Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Дыктатура можа дапамагчы беларускім творцам дайсці да еўрапейскага чытача
    Вядомая чэшская пісьменніца Ірэна Доўскава наведала Мінск для ўдзелу у фестывалі еўрапейскай прозы «Еўрапеана»...
  2. Беларускі спектакль трапіў у атмасферу ўсерасійскай гістэрыі
    Рэжысёр Андрэй Саўчанка распавёў пра скандал пасля спектакля “Бі-Лінгвы” ў Маскве…


Культура

Расійскім музыкантам прапанавана модная фішка — беларуская мова

 

Пасля першай ластаўкі — расійскага гурта «Мумий Тролль», які на фестывалі «Рок за Баброў» праспяваў пра тое, што «нам бы ў Беларусь, хоць бацька не даваў каманды, закінуць трэба кантрабандай гарачых слоў доўгачаканы груз» — нас чакае дэсант яшчэ некалькіх замежных музыкантаў, якія будуць спяваць па-беларуску.

Раман АрлоўУзяцца за «падключэння замежных зорак да папулярызацыі беларускай мовы» вырашыў беларускі гурт «У нескладовае».

«Адна з галоўных мэтаў нашага праекту — прадстаўляць музыку на беларускай мове за межамі нашай краіны, — кажа лідар гурта «У нескладовае» Раман Арлоў. — За першы год пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» мы знялі кліп у Маскве і адыгралі там некалькі канцэртаў. Зараз мы пачынаем уцягваць замежных музыкаў у працэс творчасці на беларускай мове. З іх дапамогай мы хочам данесці нашу мову да больш шырокай аўдыторыі па ўсім былым Саюзе, пераўтварыць яе з дзівоцтва ў модную фішку».

Першым крокам ў гэтым напрамку стане супрацоўніцтва з гуртом «Братья Грим», вядомым хітамі «Ресницы» і «Кустурица». 22 чэрвеня «У нескладовае» прадставіць новы сінгл «Станцыя», у запісе і канцэртнай прэзентацыі якога возьмуць удзел «Братья Грим». Песню для дуэту напісаў Раман Арлоў. Вакальныя партыі лідар гурта «Братья Грим» Канстанцін Бурдаеў запіша ў Мінску 20 чэрвеня. А праз два дні ён выканае «Станцыю» з гуртом «У нескладовае» падчас канцэрта ў клубе «Мулен Руж».

«З Канстанцінам мы пазнаёміліся паўгода таму. І ён першым завёў гаворку пра тое, што яму вельмі цікава спець штосьці па-беларуску, — адзначыў Раман Арлоў у гутарцы з карэспандэнтам Naviny.by. — Калі ёсць такая сустрэчная ініцыятыва — гэта вельмі крута. Трэба сказаць, што наш дуэт — даволі унікальны выпадак. Таму што ўсе папярэднія ініцыятывы супрацоўніцтва с замежнымі музыкантамі былі кшталту «вот у нашего барабанщика тетя из-под Могилева» — то бок, з-за беларускіх каранёў. Так мне казалі, что зацікавіліся заспяваць па-беларуску «Смысловые галлюцинации». А вось у выпадку з гуртом «Братья Грим» ўсё пабудавана выключна на цікавасці да беларускамоўнай музыкі».

Па словах Рамана Арлова, планы па «далейшаму ўцягванню» замежных музыкантаў у беларускамоўны праект ужо ёсць: «Зараз у нас ідуць перамовы з Іванам Дзем’янам з гурта «7Б».

Як кажа Арлоў, сінгл «Станцыя» — своеасаблівы анонс другога альбома, над якім зараз працуе калектыў. «Новы альбом — простая рок-музыка для дарослых і не вельмі людзей. Але яго не абміне і такі трэндавы накірунак як ай-рэн-бі».

«Мне здаецца, сёння мы сутыкаемся з сур’ёзнай праблемай — у нас не хапае якасных кампазіцый у FM-эфіры, тым больш, беларускамоўных. Шмат андэграўнду, а мэйнстрыму амаль няма. Вось за гэта мы і возьмемся», — дадае ён.

«Наколькі я бачу, беларускамоўныя музычныя праекты выклікаюць цікавасць і ў аматараў, і ў саміх музыкантаў. Але, безумоўна, цяжкасцяў хапае, — прызнаецца Раман Арлоў. — Цягам апошніх гадоў некалькі лідэраў моладзевай культуры зрабілі канцэптуальныя беларускамоўныя праекты, але па тых ці іншых прычынах перасталі імі займацца. На мой погляд, гэта ў першую чаргу псіхалагічная праблема. Бо мне даводзіцца вельмі часта чуць наступнае: «Да што вы там па-беларуску спяваеце! Хопіць, займайцеся чымсьці рэальным». Гэта чуць непрыемна, і з такім стаўленнем мы будзем змагацца».

Оценить материал:
Средний балл - 4.50 (всего оценок: 31)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева