Дзярждоўг-2015: ператвараемся ў непапраўных "хронікаў"

11 месяцаў давядзецца працаваць без заробку кожнаму працаўладкаванаму беларусу, каб цалкам выплаціць дзярждоўг Беларусі і доўг, гарантаваны ўрадам.

Спачатку мы бярэм крэдыты, каб стрымаць дэвальвацыю, потым — каб сплаціць старыя крэдыты, таму што ўласных крыніц валюты катастрафічна не хапае.

Замежныя крэдыторы пачынаюць адхрышчвацца ад Беларусі. Яны бачаць, што за кошт іх крэдытных сродкаў забяспечваецца не эканамічны рост, а хутчэй наадварот. Але ў мастацтве прыцягнення крэдытаў мы на рэдкасць эфектыўныя і напорыстыя. І, хутчэй за ўсё, грошы зноў будуць. Праўда, і павінны сваім крэдыторам мы будзем больш. Наколькі гэта небяспечна?

Падрабязней чытайце на сайце www.koshturada.by.  


  • Клікніце на *страку* ў *табліце* каб сгенераваць графік які *атабражае* трэнд. ----------- неасіліў (