Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Белорусы простились с народным поэтом Нилом Гилевичем
    Тысячи людей пришли сегодня в Минске проститься с последним народным поэтом Беларуси Нилом Гилевичем.
  2. Родныя песні Алега Молчана разбураюць стэрэатыпы
    30 сакавіка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбылася прэм'ера праграмы “Малітва” кампазітара Алега Молчана на вершы Янкі Купалы.


Культура

20 студзеня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя беларуска-нямецкага выдання кнігі пра гісторыю сталіцы


20 студзеня ў 18:00 кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на прэзентацыю беларуска-нямецкага выдання кнігі Міхаіла Валодзіна «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках».

«Мінск – адзін з самых нудных гарадоў у свеце». Такі прысуд гораду вынес шэсцьдзесят гадоў таму нямецкі пісьменнік Бертальт Брэхт. Што ж, і геніям уласціва памыляцца! Калі б вялікі немец прачытаў кнігу нашага сучасніка Міхаіла Валодзіна і прагуляўся разам з аўтарам па мінскіх вуліцах, ён напэўна змяніў бы сваё меркаванне. Цяпер яму было б яшчэ прасцей, бо літаральна сёння «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках» загучаў па-нямецку і па-беларуску!



І ўпэўніваем вас: калі б Бертальт Брэхт трапіў у мінскі Вавілон, як да яго Альберт Эйнштэйн, Леў Талстой, Джанларэнца Берніні, Жан-Батыст Мальер і многія іншыя, то адчуў бы сябе мінчанінам. Бо Мінск – гэта сусвет! Не дарма ж аўтар «Мінскіх гісторыек!» сцвярджае, што ўсе людзі – мінчане!

Запрашаем прагуляцца па нясумным Мінску разам з мастакамі Сяргеем Стэльмашонкам, Уладзімірам Цэслерам, Ігарам Рымашэўскім, Змітром Сурыновічам; музыкамі Віктарам Шалкевічам, Змітром Вайцюшкевічам, Пятром Клюевым; знаўцамі мінскай гісторыі Сяргеем Харэўскім, Вадзімам Зелянковым, Цімохам Акудовічам, Змітром Падбярэзскім і іншымі цікавымі мінчанамі.

Месца сустрэчы: Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4)

Пачатак: 18.00

Уваход вольны!

Беларуска-нямецкае выданне «Мінскіх гісторыек», падрыхтаванае кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у серыі «Кнігарня пісьменніка», неўзабаве з’явіцца ў кнігарнях.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева