Другие материалы рубрики «Спорт»

  1. «Футбол для дружбы». Разрушая барьеры и стереотипы
    В Борисове состоялась игра по Юнифайд-футболу между юношеским составом БАТЭ и сборной командой Борисовского районного центра коррекционно-развивающего развития и реабилитации...
  2. Суточный марафон «RSport Налибоки’15» соберет любителей активного образа жизни
    23 мая уже в седьмой раз стартует суточный марафон «RSport Налибоки’15». Это крупнейшие и самые известные любительские соревнования в Беларуси...


Спорт

Дзень народзінаў беларускага боксу адзначылі бітвай з італьянцамі


У Беларусі адзначылі дзень народзінаў нацыянальнага бокса. 85 гадоў таму ў нас афіцыйна пачалі праводзіць двубоі па гэтым мужным відзе спорту. У краіне згадавалі двухразовага чэмпіёна СССР Анатоля Беразюка, чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў Сяргея Ляховіча, прызёра Алімпіяды Віктара Зуева. А сёння на авансцэну выходзіць зусім новая генерацыя байцоў.



2 кастрычніка на арэне сталічнага цырка з нагоды круглай даты правялі матчавую сустрэчу Беларусь ― Італія. У нашай камандзе прысутнічалі ўсе першыя нумары. Натуральна, выступаў і Сяргей Карнееў — зорка зборнай у вазе 91 кг, які быў мацнейшы за Нікола Барсоці. Што да ўсяго матчу, то нашы перамаглі з лікам 7:3.



Беларускія баксёры ўсё часцей ствараюць інфармацыйныя нагоды. У мінулым сезоне той жа Карнееў пераканаўча выступаў у складзе каманды “Украінскія атаманы” і быў мацнейшы за двухразовага чэмпіёна свету і двухразовага прызёра Алімпіяды Клементэ Руса.

Гэтым летам героі праекту “Байцоўскі ген” Сяргей Хаміцкі і Аляксандр Усцінаў трапілі ў эпіцэнтр сусветных скандалаў. Аднаго знялі з бою праз адматаны пластыр, а ад другога сапернік проста ўцёк у дзень выступлення. Справіцца з беларусамі пры дапамозе сумленных спартовых метадаў зорныя апаненты не змаглі.

“Пасля Алімпіяды ў Афінах 2004 года бокс у краіне выйшаў на так званае плато — усё ішло роўна, проста, але, на жаль, не было росту, — апісвае сітуацыю Дзяніс Сабалеўскі, выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі бокса. — Але менавіта цяпер, у апошнія два гады, здарыўся пад’ём. У наступным годзе будзе праходзіць алімпійская кваліфікацыя, і мы плануем атрымаць як мінімум чатыры алімпійскія ліцэнзіі”.

У прыватнасці, стаўкі робяцца на Міхаіла Даўгаляўца (75 кг), Вазгена Сафар’янца (60 кг) і, зразумела, Сяргея Карнеева, які стане героем наступнага выпуску “Байцоўскага гену”.


Фота Аляксандра Tarantino Ждановіча

Оценить материал:
Средний балл - 4.00 (всего оценок: 4)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева