Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Парады беларускім апазіцыянерам, якія пражываюць за мяжой

 

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.
У апошнія гады як унутры Беларусі, так і за яе межамі то заціхае, то ўзмацняецца хваля спрэчак пра неабходнасць эканамічных санкцыяў да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, аб існаванні “чорнага спісу” беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структур, якім забаронены ўезд у Еўрапейскі саюз, ЗША і некаторыя іншыя краіны.

Меркаванні аб неабходнасці існавання разнастайных санкцыяў да прадпрыемстваў, да беларускага чынавенства, за якімі былі заўважаны парушэнні беларускага заканадаўства ш дачыненні асноўных правоў чалавека, ў розных апазіцыйных беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў маюць значныя разыходжанні.

Адны выступаюць за пашырэнне эканамічных санкцыяў да прадпрыемстваў і пашырэнне “чорнага спісу”, іншыя — за змякчэнне ўсялякіх санкцыяў і нават іх адмену. Найбольшай катэгарычнасцю ў гэтым пытанні ў большасці сваёй вызначаюцца палітыкі, што знаходзяцца зараз па-за межамі Беларусі. Ад іх дастаецца на арэхі за “мягкацелую”, на іх думку, пазіцыю па гэтым пытанні як палітыкам, што пражываюць на Бацькаўшчыне, так і шматлікім замежным чыноўнікам, што дапускаюць скарачэнне “чорнага спіса”.

Я салідарны з той пазіцыяй, што кожны чалавек, які наўмысна парушыў заканадаўства, павінен несці за гэта адказнасць, калі не судовую, то хаця бы маральную, нягледзечы на тое, дзе ён знаходзіцца ў дадзены момант.

Але нацыянальныя інтарэсы краіны, інтарэсы беларускага народу для мяне былі і застаюцца на першым плане.

Назіраючы за разнастайнымі выказваннямі па пытаннях існавання “чорнага спісу”, можна заўважыць цікавую тэндэнцыю, што ўсялякія спрэчкі па ўнясенню ў спіс або выключэнню з яго круцяцца ў асноўным вакол сённяшнега чынавенства.

У той жа час неяк даўно пазабыліся такія розныя асобы, што ў свой час спрычыніліся да закладкі падмуркаў існуючага на Беларусі рэжыму. А некаторыя з іх, дзеля ўзмацнення гэтага рэжыму, зрабілі значна болей, чым чыноўнікі, што працуюць сёння.

Гэта і вядомы “завхоз” І.Ціцянкоў, гэта шматлікія кіраўнікі сілавых структур і генералы У.Мацкевіч, В.Кез, Л.Ерын, У.Навумаў і г.д., гэта дзесяткі іншых міністраў і чыноўнікаў — прадстаўнікоў пятай калоны на Беларусі, што за вялікія заслугі перад Крамлём пасля адстаўкі атрымалі хлебныя месцы ў Расіі. І гэтыя спісы пастаянна папаўняюцца.

Працуючы і жывучы ў Расіі, маючы на рахунках у замежных, у асноўным у заходніх банках сотні тысяч, мільёны долараў, нарабаваных у беларускага народа, гэтыя людзі маюць вольныя магчымасці не толькі для паездак у Беларусь, але і для паездак у розныя краіны свету.

Шмат хто з былых сілавікоў і чынавенства, хто не змог зарабіць “благосклонность” Крамля, падаліся ў іншы бок на пастаяннае месца жыхарства. І сёння яны шчасліва ўжываюцца ў Германіі, Польшчы, ЗША, іншых краінах побач са шматлікімі прадстаўнікамі беларускіх апазіцыйных структур, што таксама ў свой час з’ехалі ў гэтыя краіны. Хтосьці з чыноўнікаў добра ўладкаваў там свае сем’і.

І самае цікавае, што некаторыя былыя чыноўнікі і сілавікі нават атрымалі палітычны прытулак або дазвол на пастаяннае месца жыхарства ў гэтых краінах не без дапамогі і хадайніцтваў перад еўрапейскімі палітыкамі пражываючых побач апазіцыянераў.

Яскравым прыкладам таго, як былыя прадстаўнікі беларускай улады могуць атрымаць палітычны прытулак на Захадзе, з’яўляецца выпадак з былым старшынём Клімавіцкага раённага суда Ігарам Цішкіным, які ў 2008 годзе збег з Беларусі праз Украіну ў Польшчу і на працягу некалькіх месяцаў атрымаў там палітычны прытулак.

Здзіўляе, як лёгка гэты чалавек прайшоў такую складаную працэдуру. Пры гэтым ні польскі бок, ні тыя прадстаўнікі беларускай апазіцыі, што дапамагалі Цішкіну, нават не звярнулі ўвагі на меркавані супрацоўнікаў крычаўскай незалежнай рэгіянальнай газеты “Вольны горад”, не ўзялі пад увагу меркаванні прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці Клімавіцкага раёна аб былым старшыні суда. А звярнуць увагу было на што. За час працы з 2000 па 2007 гады Цішкін шматразова ладзіў расправы над прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці, у тым ліку і над рэдакцыяй газеты “Вольны горад” у 2006 годзе. Ды і збег ён з Клімавіч не па палітычных матывах, а з-за ўзбуджэння крымінальнай справы за атрыманне хабару ў вялікіх памерах. Яго падзельнікі прызналі віну і былі асуджаны на пэўныя тэрміны.

І дзе зараз гэты, як ён сябе прадстаўляў, “барацьбіт” з карупцыяй, з кантрабандыстамі, што незаконна вывозілі беларускі спірт у Расію? Якую працу ў дапамогу прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці Беларусі ён вядзе з мэтай раскрыцця карупцыйных схем на радзіме?

І гэта не адзінкавы выпадак.

Можа быць варта апазіцыйным палітыкам, што жывуць за мяжой, звярнуць увагу на дадзеную праблему і заняцца нарэшце канкрэтнай працай па вывядзенню на “чыстую ваду” гэткіх і падобных да іх “барацьбітоў”, што пражываюць на Захадзе побач з імі, а не навучаць жыццю тых, хто працуе на Бацькаўшчыне.

Тым больш што ў іх зараз адкрываюцца новыя магчымасці. 16 студзеня 2014 года ў Сенат ЗША прадстаўлены на разгляд новы законапраект Global Human Rights Accountability Act Маккейна — Кардзіна аб глабальнай адказнасці за парушэнне правоў чалавека. У новым законапраекце прапануецца ўвядзенне адмоваў ва ўездзе ў ЗША, замарожванне рахункаў і забарона на куплю нерухомасці на тэрыторыі Злучаных Штатаў у адносінах грамадзян іншых краін, вінаватых у пазасудовых забойствах, катаваннях або іншых парушэннях закона, здзейсненых у адносінах грамадзянскіх актывістаў, што выступаюць за прасоўванне правоў чалавека і змагаюцца з незаконнай дзейнасцю ўрада.

Закон, у выпадку прыняцця, дазволіць таксама замарожваць аперацыі з маёмасцю парушальнікаў правоў чалавека, калі такая маёмасць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША, у тым ліку калі маёмасць зарэгістравана праз рэзідэнтаў ЗША.

Вось бы такія законы і ў еўрапейскіх ды іншых краінах, дзе могуць знаходзіцца былыя беларускія чыноўнікі, сілавікі, што парушылі ў свой час законнасць, або іх прадстаўнікі. Дзе імі набыта нерухомасць, або ў банках размешчаны нарабаваныя ў беларускага народа грошы.

 

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.


 

Оценить материал:
Средний балл - 4.11 (всего оценок: 18)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Похоже АГЛы нанял команду для предвыборной пропаганды:
  • Григорий , рановато Вы начали свою предвыборную компанию и тему интересную, а проще сказать безопасную нашли, нападки на бывших белорусских силовиков и чиновников. Что есть возможность напомнить о себе , еще раз пройтись по тем, которых в Синеокой уже и не помнят, но кто был близок к верховный власти? Однако вы о них упоминаете вскользь, подробности из их прошлой жизни не рассказываете, особенно о реальных преследований настоящих борцов за демократию.(Которых у нас к сожалению становиться все меньше и меньше) . Это что бы себе не навредить и показать , как Вы болеете за демократию на Родине? Расскажите общественности, где Вы сейчас проживете в России или в РБ? ( С 2008 г является сотрудником ООО «СтройАрком» (Санкт-Петербург) http://ru.wikipedia.org/wiki . Вы ведь боитесь этих людей зацепить серьёзно? В этой статье Вы не отходите от своих принципов, главное не победа, а участие и что бы ни во вред себе. Напомните общественности, ведь Вы единственный, кто не попал в СИЗО, после декабря 2010года ? http://ru.wikipedia.org/wiki ( Задумайтесь, граждане об искренности поборника за правду , справедливость и демократию!!) Зато вспомнили о событиях почти уже десятилетней давности и очень много сообщили нам из биографии судьи Тишкина, где перечислили все свои «фантазии», а так же чужие слухи и сплетни. Так вот я Вам посоветую не надо так чернить человека, которого вы не знаете и который Вам ничего не сделал плохо. Он ХОРОШИЙ ЧЕЛОВЕК и специалист ХОРОШИЙ . Если бы у нас в стране было в районных судах хоть по одному таких «судей Тишкиных» , суд нашей республики был бы самым правовым судом, во всем СНГ, но увы это тоже из области фантазии. Нужен был показательный процесс вот и нашли парня, у которого в верхних эшелонах власти нет ни теток, ни дядь, которые могли его защитить, и повесели всех собак. Распустили сплетни, подключили так называемые демократические средства информации, нашли «обиженных демократов», подтасовали факты и закрутилась машина лжи, которая как видно из Вашей статьи продолжает работать . Но человек сумел уехать от этого всего, живет тихо, мирно на чужбине, никого не трогает, никуда не лезет. Живите и Вы по законам Божьим: « Не судите, да не судимы будите». Кстати польский суд не признал его вины, а значит оправдал. Или Вы сомневаетесь в независимости и компетентности правовой системы Республики Польша? А расскажите о его сообщниках, очень даже интересно. Хотелось услышать Ваши ответы на заданные мною вопросы или как всегда Вам СЛАБО?
  • кстати, чисто русский подход к решению проблемы, обвинить не гомопедофилов русских православных, а того кто это тему поднял.
  • мы с вами свиней не пасли вместе, на ты не переходили, я крещеный в православии, я хочу в отличии от вас вычистить эту нечисть, но видимо кремлевская оплата вам это не дает понять.
  • А что ты православную церковь тут преследуешь? У тебя что к ней? Или ты ражжигаешь межнациональную рознь? Церковь тебе уже педофилию пощряет, да? Ты что куришь? На украине народ там бьется по церквам между всеми, а ты хочешь чтобы у нас тоже было? Тебе бы в аквариуме жить дак и то рыбок покусаешь! Кончай!