Мнения других авторов
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
Другие Мнения этого автора
- 07.02 // 13:37 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Колькі вяровачцы не віцца… // Статья
- 21.12 // 13:27 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб дзейнасці беларускага ўраду і свінстве // Статья
- 23.11 // 13:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб тактыка-эканамічных хітрасцях магілёўска-шклоўскай вертыкалі… // Статья
- 26.10 // 12:25 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. І хто ж у нас утрыманцы і дармаеды??? // Статья
- 30.08 // 17:58 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Стварэнне клана латыфундыстаў у Беларусі // Статья
Мнение
Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Дарэфармаваліся…
Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ. |
Праз практычную рэалізацыю ўказаў прэзідэнта № 138 ад 19 сакавіка 2004 года і № 280 ад 14 чэрвеня 2004 года было распачата рэфарамаванне аграпрамысловага комплексу краіны. Асноўная сутнасць рэформаў на першых этапах заключалася ў інтэграцыі сельгаспрадпрыемстваў шляхам перадачы стратных, нестабільна працуючых іншым арганізацыям з мэтай іх фанансавага аздараўлення і прыцягнення інвестыцый у сельскагаспадарчую вытворчасць.
Па дадзеных на пачатак 2009 года, у працэсе інтэграцыі да розных прадпрыемстваў былі далучаны 754 гаспадаркі, прададзена 89.
У развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, сацыяльнай інфраструктуры з розных крыніц за гэты час было інвеставана 5319,4 млрд. рублёў.
Да працэсу аб’яднання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у розных рэгіёнах краіны падыйшлі па рознаму. Але месцамі, з падачы тагачасных прадстаўнікоў беларускага ураду, указы былі ўспрыняты мясцовымі чыноўнікамі як магчымасці для правядзеня сваіх уласных эксперыментаў.
І пайшло, пакацілася…
Як гэта часта бывае, у беларукіх чыноўнікаў проста рукі чэшуцца, каб “паэксперыментаваць” і такім чынам паказаць свае “здольнасці” да рэфармавання розных галін эканомікі краіны. На тэме рэфармавання аграпрамысловага комплексу ў гэты час некаторыя з іх нават абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысертацыі.
Дзесці нават пайшлі па прынцыпу: “Аб’ядноўваць, дык аб’ядноўваць”. Як, напрыклад, у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці пад выглядам рэформаў у 2008 годзе злілі ў адну кучу ўсе існуючыя на той момант сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, аб’яднаўшы іх у адно — унітарнае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Краснапольскі”.
Як праходзілі працэсы аб’яднання, як ламаліся межы гаспадарак і лёсы людзей — гэта асобная гісторыя…
Ўжо ў першы год існавання УКСП “Краснапольскі” было бачна, што эксперымент правальваецца. Што абяцанні тагачаснага старшыні райвыканкама Аляксандра Ветошкіна аб павелічэнні заробкаў сялян, аб росце ўраджаю, прывесаў і надояў малака, аб рэфармаванні сістэмы мясцовай улады (абяцанні скараціць апарат упраўлення сельскай гаспадаркай раёна) не спраўджваюцца.
У першы год эксперыменту толькі з-за пагаршэння якасці здадзенага на малаказавод малака гаспадарка згубіла фінансавых сродкаў больша за гадавы фонд заработнай платы…
У аб’яднанай гаспадарцы пачалі зніжацца паказнікі вытворчасці, змяньшацца заробкі сялян. Напрыклад, надоі малака на адну карову ў раёне чуць дасягаюць да 2,3 тыс. літраў (і тое з прыпіскамі).
На тэрыторыі былых самастойных гаспадарак былі зачынены дзесяткі вытворчых аб’ектаў — машынных двароў, зернетакоў, фермаў, звузілася сацыяльная інфраструктура. Паступова гэтыя аб’екты былі разрабаваны і стаяць зараз як “помнікі” чынавенцкай бязглуздзіцы.
І, як след, сяло пачалі масава пакідаць людзі. Падобнага эксперымента над сабой не вытрымалі нават тыя, хто застаўся тут жыць і працаваць пасля Чарнобыльскай трагедыі. У сярэднім, з аб’яднанай гаспадаркі звальняюцца штогод каля 100 чалавек.
Не далі належнага эфекту і мільярдныя фінансавыя ўліванні ў сельскую гаспадарку раёна з бюджэту.
Краснапольскі эксперымент цягнецца ўжо шэсць год. Мінскія, магілёўскія, краснапольскія чыноўнікі разумеюць, што з аб’яднання сельгаспрадпрыемстваў раёна ў адно атрымалася, мякка кажучы, дурасць, але не прымаюць ніякіх мераў па ліквідацыі няўдалага эксперыменту.
Не ведае, што рабіць з ААТ “Краснапольскі” (нядаўна гаспадарка пераіменавана ў адкрытае акцыянернае таварыства) і новы старшыня райвыканкама.
Не ўмешваецца ў сітуацыю і кіраўніцтва краіны. Нават публікацыі ў газеце “Советская Белоруссия” за 2012 і 2013 гады аб гаротным стане Краснапольшчыны ў сувязі з “эсперыментам” не паспрыялі гэтаму.
Можа быць, кіраўніцтва краіны і вобласці зрэагуюць на дадзеную публікацыю і, прызнаўшы свае памылкі, прымуць меры да выратавання Краснапольшчыны.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии