Другие материалы рубрики «Культура»
-
“Адноўленая” Біблія Скарыны — феномен сучаснай культуры
Naviny.by вырашылі праверыць, наколькі гістарычнай з’яўляецца “адноўленая” Уладзімірам Ліхадзедавым Біблія Скарыны… -
«Песнярам» — 45 лет: концерты и трибьюты
В Беларуси с размахом отпразднуют 45-летие группы, хотя настоящий юбилей бренда «Песняры» будет только через год…
- «Белые росы. Возвращение» выйдет в прокат 16 октября
- Лидер «Троіцы» выпустил новую книгу
- Арохитектор: Минск теряет свой исторический облик из-за асинхронности в работе госорганов
- Институт культуры представил буклет о том, как использовать пространство города для культурного действия
- Беларусь в одиннадцатый раз отмечает Дни европейского наследия
- В Минске открылась выставка памяти Ариэля Шарона
- В центре Минска появились арт-лавочки
- В Минске сразились рыцари и лучники
- Минск празднует День города
- Виктор Мартинович презентовал новый роман
Культура
Аркестр імя Жыновіча: чароўны звон цымбалаў
17 снежня ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся юбілейны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча, прысвечаны 80-годдзю калектыва.
На пачатку канцэрта з прывітальным словам выступіў міністр культуры Павел Латушка, які зазначуў, што творчасть калектыва з’яўляецца “залатым музычным фондам Беларусі”. Латушка перадаў музыкам віншаванне ад прэзідэнта Беларусі з пажаданямі “невычэрпнага натхнення”.
Першае аддзяленне “Інструментальныя галасы Беларусі” пачалося з фрагмента сюіты Генадзя Ермачэнкава “З мінулага Нясвіжа”, а потым гучала шмат прэм’ер, выкарыстоўваліся аўтэнтычныя беларускія народныя інструменты. Трэба адзначыць працу дырыжора і аранжыроўшчыка аркестра заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Крамко. Дзякуючы яго таленту зусім не беларуская мелодыя “Бесаме мучо” гучала ў выкананні цымбалістаў так, нібыта менавіта для іх і была напісана. Публіка аддзякавала музыкам гучнымі апладысментамі.
“Наш аркестр унікальны па свайму саставу, мусіць, адзіны на планеце. Мы выконваем розную музыку. У нас ёсць партытуры 40-60-х гадоў мінулага стагоддзя і шмат новых твораў у рэпертуары, — распавеў у антракце Аляксандр Крамко. — Акрамя аўтэнтычнай беларускай музыкі выконваем і сусветную классіку. У аранжыроўках музычных твораў я выкарыстоўваю нават стылістыку джаза. Лічу, што добрая музыка можа гучать на ўсіх інструментах”.
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар Міхаіл Казінец са сцэны падзякаваў за ўнёсак у “партытуру творчага жыцця” музыкантам старэйшага пакалення, якія былі запрошаны на канцэрт.
“Міхаіл Антонавіч — як родны бацька і старэйшы сябра для нас. Ён ніколі не застанецца абыякавым, калі ў кагосьці з артыстаў здарыцца нейкая складаная сітуацыя ў жыцці, — дадаў Аляксанд Крамко. — А як мастацкі кіраўнік Міхаіл Казінец — вельмі сучасны музыкант, які падтрымлівае ўсё новае, не баіцца творчых эксперыментаў”.
У другім аддзяленні канцэрта прагучала рок-араторыя “Гусляр” Ігара Лучанка і Уладзіміра Мулявіна паводле паэмы Янкі Купалы “Курган”.
“Праца над “Гусляром” у Нацыянальным акадэмічным народным аркестры імя Жыновіча пачалася ў лютым мінулага года, — распавяла музыказнаўца і аўтар ідэі Вольга Брылон. — Музычны кіраўнік пастаноўкі Міхаіл Антонавіч Казінец рупліва вывучаў партытуру кантаты Ігара Лучанка “Курган”, аўдыёзапіс “Гусляра” ў выкананні “Песняроў”, занатаваны на грампласцінцы, а таксама тэкст паэмы. Аляксандр Крамко працаваў над рэканструкцыяй партытуры “Гусляра” і яе адаптацыі сродкамі аркестра. Аранжыроўшчык захаваў канцэптуальны змест і формаабразуючыя элементы рок-араторыі “Гусляр”, створанай у ансамблі “Песняры”.
