Другие материалы рубрики «Общество»

  1. В гомельском ресторане Red Pub клиентам наливали «Холокост»
    Именно так называется один из коктейлей, состоящий из текилы и нескольких видов ликера…
  2. Калі Магілёў стане беларускамоўным?
    На гэтае пытанне адказвае намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч...


Общество

Салігорскаму студэнту пагражаюць выключэннем з тэхнікуму з-за заяўкі на пікет супраць эканамічнай палітыкі


Студэнт Салігорскага эканамічнага тэхнікуму Ільля Кавалей падаў у выканкам заяўку на правядзеньне 26 студзеня пікету супраць неабароненасьці грамадзян Беларусі ад эканамічнай палітыкі ўладаў.

Праз два дні кіраўніцтвам тэхнікума з маладзёнам была праведзена «прафіляктычная» размова, пад час якой яму прыгразілі адназначным выключэньне з навучальнай установы ў лепшым выпадку. Калі ж ён не адмовіцца ад сваёй заявы на правядзеньне пікету, тады ў яго могуць «выпадкова» знайсьці наркотыкі ў кішэні, ці ўвогуле зь ім можа здарыцца што заўгодна, піша «Saligorsk.org».

Акрамя таго, дырэктар тэхнікуму тэлефанаваў бацькам, цікавіўся палітычнымі поглядамі Ільлі і таксама паабяцаў выключыць маладзёна з навучальнай установы, нягледзячы на яго пасьпяховую вучобу і адсутнасьць пропускаў заняткаў.

Як патлумачыў сам студэнт, яго шматлікія родныя і сябры вельмі пацярпелі ад навагодняй дэвальвацыі. Паверыўшы ўладам, яны захоўвалі ўклады ў беларускіх рублях і ў выніку за адну ноч згубілі мільёны. Усе як адзін падтрымалі маладзёна і паабяцалі абавязкова прыйсьці на пікет.

Такой хуткай і неадэкватнай рэакцыі навучэнец не чакаў, бо сам зьяўляецца студэнтам юрыдычнага факультэту і ведае, што мае абсалютна законнае права на правядзеньне пікету, гарантаванае яму заканадаўствам, Канстытуцыяй і міжнароднымі пагадненьнямі.

У выпадку працягу ціску маладзён зьбіраецца зьвярнуцца са скаргай у пракуратуру, а калі спатрэбіцца, гатовы бараніць свае правы ў судзе.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева