Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Сухая и жаркая погода испортила воздух в Минске
    Уже несколько недель в Минске фиксируется повышенное содержание в воздухе загрязняющих веществ. Зоны риска — улицы Радиальная и Корженевского...
  2. Таджикская оппозиционерка попросила политическое убежище в Беларуси
    В брестском следственном изоляторе уже почти месяц находится таджикская оппозиционерка Шабнам Худойдодова.


Общество

Парадоксы гісторыі. 3 ліпеня — дзень захопу Мінска расійскім войскам


Сёння ў Беларусі афіцыйна святкуюць Дзень незалежнасці. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск вызвалілі ад фашысцкіх войскаў. Аднак больш за 350 гадоў таму, 3 ліпеня 1655 года, Мінск быў захоплены войскам маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча.

Гісторыкі звяртаюць увагу на тое, што, калі ў часе другой сусветнай вайны загінуў кожны чацьверты беларускі жыхар, то падчас вайны 1654-1667 гадоў, якую Расія вяла супраць Вялікага Княства Літоўскага, на тэрыторыі цяперашняй Беларусі загінуў кожны другі. Доктар гістарычных навук, прафэсар Анатоль Грыцкевіч лічыць, што ўлады святкуюць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня літаральна на касьцях нашых продкаў.

«У гісторыі бывае, што некаторыя даты супадаюць. 3 ліпеня 1655 года войскі цара Аляксея Міхайлавіча штурмам узялі Мінск, разрабавалі горад, частку спалілі. І гэта была адна з апэрацыяў той вялікай вайны, якую ён вёў супраць Беларусі, супраць Вялікага Княства Літоўскага. Вайна была працяглай — 12 з паловай гадоў», — распавеў гісторык «Радыё Свабода».

«Для Беларусі гэта была адна з самых цяжкіх войнаў. Насельніцтва Беларусі скарацілася напалову. Прычым ва ўсходніх ваяводствах нават было страчана дзве траціны насельніцтва. Беларусь ўзнаўляла да канца XVIII стагоддзя ўсе гэтыя страты», — удакладніў гісторык.

«Трэба сказаць, што Мінск вельмі моцна абараняўся. Ён меў сістэму бастыённых умацаванняў, і самым вялікім пунктам абароны, дарэчы, быў Дамініканскі касцёл, які стаяў на сучаснай Кастрычніцкай плошчы. У ліпені 1655 года гэтае месца было месцам бою не толькі за незалежнасць, а наогул за выжыванне. Калі б тую вайну мы канчаткова прайгралі, то беларусаў як нацыі ўжо не было б», — расказаў гісторык Алег Трусаў.

Оценить материал:
Средний балл - 4.43 (всего оценок: 7)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • 350 гадоў таму, 3 ліпеня 1655 года, Мінск быў захоплены войскам маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гісторыкі звяртаюць увагу на тое, што, калі ў часе другой сусветнай вайны загінуў кожны чацьверты беларускі жыхар, то падчас вайны 1654-1667 гадоў, якую Расія вяла супраць Вялікага Княства Літоўскага, на тэрыторыі цяперашняй Беларусі загінуў кожны другі. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/society/2014/07/03/ic_news_116_438424/ . === И это все, как и все последующее, результат кремлинского геноцида на забытье литвинов-беларусов