На жаль, так павялося апошнім часам, што вакол брэнду “Песняры” даволі часта ўзнікаюць скандалы, інтрыгі. Першапачаткова было заяўлена, што некалькі партый у “Гусляры” выканае вакальна-інструментальны ансамбль “Лявоны”. Але хутка высветлілася, што назву “Лявоны” запатэнтаваў мастацкі кіраунік беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Вячаслаў Шарапаў. На пачатку кар’еры, у 1968-69 годзе “Песняры” мелі назву “Лявоны”. І вось больш чым праз 40 гадоў яна зноў спатрэбілася БДА “Песняры”. У выніку артысты “Лявонаў” выступілі не як гурт, а пад сваімі імёнамі. І, дарэчы, цудоўна выканалі свае партыі.
У ролі Гусляра быў заняты Пётр Ялфімаў.
“Я не першы раз працую з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Беларусі і з вялікай павагай стаўлюся да гэтага выбітнага калектыва, — распавеў Пётр Ялфімаў пасля канцэрта. — Вельмі легка і прыемна працаваць з прафесіяналамі і добразычлівымі людзьмі. У мінулым годзе я сдаваў экзамен за курс магістратуры, выконваў класічныя творы і песні Уладзіміра Мулявіна, а за дырыжорскім пультам быў маэстра Міхаіл Казінец, якому я вельмі ўдзячны за запрашэнне выканаць арыю Гусляра. Для меня гэта вялікі гонар, бо “Гусляр” — знакавы твор, і я вельмі паважаю творчасць усіх аўтараў рок-араторыі “Гусляр”.
Пераканаўча і прыгожа Пётр Ялфімаў выканаў сваю партыю. Шмат хто з салістаў, спяваючы песні Уладзіміра Мулявіна, намагаецца быць падобным да “песняра”, і нічога добрага з гэтага не атрымліваецца. Як прызнаўся сам Ялфімаў, “працуючы над творамі Уладзіміра Мулявіна ніколі не меў мэты быць на яго падобным. Стараўся выканаць яго творы на добрым узроўні, але прапусціўшы праз свае сэрца. Да творчасці і асобы Уладзіміра Мулявіна стаўлюся вельмі трапятліва і з задавальненнем прыму ўздел у канцэрте, прысвечаннным 70-годдзю песняра, які 12 студзеня будзе ладзіць Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі”.
Трэба дадаць, што на юбілейным канцэрте аркестра быў аншлаг. У зале было шмат дзяцей, якія прыйшлі разам з бацькамі, значыць, расце пакаленне, якое выхоўваецца на лепшых узорах беларускай і сусветнай музыкі.
Даведка Naviny.by
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча — старэйшы музычны калектыў Беларусі. Ён быў створаны ў 1930 годзе. Ля вытокаў калектыву стаялі выдатныя музыканты Дзмітрый Андрэеевіч Захар і народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар Іосіф Іосіфавіч Жыновіч, які ўзначальваў аркестр з 1946 года.
З 1975 года калектывам кіруе народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прафесар Міхаіл Антонавіч Казінец. У 1987 годзе аркестру было прысуджана ганаровае званне “акадэмічны”, а ў 2003годзе — “нацыянальны”.
За 80 гадоў творчай дзейнасці аркестр заслужыў любоў і ўдзячнасць мільёнаў слухачоў у Беларусі і далёка за яе межамі. У рэпертуары аркестра больш як дзве тысячі твораў. Гэта апрацоўкі беларускіх народных песень і танцаў, арыгінальныя творы беларускіх кампазітараў, руская і замежная класіка, музыка сучасных кампазітараў, папулярная музыка. За час існавання аркестра з ім плённа супрацоўнічалі ўсе вядучыя беларускія кампазітары, выступалі знакамітыя спевакі, у ліку якіх народныя артысты СССР Артур Эйзен, Анатоль Вядзернікаў, Булат Мінжылкіеў, Анатоль Салаўяненка, Вергіліўс Нарэйка, Тамара Ніжнікава, Святлана Данілюк, Зіновій Бабій, Барыс Штокалаў, Іосіф Кабзон.
Аркестр выступіў з тысячамі канцэртаў у Беларусі, а таксама ў краінах блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку ў Германіі, Індыі, Канадзе, Кітаі, Польшчы, Румыніі, Турцыі і іншых краінах.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева