Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»

  1. Занятия французским языком через Skype
    Обучение французскому языку по скайпу доступно с репетиторами из Франции...
  2. Где и когда соберется вся элита белорусской бухгалтерии?
    6 февраля в Минске состоится масштабное ежегодное мероприятие для всей бухгалтерии нашей страны — Второй всебелорусский бухгалтерский форум...


Бизнес-новости

Фестываль AD.NAK! правядзе серыю воркшопаў па стварэнні рэкламных праектаў


У красавіку стартаваў Пяты, юбілейны, фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. У межах конкурснай праграмы ўдзельнікам прапанаваныя новыя фарматы конкурсаў, якія ўзмоцняць прафесійны ўзровень прац і дазволяць атрымаць цікавыя праекты.

Штогод Фестываль звяртае ўвагу прафесійных рэкламістаў і грамадства Беларусі на рэкламу і іншыя сродкі маркетынгавых камунікацый, выкананыя на беларускай мове. У гэтым годзе Фестываль пройдзе 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

У праграме Фестывалю — адукацыйная праграма з удзелам хэдлайнераў найбуйнейшых беларускіх кампаній і замежных экспертаў, прэс-канферэнцыя сябраў журы і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Атрымаць узнагароду могуць усе, хто возьме ўдзел у конкурсах, якія заўсёды ладзяцца арганізатарамі, каб даць магчымасць прафесіяналам, якія жадаюць ствараць розныя камунікацыйныя праекты на беларускай мове.

Чым адрозніваюцца НАМІНАЦЫІ ад КОНКУРСАЎ? Галоўнае адрозненне ў тым, што ў НАМІНАЦЫЯХ могуць удзельнічаць толькі рэальныя, зацверджаныя замоўцамі і рэалізаваныя праекты.

У межах КОНКУРСАЎ жа ўдзельнікам прапануецца праявіць свой крэатыў, стварыць работу па зададзенай тэме і такім чынам удзельнічаць у праграме Фестывалю. Конкурсы ладзяцца найперш для таго, каб прыцягнуць маладыя таленты, для якіх у пачатку прафесійнага шляху вельмі важная практычная рэалізаванасць сваіх працаў.

Каштоўнасць удзелу і перамогі ў конкурсах стаяць на адным узроўні з тымі праектамі, якія падаюцца ў прафесійных намінацыях. Акрамя таго, пераможцы атрымліваюць дадатковыя бонусы — прадугледжаныя каштоўныя і грашовыя прызы ў памерах ад 3 да 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

Таму запрашаем узяць удзел у конкурснай праграме Фестывалю. Тым больш, што, як заўсёды, удзел у Фестывалі і ва ўсіх прафесійных воркшопах і інтэнсівах БЯСПЛАТНЫ!

КОНКУРСЫ Ў ФАРМАЦЕ ВОРКШОПАЎ З АБМЕЖВАНЫЙ КОЛЬКАСЦЮ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ.

AD.NAK! СУПРАЦЬ DRUGS
Удзельнікі будуць ствараць вонкавую і друкаваную рэкламу, а таксама розныя іншафарматныя праекты на тэму барацьбы супраць распаўсюду і ўжывання моладдзю Беларусі сінтэтычных наркотыкаў

ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА
Удзельнікам таксама прапануецца стварыць вонкавую і друкаваную рэкламу, але няма абмежаванняў наконт іншых ідэй, у тым ліку лічбавых рашэнняў. Тэма — папулярызацыя безнаяўных разлікаў у Беларусі. Партнёрам гэтага конкурсу выступіла плацежная сістэма Рэспублікі Беларусь “Белкарт”, і пераможцы атрымаюць карткі з грашыма на рахунку.

ІНФАГРАФУЙ ГІСТОРЫЮ AD.NAK!
У межах гэтага воркшопа ўдзельнікам прапануецца стварыць інфаграфіку пра гісторыю развіцця Фестывалю з улікам сучасных падыходаў да стварэння такіх праектаў.

Да ўдзелу ў конкурсах запрашаюцца маркетолагі, дызайнеры, капірайтары, арт-дырэктары і іншыя, хто працуе ў прафесійных рэкламных агенцтвах, буйных кампаніях альбо фрылансерамі і стварае сучасныя камунікацыйныя праекты.

Каб узяць удзел у воркшопе, трэба ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА на сайце Фестывалю альбо даслаць заяўку на ўдзел [email protected] з пазнакай назвы конкурсу.

У заяўцы абавязкова пазначце:
• імя; прозвішча;
• вопыт работы ў рэкламнай галіне;
• спецыялізацыя (маркетынг, капірайт, дызайн, арт-дырэкшн і г.д.);
• наяўнасць дызайнерскіх навыкаў (веданне графічных праграм);
• нумар тэлефона;
• e-mail;
• калі ёсць — акаўнт Facebook.

АДКРЫТЫЯ КОНКУРСЫ БЕЗ АБМЕЖАВАННЯЎ КОЛЬКАСЦІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

БРЭНД-ПЕРАЗАГРУЗКА
Конкурс, які закліканы для таго, каб зняць усе абмежаванні для ідэй і фантазій крэатыўных рэкламістаў. Згодна з гідам па айдэнтыцы ад тудыі брэндынгу On Foot, удзельнікам прапануецца, ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія. Згоду здацца на літасць дызайнерам далі “Онега”, AIST, “Сочный” і M1NSK.

ЗДЗІВІ ІНТУРЫСТА!
Удзельнікам прапануецца стварыць дызайн-канцэпт беларускіх сувеніраў, якія будуць вырабляцца ў прамысловых маштабах: ільняныя торбы, майкі, кубкі і нататнікі.

Аснова рашэння — заахвоціць грамадзяніна іншай краіны атрымаць сувенір як сімвал таго, што ён быў у Беларусі.

Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз — BLR5 млн, а таксама кантракт ад партнёра конкурсу, кампаніі Universal Press, у межах якога будзе выплачвацца ганарар ад кожнай прамысловай партыі прадукцыі.

Свае работы па гэтых конкурсах можна запампаваць у адпаведным раздзеле пасля РЭГІСТРАЦЫІ ў якасці ўдзельніка.

Пераможцаў намінацый і конкурсаў чакаюць павага, прызнанне і таксама каштоўныя прызы ад партнёраў Фестывалю.

Генеральны партнёр AD.NAK! у гэтым годзе — кампанія velcom.

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах шукайце ў адпаведных раздзелах сайта Фестывалю Adnak.by. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail: [email protected] .

Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!

Оценить материал:
Средний балл - 3.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева