Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Вольга Калацкая. ТЭКСТ. Пераклад – гэта жанчына

 

Вольга Калацкая (V.K.). Перакладчыца. У 2007 г. выйшаў друкам зборнік ейных перакладаў з ангельскай і амэрыканскай літаратуры “Бог Скарпіён”.

Адзін тутэйшы творца неяк сказаў: “Мысьленьне – гэта мужчына”. Мабыць, ён сам ня сьцяміў усёй геніяльнасьці прамоўленай празь яго Боскай думкі, бо калі я дадала: “А разуменьне – гэта жанчына”, – творца адмахнуўся, як ад надакучлівай мухі. Маўляў, гэта вам, жанчынам, так і карціць ускочыць у апошні вагон зьбеглага цягніка, да таго ж чужога. Ды не, зусім не карціць, хоць бы таму, што ўся гісторыя гэтай краіны – гісторыя спазьненьняў на цягнік зьбеглай цывілізацыі. Як ні сьпяшайся, усё адно застанесься на сваёй станцыі, агледзісься, пачухаеш патыліцу: і навошта ў той цягнік пхнуцца, калі мне і тут добра?

Зрэшты, я пра тое, што мысьленьне (і ў шырэйшым сэнсе – творчасьць) – гэта мужчына. Вядома, калі “мужчына” – гэта не палова чалавецтва, якая штораніцы голіцца і штовечар жлукціць піва. Калі “мужчына” – гэта неба, актыўны пачатак, стварэньне, моц, сьвятло, адзінства – то бок усё тое, што даосы ўкладалі ў сімвал Ян, у першую гексаграму І-Цзынь, якая так і завецца – творчасьць. Так, творчасьць (у тым ліку і мысьленьне) – гэта акт адвагі, скачок наперад, у невядомае, страла, пушчаная за небакрай. Творчасьць – гэта мужчына.

Але страла заўсёды ўрэшце падае ў зямлю, гатовую яе прыняць, пусьціць у сябе, зразумець. На Беларусі дасюль захаваўся абрад “пахаваньне стралы”. Зямля, пасіўны пачатак, прыманьне, падатлівасьць, цемра, множнасьць – то бок усё тое, што даосы ўкладалі ў сімвал Інь, у другую гексаграму І-Цзынь, якую можна пайменаваць “разуменьне” – гэта жанчына. Разуменьне – гэта жанчына. Калі, вядома, “жанчына” – гэта не палова чалавецтва, якая гадуе дзяцей і гатуе есьці. Фармальныя полавыя прыкметы ня больш суадносяцца са здольнасьцю мысьліць і здольнасьцю разумець, чым колер машыны – з магутнасьцю яе рухавіка.

Якое дачыненьне мае ўсё вышэйсказанае да перакладу? Самае простае. Пераклад немагчымы без разуменьня. Пераклад – гэта найперш разуменьне. То бок пераклад – гэта жанчына. Каб зразумець творцу, прыняць празь яго прамоўленае, трэба стаць пустой пасудзінай, спыніць уласны ўнутраны маналог, пазбыцца сябе, споўніцца пустатой. І калі ў гэты пусты збан – перакладчыка – уліваецца плынь творчасьці аўтара, перакладчык адчувае яе як частку сябе, злучаецца з аўтарам, так што немагчыма адрозьніць, дзе адзін, а дзе другі. Празь перакладчыка прамаўляе аўтар, але перакладчык прамаўляе тое, што гучыць у ім самім, ён прысабечвае думкі аўтара. То бок пераклад – неўсьвядомлены акт плагіяту. А прозьвішча аўтара — папросту схарон, за якім так зручна хавацца, як за шырокімі мужчынскімі плячыма.

Дык калі пераклад – гэта гульня ў хованкі, калі перакладчык – гэта той, хто кажа: “Я ня я, і хата не мая”, – беларусы даўно мусілі быць са сваімі перакладамі паперадзе ўсёй планеты. Але куды ні кінь вокам – у нас і тое не перакладзенае, і гэтага няма, а найноўшыя пераклады, як правіла, спазьняюцца на цэлую эпоху. Чаму? Напэўна, таму, што ўся беларуская гісторыя – гэта гісторыя спазьненьняў на цягнік зьбеглай цывілізацыі. І, мабыць, ня мае сэнсу ліхаманкава спрабаваць яго дагнаць, агораўшы шлях, які даўно прайшлі іншыя. Навошта, калі нам і тут добра?

Тут можна, запыніўшы плыню часу ў сваім балоце, сумоўнічаць з роднымі табе аўтарамі, думкі якіх разумееш і прымаеш, як свае, з аўтарамі, якія даўно зьнішчылі ўсялякую ерархію, з тымі, хто табе папросту цікавы, незалежна ад іх становішча ў “табелі аб рангах” сусьветнае літаратуры. І тут разам зь імі так добра.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Боже, испугались и убежали "к мадамам, нянькам, куклам, танцам, тряпкам":)). Черный Полковник, женщины делают операции на открытом мозге, а Вы все еще пытаетесь коробкой передач испугать. И вообще "на слабо" обычно мужчины ведутся, Вас, наверное, в Армии с женщинами общаться не научили:).
  • Нут-ка, нут-ка. Расскажите мне про "разуменььне" женщиной-переводчиком устройства пятиступенчатой коробки передач ZF! А это по-каковски написано?
  • pieraklady nam patrebny... vos tolki cho ich cytacmie? pa-bielarusku amal nichto nie razmaulaje i nie cytaje. treba stvarac svajo, tahdy budzie sens i pierakladac cuzoje. a inaks mozna prosta vyvucyc anhielskuju, ulicca u zachodnuju kulturu, i tahdy nia tre bydzie chvalavacca sto pieraklady spazniajucca na pakalennie.
  • Это очень интересно, но мне больше нравится идея женственности как соблазна (Бодрийяр). Почему-то наши философы склоняются к пустоте, пусть и вбирающей, но какой-то неигривой, нерезвой и погруженной в себя. А к тому же ничего не создающей, кроме тихого вечернего настроения. Мне это не нравится. Женщина - это вдохновение, порыв и стимул к игре. Она и есть не только творчество, но и творчество безграничное, незамкнутое, без опоры на реальность. Полет ради полета, и так всю жизнь. Это как-то мне ближе:)