Другие материалы рубрики «Общество»

  1. На смену «Смерчам» приходят «Полонезы»
    Беларусь активизирует работу над оружием, способным оказать сдерживающее влияние на возможного противника.
  2. «Хороший сосед — тот, что живет через забор». В Минске прошел антироссийский пикет
    Возле посольства России в Минске собрались 12 человек. Они держали бело-красно-белые флаги и плакаты «Не саюзу з бандай», «Добры сусед — той, які жыве праз плот», «Пуціна ў Гаагу».


Общество

Вінцук Вячорка: аптымізму датычна мовы мне надае не ўлада, а моладзь


12 кастрычніка ў Гомелі прайшла «Моўная сустрэча» з Вінцуком Вячоркам. «Моўныя сустрэчы» — гэта сумоўе зацікаўленых у беларушчыне, практычная майстэрня, дзе разам шукаюць адказы тыя, хто вяртае беларускую мову ў гарадское жыццё.

Вінцук Вчорка

Гэтым разам на сустрэчы разглядаліся пытанні, як беларусізаваць тэрміналогію, у прыватнасці банкаўскую, якія дзеепрыметнікі і дзеясловы ўласцівыя роднай мове, якія формы лепш выкарыстоўваць пры звароце да іншых асоб.

Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы кампаніі Асамблеі дэмакратычных грамадскіх арганізацый «Зробім лепш!» сумесна з Гомельскай маладзёжнай грамадскай краязнаўчай арганізацыяй «Талака».

Мовазнавец пракаментаваў для БелаПАН нядаўнія выказванні кіраўніка дзяржавы пра тое, што, «можа, трэба ў школе на карысць беларускай мовы даць адну гадзіну, а не англійскай».

Вінцук Вячорка лічыць, што гэта выказванне мае двух адрасатаў: Уладзіміра Пуціна і беларускую інтэлігенцыю. «Лукашэнка перыядычна пасылае Пуціну ці яго аналітыкам такія намёкі, што, маўляў, калі што — тут можа усчацца хваля нацыянальнага адраджэння і Пуціну тут мала што будзе свяціць, у сэнсе далейшага — хаця куды ўжо далей! — замацавання пазіцыяй расейшчыны. І таму яго, Лукашэнку, як надзейнага гаранта расейскіх інтарэсаў, надзейнага стрымальніка нацыяналістычнай небяспекі, Пуцін павінен падкормліваць: даваць зніжкі на нафту, газ і так далей. І дарэчы, гэтую ідэю ён прадае ўжо не першы год і не першы раз», — патлумачыў суразмоўца.

Другі адрасат выказванняў пра мову — беларуская інтэлігенцыя, якая вельмі хоча спадзявацца, што раптам улада ўсвядоміць, што незалежнасць не ўратуеш без адраджэння. «Але ўвесці ў школе гадзіну беларускай мовы коштам англійскай — абсалютна шкодная, калі не сказаць — правакацыйная прапанова, таму што гэта выкліча неразуменне і абурэнне ў бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці адкрываліся на свет праз англійскую мову», — лічыць мовазнаўца.

Ён мяркуе, што калі б кіраўніцтва дзяржавы сапраўды захацела адраджэння статусу беларускай мовы, то былі б вернутыя гімназіі і ліцэі з выкладаннем па-беларуску, родная мова вярнулася б у вышэйшую школу, што вырашыла б абсалютную бальшыню праблемаў прэстыжнасці беларускай мовы. Па стане на мінулы навучальны год толькі 0,9% студэнтаў атрымлівалі адукацыю па-беларуску, а ў гэтым годзе адсотак будзе меншым, з улікам скарачэння набору на філфак. «Таму гэтыя заявы Лукашэнкі ёсць паказуха. Дваццацігадовы тэрмін яго кіравання пераканаўча засведчыў, што так кепска з беларускай мовай, як цяпер, не было нават ў апошнія гады камуністычнай улады», — дадаў Вячорка.

Аптымізму ў сувязі з моўнай праблемай яму надаюць маладзёжныя праекты і ініцыятывы, напрыклад розныя моўныя курсы і шоу, якія зараз папулярныя ў Мінску. «Моўныя курсы робяцца маладымі людзьмі, для маладых людзей, паводле маладзёжных канонаў і новых навыкаў інтэрнэт-культуры, і для іх гэта сваё, чым і тлумачыцца колькасны феномен. І вось гэта выдатна. Гэта азначае, што будучыня ў нас есць, але будучыня звязаная з народам, а не з дзяржаўным кіраўніцтвам», — падкрэсліў мовазнаўца.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева