ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Анатоль Лябедзька. Кубак з Акрэсціна і пісьмо ад Буша
Працоўны стол старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі знаходзіцца ў офісе, што месціцца на сямнаццатым паверсе адной з “кукурузін” па вуліцы Веры Харужай. Я завітала ў гасцінны офіс, і мы з Анатолем Лябедзькам пагаварылі пра міліцыянта, які заўжды пагаджаецца з апазіцыйным палітыкам, пра пісьмо ад Джорджа Буша, папяровыя і онлайнавыя выданні, якія чытае старшыня АГП, а таксама пра тое, дзе яго можна сустрэць а сёмай раніцы.
Мы ў больш камфортных умовах, чым іншыя партыі
Як бачыце, я не маю асобнага кабінета, маю толькі асобны працоўны стол у пакоі з іншымі супрацоўнікамі. Мяне гэта цалкам задавальняе. Мне ёсць з чым параўноўваць: некалі ў мяне быў асобны працоўны кабінет з асабістым аўтамабілем і сакратаркай, але такі фармат працы, які маю зараз, мне падабаецца больш.
Я не памылюся, калі скажу, што мы адзіная апазіцыйная структура, якая мае офіс, уласнікамі якога з’яўляемся. Мы не арандатары, а менавіта ўласнікі гэтага памяшкання. Гэта было зроблена дастаткова даўно, і калі б гэтага не адбылося, я думаю, існаванне Аб’яднанай грамадзянскай партыі было б пад вялікім пытаннем. Згодна дзеючаму заканадаўству, калі партыя не мае юрыдычнай адрэсы ў Менску (трэба чатыры вобласці і Менск), Мін’юст можа паставіць пытанне аб закрыцці палітычнай структуры.
Але дзякуючы таму, што гэты офіс належыць нам, у нас больш камфортныя умовы, чым у іншых партый. У нас няма самацэнзуры: мы можам гаварыць, пісаць тое, што мы думаем і лічым неабходным, не баючыся, што ўзнікне ціск на арэндадаўцу і ў нас будуць праблемы. Выбіраючы месца для офіса, мы сыходзілі з таўшчыні кашалька і спыніліся на гэтым будынку. Памяшканне не вельмі вялікае, тут працуюць усе асноўныя супрацоўнікі і наша прэсавая служба. Мы часта прадастаўляем памяшканне для мерапрыемстваў іншых палітычных структур. Адным словам, карыстаемся самі і даем магчымасць іншым.
Першае працоўнае месца — парк, другое — офіс, трэцяе — планшэт
Я працую і ў офісе, і дома, і ў дарозе… Маё першае працоўнае месца — гэта парк непадалёк ад дому, дзе я а сёмай раніцы бегаю па пяць кіламетраў, займаюся на турніках… Я жыву ў Вяснянцы і, калі цёпла, практычна кожную раніцу бягу ў Дразды на вадасховішча — там ёсць яшчэ перакладзінкі, мне там камфортна, добрае паветра…
Другое працоўнае месца тут, у офісе, а трэцяе вось (паказвае на планшэт. — А.П.), я з-за яго нават часам парушаю правілы дарожнага руху, пішучы камусьці паведамленні. Чаму менавіта планшэт, а не ноўтбук ці нэтбук? Ён для мяне аптымальны па сваіх функцыях, невялікі, лёгкі — мяне такі варыянт абсалютна задавальняе. Я да яго прызвычаіўся, мне на ім працавац і камфортна, і дастаткова эфектыўна. Для мяне самае галоўнае — трымаць камунікацыю з асобнымі людзьмі, альбо з групамі. Тут і пошта, і скайп, і фэйсбук — усе магчымыя камунікатары, якімі я карыстаюся. Напрыклад, кожны панядзелак мы праводзім онлайн-канферэнцыю. Дзе б я ні быў, я магу выйсці на сувязь са сваімі калегамі: мы робім аналіз таго, што адбылося за тыдзень, складаем план на наступныя дні… Да таго ж, я прысутнічаю ў сацыяльных сетках — гэта таксама вельмі карысна. Я літаральна сёння на сваёй старонцы ў Фэйсбуку размясціў інфармацыю, якую ўзялі нашыя СМІ. Фэйсбук — надзвычай зручная рэч для камунікацыі з журналісцкай супольнасцю, а таксама для прасоўвання актуальных для партыі пасланняў і заяваў.
Дзень цішыні без тэлефона
З тэлефона не сяджу ў інтэрнэце — які сэнс, калі ў мяне ёсць лёгкі і зручны айпад?.. Літаральна два дні таму я пражыў дзень без тэлефона. Я яго згубіў недзе ў Літве... Вельмі цікавыя атрымаў эмоцыі і пачуцці: з аднаго боку, гэта быў дзень цішыні, а з іншага боку, нязвыкла, бо я застаўся без базы дадзеных. Калі хто патэлефанаваў, значыць я яму патрэбны — я гэты нумар заношу ў запісную кніжку… Але я ў той дзень без праблем камунікаваў з тымі, хто мне патрэбныя, бо вось гэта (паказвае на планшэт — А.П.) — вельмі моцная падтрымка.
Міліцыянт, які заўжды са мной пагаджаецца
Гэтага міліцыянта мне падарылі мае аднапартыйцы на дзень народзінаў. Відаць, мелася на ўвазе, што ў нас своеасабівыя стасункі з праваахоўнымі структурамі. Гэта адзіны прадстаўнік сілавых структураў, які заўжды са мной пагаджаенцца. Што б я ні сказаў, ён заўжды ківае галавой, згодны са мной. Гэта пазітыўны персанаж для мяне. Можа быць, ён з’яўляецца прататыпам аднаго з будучых прадстаўнікоў беларускай вольнай міліцыі?..
Сімвал, які не выклікае адмоўных пачуццяў
Тут — падарункі аднапартыйцаў і калег ды нашы ўзнагароды. Чаму не дома захоўваю?.. Неяк так склалася, што ў нас тут своеасаблівы музей. Як бачыце, тут шмат розных фігурак коней, бо гэта — сімвал нашай партыі. Гэтая жывёла ў большасці людзей не выклікае нейкіх адмоўных пачуццяў. Перад тым, як выбраць фірмовы знак для нашай партыі з некалькіх варынтаў, мы зладзілі апытанне, сфарміравалі некалькі фокус-груп, і большасць выбрала гэты сімвал. Ён прысутнічае ў “Пагоні”, ды і для большасці беларусаў гэта жывёла знакавая.
Мужчынская барацьба без паддыванных гульняў
А вышэй — нашыя ўзнагароды. Тое, чым мы ганарымся — гэта наш футбольшы турнір імя Генадзя Карпенкі. Мы яго ладзім з 2000 года кожны сезон. Прызам з’яўляецца кубак імя Генадзя Карпенкі. Гэта тое месца, дзе збіраюцца палітыкі, журналісты (зборная БАЖа ёсць заўсёды). Такіх пляцовак для нефармальнай камуніцыі заўжды не хапае. Палітыкі адно з адным не сябруюць, што вядома. (усміхаецца) А на полі адбываеца сапраўдная мужчынская барацьба без розных паддыванных гульняў.
Тут стаяць кубкі, якія мы займелі ў розныя гады. Мы тройчы перамагалі ў гэтым турніры, апошнія два гады трымаем другое месца. У нас самая ўзроставая каманда, але ў гульцоў ёсць вопыт. Звычайна ладзіцца турнір да даты 27 ліпеня.
Кубак з Акрэсціна
Гэты кубак таксама невыпадкова знаходзіцца тут. Гэта кубак з Акрэсціна. Я меў такі грэх — знес яго адтуль. (усміхаецца) Зараз змяніліся ўмовы ўтрымання, але калі я там быў у першы раз, гарбату давалі толькі ў такіх вось кружках. Калі туды налівалі гарбату, то трымаць яе голымі рукамі практычна немажліва. У мяне былі дзьве такія кружкі. Другую я падарыў віцэ-прэзідэнту ЗША Рычарду Чэйні. Яна была ў горшым стане, вельмі памятая, унутры чорная ад заваркі — немагчыма было адмыць. Яго гэты падарунак вельмі ўразіў.
Гэта было акурат пасля 2006 году. Я падарыў яго са словамі: тысячы беларускіх грамадзян былі ў турме і пілі вось з такіх кубкаў. Зараз такіх ужо няма — больш цывільныя сталі. Я ў свой час меў размову з кіраўніком Акрэсціна і сказаў: калі вы хочаце пакінуць пасля сябе добрую памяць, хоць адну камеру пакіньце некранутай, каб яна была. Тыя, хто трапляў туды ў сярэдзіне 90-х, пілі з такіх кубкаў, лыжкі былі абламаныя, без чаранкоў, абрубкі такія. Менавіта тады пачаліся кампаніі, змаганне за элементарныя ўмовы ўтрымання. Тады з’явіліся нармальныя лыжкі, больш-менш прыстойныя талеркі, пачалі мыць посуд і гэтак далей.
Джордж Буш спадабаўся мне як чалавек
Калі б у мяне была такая мажлівасць, я б аддаў свой голас Джорджу Бушу. Гэта той амерыканскі прэзідэнт, які больш за ўсіх ўдзяляў увагі беларускай сітуацыі. Падчас выступаў, якія тычыліся сітуацыі ў свеце, ён абавязкова агучваў беларускае пытанне. Мы сустракаліся падчас розных мерапрыемстваў, і ён мне спадабаўся проста як чалавек. Яго як палітыка ацэньваюць вельмі па-рознаму, але ў кантактах, у камунікацыях ён даступны і вельмі просты. Гэтая сустрэча адбылася ў 2008 годзе. Вось яго ліст да мяне, які быў дасланы пазней.
Нам трэба раўняцца на Тэтчар, Коля, Гавала
Я б не сказаў, што ў мяне ёсць ідэалы ў палітыцы… Я з вялікай сімпатыяй адносіўся і адношуся да Маргарэт Тэтчар і канцлера ФРГ Гельмута Коля. Яны дастаткова доўгі час знаходзіліся на вышэйшых кіруючых пасадах. Тое, што яны на працягу пятнаццаці гадоў праходзілі праз сапраўдныя выбары, заслугоўвае павагі. Нават калі ўсё о’кей, прыходзіць псіхалагічная стомленасць, чалавек проста стамляецца на высокай пасадзе. Але калі людзі прыходзяць і па пяць разоў галасуюць за палітыка, гэта найлепшы доказ іх эфектыўнасці. І з маральнага пункту гледжання што Тэтчар, што Коль прайшлі гэтую велізарную палітычную дыстанцыю без скандалаў — гэта дарагога каштуе. Гэтых палітыкаў я назаву ў першую чаргу. Канечне, паважаю Вацлава Гавала. У мяне было з ім дзьве сустрэчы. Ён вельмі абаяльны чалавек, ад яго сыходзіць сапраўдная цеплыня. Я думаю, на гэтых палітыкаў нам варта раўняцца.
Якія выданні чытае Анатоль Лябедзька?
Прызнаюся, што ў апошні час я стаў чытаць значна менш, чым раней. З папяровых выданняў чытаю “Народную волю” і “Свободные новости”, таму што з гэтымі газетамі ў нас ёсць супольныя праекты, скажам там. Мы там друкуем матэрыялы нашых круглых сталоў. Чытаю “Нашу ніву”, бо яна усё ж-такі мае сваю нішу. “БелГазету” не чытаю. Раней яна мне падавалася больш цікавай, чым зараз — там была нядрэнная аналітыка ў сферы эканомікі. “Белорусы и рынок” зараз час ад часу даюць аналітыку, якую можна чытаць. Калі ў самалёце прапануюць гэтую газету, я яе абавязкова бяру.
Канечне, больш за ўсё чытаю інтэрнэт-выданні. Сайты, якія праглядаю кожны дзень: Naviny.by, “Хартыя”, “Белпартызан”, “Наша ніва”, “Радыё Свабода” — гэта тое, што стаіць у закладках.
Бацыла беларускасці
Такі бранзалецік нашу пастаянна. Я сам люблю рабіць падарункі. Прыязджаў Барыс Нямцоў — з’ехаў вось з такім бел-чырвона-белым бранзалецікам… Я лічу, што для нас гэта стварэнне прабеларускага лоббі. Наша задача — заразіць замежнікаў бацылай беларускасці.
Больш за ўсё я прачытаў у “амерыканцы”
З кніг тут у асноўным прафесійная літаратура. Я шмат чытаю толькі тады, калі сяджу ў турме. Больш за ўсё я прачытаў падчас тых чатырох месяцаў, што правёў пасля выбараў 2010 году ў “амерыканцы”. Тут альбо прафесійная літаратура, альбо кнігі, напрыклад, Аляксандра Тамковіча, які шмат піша пра нашых грамадскіх актывістаў. Зараз я чытаю па трыццаць хвілін перад сном Дзікенса — мне страшэнна падабаецца ягоны стыль. Кнігу “Плошча Каліноўскага” мы выдавалі самі, яна ўтрымлівае ўспаміны тых, хто быў на Плошчы ў 2006 годзе. Што тычыцца кніг, якія напісалі Леанід Заіка і Яраслаў Раманчук, то яны карысныя, бо мы цікавімся эканамічнымі пытаннямі.
Прамова на Майдане
Гэтыя сцяжкі прывёз з Грузіі, Канада, Украіны… Калі была Памаранчавая рэвалюцыя ва Ўкраіне, у мяне была магчымамсць выступіць перад людзьмі на Майдане. Тады Юшчанка называў Багданкевіча сваім настаўнікам, бо Юшчанка ўзначальваў некалі Нацыянальны банк Украіны, а Багданкевіч быў бацькам беларускага рубля. Менавіта праз Багданкевіча я і пазнаёміўся з Юшчанкам, а праз яго і з Юліяй Цімашэнкай. У мяне ад той паездкі, ад прамовы засталіся пазітыўныя ўражанні. Былі чаканні, якія, на вялікі жаль, не спраўдзіліся.
Палітык з практычным досведам
Канечне, я заношу ў свой расклад тыя справы, якія мне трэба зрабіць. Вось тут у мяне расклад: сустрэчы, перамовы, інтэрв’ю… Усё запомніць немагчыма. Пачаўся мой сённяшні дзень з зарадкі а сёмай раніцы, закончыцца інтэрв’ю ў дзесяць вечара. А дзевятай гадзіны онлайн, пра які я гаварыў. Працоўны дзень звычайна з сямі раніцы да дзесяці вечара… Большую частку майго працоўнага часу займаюць унутрыпартыйныя справы.
Я называю сябе палітыкам з практычным досведам. Калі было затрыманне, бо нехта раскідваў улёткі, у мяне пыталіся: гэта ж не вы рабалі? Маўляў, не можа ж старшыня партыі сам раскідваць улёткі! А я лічу, што перад тым, як адправіць людзей не нейкае мерапрыемтва, звязанае з рызыкай, я сам павінен на яго схадзіць. У нас было пытанне: ці можна хадзіць на завадскія прахадныя? Я раз-другі схадзіў і сказаў, што можна. Я гэта ведаю, бо сам там быў, у мяне практычны досвед.
Последние Комментарии