Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб тактыка-эканамічных хітрасцях магілёўска-шклоўскай вертыкалі…


Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.

“Некоторые должностные лица своими противоправными действиями наносят серьезный ущерб экономике и подрывают авторитет власти”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час даклада старшыні Гродненскага аблвыканкама аб перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці.

З вуснаў кіраўніка краіны прагучала незадаволенасць запавольваннем тэмпаў развіцця Гродненскай вобласці, а таксама пралікамі ў працы з падборам кіруючых кадраў у рэгіёне.

“Я уже неоднократно говорил, что это зло мы будем выжигать каленым железом. Здесь неприкасаемых нет и быть не может. Вы об этом знаете, это не новость”, — падкрэсліў ён у час працоўнай нарады ў г. Гродна 14 лістапада. “…Но что происходит на Гроднинщине?” — задаўся ён пытаннем... 

А на Гродненшчыне, дзе зараз кіруе Уладзімір Краўцоў, які да лістапада 2013 г. працаваў у Магілёве, толькі за 9 месяцаў бягучага года раскрыта 69 злачынстваў карупцыйнай скіраванасці, здзейсненых асобамі, якія знаходзіліся на пасадах у органах улады і кіравання дзяржаўнымі ўстановамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі.

А колькі ж іх засталося не раскрытымі?

Колькасны склад раскрытых злачынстваў можна смела лічыць надводнай, бачнай часткай карупцыйнага айсбергу. Інфармацыя аб яго асноўнай, падводнай частцы так і застанецца для грамадзян краіны цалкам недаступнай.

Падобнай была рэакцыя Лукашэнкі на вынікі працоўнай паездкі і ў Магілёўскую вобласць 5 лістапада. Як ён адзначыў, яму паступаюць трывожныя сігналы па сітуацыі ў Магілёўскай вобласці, і гэта інфармацыя, па яго словах, мае падцверджанне з незалежных крыніц.

Відаць, Аляксандр Рыгоравіч усё ж звяртае ўвагу на інфармацыю пра сітуацыю ў вобласці, што змяшчаецца на старонках нешматлікіх незалежных друкаваных выданняў шэрагу рэгіёнаў Магілёўшчыны.

За 9 месяцаў бягучага года па ўсіх эканамічных паказчыках Магілёўская вобласць вельмі шмат змінусавала ў параўнанні з адпаведным перыядам 2013-га. Толькі аб’ём вырабленага валавога прадукту склаў усяго 96,8%. Экспарт тавараў — 94%. І гэтак далей.

“Я сквозь пальцы не могу смотреть на такое положение дел в области, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Должны быть конкретные результаты. Если их нет, тогда надо думать, кто будет давать эти результаты”.

У час нарады прагучалі меркаванні як з боку кантралюючых структур, так і ад кіраўніцтва вобласці, Магілёва, Магілёўскага раёна адносна прычын нізкіх тэмпаў развіцця рэгіёна. На думку большасці прысутных на нарадзе, у вобласці не ўдалося выпрацаваць сістэмны падыход падбору кадраў.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне прадаставіць старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку права да 15 лістапада прымаць любыя кадравыя рашэнні ў рэгіёне.

Цэлы тыдзень спадар Руднік думаў як распарадзіцца прадастаўленым яму правам і толькі 13 лістапада скарыстаўся такой магчымасцю. У гэты дзень ён знайшоў трох “ахвярных казлоў”, звольніўшы з пасад генеральных дырэктараў ТАА “Папяровая фабрыка “Спартак” у Шклове, ТАА “Магілёўскі металургічны завод”, ТАА “Бабруйсксельмаш”.

Прашарсціць па вертыкалі абл-, гар-, райвыканкамы, дзе заселі асноўныя віноўнікі зніжэння эканамічных паказчыкаў вобласці, у яго, відаць, зноўку духу не хапіла.

Так склалася, што ў гэты ж дзень, 13 лістапада, я атрымаў ліст № 2182 ад 12.11.2014 г. з Магілёўскага аблвыканкаму за подпісам першага намесніка старшыні аблвыканкама А.І. Чыкіды.

У гэтым адказе з аблвыканкаму на мой зварот ад імя грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі Магістрат” у Адміністрацыю прэзідэнта аб хібах у эканоміцы і сацыяльнай сферы Шклоўскага раёну, спадар Чыкіда сцвярджае, што Магілёўскім аблвыканкамам і Шклоўскім райвыканкамам “праводзяцца неабходныя мерапрыемствы па забяспячэнню належнага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага жыцця насельніцтва раёна і падтрыманню стабільнасці ў эканоміцы рэгіёна. Прамысловыя, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і аб’екты сацыяльнай сферы працуюць у адпаведным рэжыме”.

Асноўная прапанова грамадзянскай ініцыятывы аб вылучэнні на пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкаму кандыдата эканамічных навук Пятра Мігурскага засталася па-за ўвагай чыноўнікаў. 

Па сведчаннях першага намесніка старшыні аблвыканкаму, “у раёне ўсе падзеі адбываюцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствм Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падбор і назначэнне кадраў”.

Чытаючы адказ спадара Чыкіды, складваецца ўражанне, што ён або адсутнічаў на працоўнай нарадзе ў Магілёве 5 лістапада пад старшынствам кіраўніка краіны і не чытаў выніковых матэрыялаў нарады, або праспаў увесь час.

А можа быць лідэрства Шклоўскага раёна ў краіне па “мінусу” надояў малака на адну карову за 2013 год — гэта тактыка-эканамічная хітрасць магілёўска-шклоўскай вертыкалі?

А рэгулярныя крымінальныя справы, што ўзбуджаюцца на намеснікаў старшыні Шклоўскага райвыканкаму, кіраўнікоў прадпрыемстваў раёна за злоўжыванне службовым становішчам, і агульны, раскрыты сілавымі структурамі, карупцыйны складнік за чатыры апошнія гады каля 60 млрд. руб. — гэта адпаведны, запланаваны рэжым працы прадпрыемстваў і ўстаноў раёна?

Своеасаблівыя магілёўска-шклоўскія хітрасці ў наладжванні вытворчасці, дзейнасці ўстаноў і разнастайных арганізацый “паспяхова” былі перанесены і спадаром Краўцовым на Гродненшчыну. Менш года яму хапіла, каб па выніках пераўзыйсці сваіх былых калег па працы ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Ну што можна сказаць аб такой дзейнасці прадстаўнікоў магілёўска-шклоўскай вертыкалі, што працуюць на разнастайных пасадах па ўсёй краіне? Якую карысць для беларускага народа яны прыносяць гэткай сваёй працай? А можа быць ад іх адна толькі шкода?

Каб вызначыць патрэбнасці для краіны такіх людзей і пасад, што яны займаюць, прапаную правесці ў Магілёўскай вобласці невялікі эксперымент.

Трэба на адзін месяц адправіць у адпачынак сем службовых асобаў аблвыканкама: старшыню, яго намеснікаў і кіруючага справамі. А таксама — апарат абласнога Савета дэпутатаў. А разам з імі ўвесь абслугоўваючы персанал, з пастаноўкай на прыкол службовых аўтамабіляў, апячатваннем і абясточваннем кабінетаў, зняццём міліцэйскай аховы.

Праз месяц, па выніках працы эканомікі вобласці, зрабіць высновы. Калі сітуацыя ў вобласці памяняецца да лепшага, або застанеца на тым жа ўзроўні, можна лічыць эксперымент паспяховым і распаўсюджваць яго на іншыя рэгіёны і ўзроўні вертыкалі.

Я ўпэўнены ў паспяховасці падобнага эксперымента.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.68 (всего оценок: 25)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Анекдот тех времён, услышанный от очень старого человека, на языке оригинала. Цыгын падаў заяву на выезд у Амерыку. Далажылі Сталіну, той загадаў прывесці цыгана, і пытае ў яго: - Чаму ты хочаш у Амерыку? - Бачка Сталін, людзі кажуць, што ў Амерыцы добра жыць! - Ведаеш, цыган, як людзі кажуць: добра там,дзе нас нет. - Так, так, бачка Сталін! Я і хачу туды, дзе вас нет!
  • Страдания - что не всё сразу вместилось в унитаз...
  • Інфармацыя аб яго(карупцыйнага айсбергу) асноўнай, падводнай частцы так і застанецца для грамадзян краіны цалкам недаступнай. - вот бы эта инфа стала доступной) тот берет.., этот тоже, но в баксах, а не евро, а третий и бутылке рад, ну, не одной, а так - чтоб постоянно) а у четвертого в унитазном бачке пакет доляров спрятан - и фамилии, фамилии...) И Что Бы Было? А)????
  • А мне это жутко воспринимать на видео...: Те, кого в эти ямы-траншеи спустили. И эти типы с пистолетами в руках... Ба-бах! - пуля в чью-то голову... Нельзя так, люди... Пусть это уже 60-70 лет назад...
  • Ну, вот. Таранда и НЕТ отозвались. В принципе - мир не без добрых людей...
  • При Сталине было три категории людей. Те, что уже сидели в лагерях или в них погибли. Те, кто их сажал охранял и расстреливал. Те, кого ещё не успели посадить. Так вот. Тех, что сидели, по понятным причинам, осталось не так много, их жизнь приучила, помалкивать на всякий случай. Те, вторые, рассказывали своим детям, что было не так уж плохо, скромно умалчивая свою важную роль в этой системе. Третьи, были так счастливы, что их обошла эта мясорубка http://otvet.mail.ru/question/16440481 . Чем меньше русских, тем больше достанется грузинам - принципиальная позиция Сталина..