Мнения других авторов
- 24.03 // 19:02 Алег Гайдукевіч. ДЗЕНЬ ВОЛІ. Ад БНР да Незалежнай Беларускай Дзяржавы // Статья
- 24.03 // 12:52 Наталья Рябова. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Крабий бюджет // Статья
- 23.03 // 17:37 Сергей Зикрацкий. БИЗНЕС В ЗАКОНЕ. Индивидуальные предприниматели — новый формат работы или уклонение от уплаты налогов? // Статья
- 23.03 // 12:44 Брюс Бакнелл. ЕВРОПА. Мы помним о том, что произошло в Крыму год назад // Статья
- 22.03 // 13:47 Алесь Мікус. ПРАЕКЦЫІ. Як дзеці. Как дети // Статья
Другие Мнения этого автора
- 07.02 // 13:37 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Колькі вяровачцы не віцца… // Статья
- 21.12 // 13:27 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб дзейнасці беларускага ўраду і свінстве // Статья
- 23.11 // 13:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб тактыка-эканамічных хітрасцях магілёўска-шклоўскай вертыкалі… // Статья
- 26.10 // 12:25 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. І хто ж у нас утрыманцы і дармаеды??? // Статья
- 28.09 // 10:53 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Дарэфармаваліся… // Статья
Мнение
Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Каму на руку “камерцыялізацыя”?
Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ. |
“У Беларусі непрыватызаванае грамадзянамі жыллё будуць пераводзіць у камерцыйнае”, — заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорэц, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у час паседжання сесіі 17 мая. Пры гэтым міністр адзначыў, што праект указа аб пераводзе жылых памяшканняў, прадастаўленых грамадзянам па дагаворах найму, у разрад камерцыйных ужо распрацаваны, узгоднены і рыхтуецца для накіравання прэзідэнту.
Выслухаўшы дадзены адказ, “народныя абраннікі” нават і вухам не павялі і не задумаліся — а для чаго гэта робіцца, ці закранаюцца тут інтарэсы беларускіх грамадзян. Бо зусім нядаўна, 2 сакавіка 2013 года, ўступіў у сілу новы Жыллёвы кодэкс, які ўжо прадугледжвае ўвядзенне платы за карыстанне пямяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду.
А сапраўды, з якой нагоды рыхтуецца новы указ, і што ён прынясе беларускім грамадзянам? Бо яшчэ не паспелі высахнуць чарнілы пасля падпісання і ўступлення ў сілу новага Жыллёвага кодэкса, а ўжо прымаюцца рашэнні, якія не адпавядаюць яго палажэнням.
На сёння ў нашай краіне налічваецца 392 тысячы непрыватызаваных кватэр, што складае каля 14% ад агульнай колькасці жылля. Частка з іх — гэта кватэры непрыватызаваныя грамадзянамі па розных прычынах, калі кошт прыватызацыі быў мінімальны. Астатнія — гэта кватэры, пабудаваныя напрыканцы 20-га і ў 21-ым стагоддзі, калі правілы прыватызацыі былі зменены.
Гісторыя пераменаў і рэформаў у жыллёвай сферы распачалася ў 1991-92 гадах, з часоў падрыхтоўкі і ўведзення ў дзеянне закона аб прыватызацыі.
Да 1999 года ў Беларусі было прыватызавана каля 1 млн. кватэр. Прыватызацыя жыллёвага фонду дазволіла стварыць уласніка, забяспечыла фармаванне другаснага рынку жылля, паслужыла асноўным фактарам увядзення жылля ў абарот як тавара.
У той жа час, прыватызацыя не змагла стаць той чаканай рэсурснай базай, што неабходна была для павелічэння жыллёвага фонду краіны, як гэта планавала беларускае кіраўніцтва. Дазволіўшы прыватызацыю каля мільёна кватэр, дзяржава атрымала ад гэтага мінімальную колькасць сродкаў, якіх хапіла на будаўніцтва ўсяго толькі 1100 новых.
У першую чаргу гэта было звязана з інфляцыйнымі працэсамі ў эканоміцы краіны. Бо на працягу 90-х гадоў прыватызацыя жылля, пабудаванага за савецкім часам і ў першыя гады незалежнасці, стабільна праводзілася ў коштах 1991 года, і сродкі, што паступалі ад прыватызацыі, абясцэньваліся.
Згодна новага беларускага заканадаўства прыватызацыя жылля можа адбывацца толькі на платнай аснове, у коштах, праіндэксаваных да сучасных рэаліяў у сферы будаўніцтва з улікам тэрмінаў амартызацыі.
У многіх суседніх краінах постсавецкай прасторы, напрыклад, у Расіі, прыватызацыя да гэтай пары адбываецца на безкаштоўнай аснове.
Для прыватызацыі жылля беларускія ўлады дазволілі выкарыстоўваць атрыманыя і своечасова перарэгістраваныя чэкі “Жыллё”. Але вялікай фінансавай нагрузкі гэтыя чэкі ўжо не нясуць, таму яны мала паўплываюць на кошты кватэр. Ды і маюць іх менш паловы жыхароў непрыватызаваных кватэр.
Прыватызацыю ў Беларусі дазваляецца праводзіць у растэрміноўку працягласцю да 40 год, але першасны прыватызацыйны разавы ўнёсак на працягу года пасля афармлення дакументаў на прыватызацыю павінен адпавядаць 10% ад кошту кватэры. Што для грамадзян, якія пражываюць у дамах, пабудаваных у апошнія дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя, будзе раўняцца ў эквіваленце прыкладна 1,5 тыс. долараў. Для тых, хто пражывае ў больш новых дамах, памер першаснага ўнёску з разліку за дзвюхпакаёвую кватэру ўзрасце на 0,5-1,0 тыс. долараў.
Для грамадзян, якія на працягу года пасля падпісання прэзідэнтам указа аб пераводзе непрыватызаванага жылля ў камерцыйнае, не прымуць рашэнне аб афармленні дакументаў на прыватызацыю, кожны месяц будзе налічвацца арэндная плата за карыстанне ў памеры каля 50% ад рынкавага кошту арэнды жылля. Што, у залежнасці ад населенага пункту, будзе складаць ад 50 да 170 долараў. У іншым выпадку кватэры будуць пераводзіцца ў статус сацыяльных з забаронай далейшай прыватызацыі.
Такім чынам беларускія ўлады, прымушаючы сваіх грамадзян паўторна аплочваць пабудавнае за іх жа кошт жыллё, імкнуцца вырашыць пытанне забеспячэння бюджэтнага фінансавання сферы будаўніцтва, куды гэтыя сродкі павінны накіроўвацца згодна беларускага заканадаўства. А гэта трыліёны беларускіх рублёў, якія часткова будуць расходаваны на будаўніцтва жылля “патрэбным” людзям, часткова будуць раскрадзены, як гэта было ў мінулыя гады.
Напрыклад, толькі ў 2010 годзе ў сферы будаўніцтва, па заключэннях прадстаўнікоў праваахоўных структур, было скрадзена каля 730 мільярдаў рублёў бюджэтных сродкаў, што на той час пераўзыходзіла агульны кошт зданай ў гэты год у эксплуатацыю “Мінск-Арэны”, або раўнялася кошту 60 тыпавых панэльных шматкватэрных дамоў у сталіцы…
Дык што, можа “народныя абраннікі” не ведаюць аб гэтых фактах? Ведаюць, ды маўчаць, бо спадзяюцца — можа і ім штосьці перападзе.
Што яшчэ прыдумаюць у хуткім часе беларускія чыноўнікі, каб працягнуць рабаўніцтва свайго народа? Пажывём, пабачым…
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева