Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Пра справядлівасць і сутнасць беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі


Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.

Ужо двадцаць год вышэйшае беларускае чынавенства начале з Аляксандрам Лукашэнка ўсё цвердзіць беларускаму народу, што ў нашай краіне створана такая сацыяльна-эканамічная мадэль, дзе ўсе пераўтварэнні, рашэнні і падыходы скіраваны на забяспячэнне сацыяльнай справядлівасці, абарону і падтрымку працоўных.

У падобным стылі прагучалі словы кіраўніка краіны і 22 траўня ў час яго выступу перад дэлегатамі VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:

«Менавіта для чалавека працы створана наша палітычная сістэма, якая гарантуе мір і парадак, эканамічная мадэль, што забяспечвае магчымасць працаваць і зарабляць. Мы стварылі магутную сацыяльную сістэму — даступную медыцыну, адукацыю, жыллё, надзейную сацыяльную абарону».

«У гэтым галоўны сэнс і сутнасць беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі… І ад гэтых прынцыпаў мы не адступім ніколі»,
— дадаў ён, выступаючы перад прысутнымі на з’ездзе.

Аб якіх жа гарантыях, сацыяльнай абароне і справядлівасці можа ісці гаворка? Бо ўсе мы добра ведаем пра магчымасці нашай “бясплатнай” медыцыны для народа і наяўнасць спецыяльных медычных установаў для высокапастаўленага чынавенства і іх сямей, а тым болей — аб магчымасці працаваць і зарабляць прыстойныя грошы.

Але прапаную пакуль што гэтыя пытанні пакінуць па-за ўвагай і прыпыніцца на адным цікавым выказванні Лукашэнкі аб “стварэнні нашай палітычнай сістэмы”.

Каб зразумець, што ж хаваецца за гэтымі яго словамі: “Менавіта для чалавека працы створана наша палітычная сістэма…”, прапаную чытачам звярнуць увагу на падзею, што адбылася напярэдадні з’езда прафсаюзаў — 21 траўня 2015 года.

У гэты дзень была праведзена нарада па ўдасканаленні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель. На разгляд кіраўніка дзяржавы быў прадстаўлены праект указа, у якім вынесены прапановы па змяненні заканадаўства аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў.

Першасныя асацыяцыі, звязаныя з самой назвай гэтага дакумента, па стылю нагадваюць выказванне аднаго з персанажаў кінафільма “Вяселле ў Малінаўцы” — “будут грабить”.

Бо якія б рашэнні па зямлі не прымаліся ці ў часы Савецкага Саюзу, ці ў часы незалежнай Беларусі, усе яны былі скіраваны на звужэнне права грамадзян на валоданне або карыстанне зямлёй. Так было ў часы калектывізацыі. Так адбываецца і зараз, калі калгасы ператвараюцца ў іншыя формы ўласнасці.

У час нарады кіраўнік краіны нагадаў прысутным аб часах, калі старшыням абласных выканаўчых камітэтаў былі прадастаўлены паўнамоцтвы распараджацца землямі пад будаўніцтва. Аднак надалей гэты парадак быў зменены.

«Чаму гэта адбылося, я гаварыў. Такога хаосу і непарадку на зямлі, як у той перыяд, у нас не было! Пачалі будаваць на ўрадлівых землях розныя склады, прадпрыемствы, ды і жыллё», — адзначыў Лукашэнка.

«Мае адносіны да зямель, асабліва сельгаспрызначэння, ды і ляснога фонду, вы ведаеце. Сёння ніякіх мерапрыемстваў у плане будаўніцтва і гэтак далей, звязаных з адвядзеннем зямель, без дазволу прэзідэнта ў краіне не праводзіцца», — сказаў Лукашэнка ў час нарады.

Але ж за часы “хаосу і непарадку на зямлі” беларускае чынавенства паспела ў значнай ступені павырашаць усе свае зямельныя пытанні. Ды і не толькі свае, а і сваіх родны і блізкіх.

Нешматлікія незалежныя выданні краіны ў сваіх публікацыях тых часоў, ды і зараз, неаднойчы звярталі ўвагу на негатыўныя працэсы па незаконнаму адвядзенню зямлі. Нават былі выпадкі, калі па выніках публікацый у незалежных СМІ мясцовыя ўлады вымушаны былі даваць “задні ход” па сваіх рашэннях. Як гэта было па факце незаконнага выдзялення ўчастку ў Магілёве пад будаўніцтва жылога дома былому старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэту А.Ільянаву. Магілёўскімі ўладамі ўчастак быў адабраны ў Ільянава і вернуты дзяржаве.

Але ж гэта былі адзінкавыя факты. Асноўная маса чынавенства, незаконна атрымаўшая ўчасткі, валодае землямі да гэтых часоў.

З тае пары за апошнія 7-8 год многія з іх змянілі свае працоўныя месцы, а некаторыя і месцы пражывання. І ўжо па новаму колу яны паспяхова вырашаюць свае зямельныя пытанні.

Найбольш, канешне, пашчасціла тым, хто па роду сваёй дзейнасці апынуўся ў Мінску. Тут каля 40 чалавек са згоды кіраўніка дзяржавы атрымалі ў “падарунак” надзелы па 12-15 сотак для будаўніцтва жылля ў Вяснінцы. Кожны з іх стаў уладальнікам участкаў з коштам ад 230 да 290 тыс. даляраў.

Яшчэ раней больш 50 высокапастаўленых чыноўнікаў атрымалі гатовае жыллё ў Драздах. Практычна ўсе яны за гэты час правялі прыватызацыю жылога фонду, аформіўшы свае дамы на жонак або дзяцей, і ўжо па якому разу, як “бяздомныя”, вырашаюць зямельныя “праблемы”.

Уладальнікамі прэстыжных участкаў сталі прадстаўнікі сілавых структураў, вышэйшае чынавенства, народныя абраннікі. Найбольш прэстыжна-паспяховай у плане рэалізацыі жыллёва-зямельнага пытання стала пасада дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе. Як былыя дэпутаты У.Канаплёў і В.Іваноў, так і дзеючы А.Агееў, апынуліся ў гэтых спісах “шчасліўчыкаў”.

А што ж працоўны чалавек, за якога так “апякуюцца” кіраўнік краіны, народныя абраннікі, чынавенства?

А працоўны чалавек апынуўся ў сітуацыі, як тая бабуля ў казцы А.Пушкіна — каля “разбітага карыта”.

Як, напрыклад, каля 5 тыс. маладых сямей, што пад 10 год стаяць у чэргах на атрыманне ўчасткаў для будаўніцтва жылля ў Магілёве. І перспектываў ў іх па вырашэнні зямельнага пытання не прадбачыцца. Бо за гэты час змяніўся не адзін старшыня абласнога выканаўчага камітэту, і ні адзін з іх не сумеў або не захацеў аформіць неабходных дакументаў па адводу земляў пад будаўніцтва жылля на зацвярджэнне ў кіраўніка краіны.

За гэты час у маладых людзей нарадзіліся дзеці, год праз 10 з’явяцца ўнукі, а аб прыстойным жыллі на сваім зямельным участку ім застаецца толькі марыць.

Падобных фактаў па ўсёй краіне мноства.

Вось і ўся сацыяльная справядлівасць, абарона і падтрымка працоўнага чалавека, у якой хаваецца галоўны сэнс і сутнасць беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі ў створанай “нашай” палітычнай сістэме.

Дык для каго ж створана гэтая “наша палітычная сістэма”?

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 10)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • ШО ТУТ ДОБОВЛЯТЬ!
  • Рыгор Кастусёў--Дык для каго ж створана гэтая “наша палітычная сістэма”? \\ а хто забараняў ствараць інш. паліт. сістэму яшчэ да з"яленьня пасады прэзыдэнта ў Беларусі? 2010 г. "Салідарнасць" Руслан Горбачев, Подполковник КГБ в запасе Валерий Костко рассказал зачем Лукашенко уговаривал его семью заняться фермерством: «...в 1990 году, я стал депутатом Минского областного Совета депутатов.Познакомился в то время практически со всем В С XII созыва, включая Лукашенко. В 1991 году, когда депутаты принимали закон о фермерстве, Лукашенко меня убеждал: скажи своему батьке, что нужно брать землю, мы должны ПОКАЗАТЬ, что в Беларуси люди потянулись к ЧАСТНОЙ собственности. Получается, Лукашенко – КРЁСНЫЙ БАТЬКА моего фермерского хозяйства» Хоць адзін ЗМАГАР за цывілізаваную, дэмакратычную, ЭЎРАпейскую можа пахваліцца што Ён таксама КРЁСНЫЙ БАТЬКА фермерского хозяйства?