Культура

ТБМ у найбліжэйшыя паўгода ажыццявіць тры вялікія праекты

 

У найбліжэйшыя паўгода грамадскаму аб'яднанню "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" неабходна ажыццявіць тры вялікія праекты. Аб гэтым старшыня ТБМ Алег Трусаў паведаміў на з'ездзе арганізацыі, які прайшоў 23 кастрычніка ў Мінску.

"У нас тры вялікія работы. Першае — гэта развіццё культурнай спадчыны праз краязнаўства (праект фінансуецца ЗША). Улады падпісалі дагавор, Мінкультуры падтрымала, будзем рэалізоўваць. Гэта вялікі праект у Мінску і рэгіёнах, там будзе і фестываль краязнаўчы, і канферэнцыя, і г.д. Другі праект — выданне зборніка правілаў дарожнага руху па-беларуску. І трэцяе — гэта інтэрнэт-партал. Вось тры вялікія праекты, якія мы павінны ажыццявіць у найбліжэйшыя паўгода. Ну і масу ўсялякай іншай працы, канешне", — сказаў Трусаў. //БелаПАН

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева