Другие материалы рубрики «Общество»

  1. «Кричали, что в нашей семье — убийца, значит, нас нужно всех расстрелять»
    Родственники приговоренных к смертной казни рассказали, как изменилась их жизнь после суда.
  2. Новый указ о тарифах на ЖКУ. Жировки пересчитают
    Документ, в частности, предусматривает, что плата за техобслуживание лифта, санитарное содержание вспомогательных помещений жилого дома будет исчисляться, исходя их количества жильцов, зарегистрированных в помещении.


Общество

Беспрацоўе на Магілёўшчыне змяніла аблічча


Падчас выбарчай прэзідэнцкай кампаніі адміністрацыі прадпрыемстваў стараліся не звальняць людзей і не скарачаць працоўны тыдзень. Тым часам беспрацоўе ня зменшылася, прадпрыемствы ня сталі працаваць лепей.

Якая сітуацыя цяпер на рынку працы, ці лёгка знайсці сабе занятак і ці знайшлі яго «палітычныя» беспрацоўныя — актывісты незалежных прафсаюзаў, зь якімі не працягнулі працоўныя кантракты).


Магілёўскі рэгіянальны цэнтр занятасці


Два беспрацоўных на адну вакансію

У службе занятасці Магілёва кажуць: сітуацыя з наплывам ахвотных зарэгістравацца беспрацоунымі і тымі, хто ў пошуку працы, стабілізавалася, але узровень беспрацоуя ў параўнанні зь мінулым годам вырас. На адну вакансію прэтэндуюць 2 беспрацоўных.

«Калі летась да нас звярнуліся 6,5 тысячы чалавек, то сёлета ужо болей за 8,5 тысячы, — зазначае супрацоўніца службы занятасці. — Таксама павялічыўся перыяд пошуку працы. Калі раней для працаўладкавання трэба было месяц ці паўтара, то цяпер перыяд падоўжыўся да 3-4 месяцаў».

«Партрэт беспрацоўнага таксама змяніўся. Калі раней гэта былі жанчыны з сярэднім узростам 45-50 год, — працягвае суразмоўніца, — то цяпер гэта мужчына 35-42 гадоў з сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй».

Паводле супрацоўніцы службы занятасці, працягваецца вяртанне беларусаў, якія былі на заробках у Расеі. «Прыток людзей у Беларусь ёсць, то бок людзі вяртаюцца», — зазначае яна.

«Закон аб дармаедах, вядома ж, адыграў сваю ролю. Але пад яго ўплывам найбольш людзей прыйшло да нас да 1 ліпеня. Потым крыху наплыў гэты спаў, але людзі ўсё роўна рэгіструюцца. Ня кожны чытаў гэты закон, а пагатоў ня кожны яго слушна трактуе, але лічыць: калі такі закон ёсць, то лепей я прыйду ў службу занятасці і зарэгіструюся беспрацоўным», — кажа супрацоўніца службы занятасці.


«Дворнікам не хачу, дый для дворнікаў нічога няма»

Шукаць беспрацоўных на вуліцах Магілёва доўга не давялося. Першыя ж мінакі прызналіся журналісту, што занятыя пошукам працы. Ува ўсіх ёсць досвед працы ў Расеі. На пытанне, ці лёгка працу знайсці ў Магілёве, усе заявілі: цяжка.

«Я іду з біржы, — кажа мужчына, да пенсіі якому засталося крыху больш за пяць гадоў. — Па маёй прафесіі там для мяне вакансіяў няма. Раней жа маляр, тынкоўшчык — былі запатрабаваныя прафесіі, цяпер — не. Дворнікам ісці не хачу, дый для дворнікаў нічога няма».

Наступны суразмоўца, малады мужчына, таксама кажа: на біржы няма чаго рабіць. Вакансій няма:

«У мяне будаўнічая прафесія. Я ў Расеі працаваў, але хацеў бы тут цяпер. А тут працы ня знойдзеш. Давядзецца зноў туды ехаць, хоць заробкі там сталі меншымі».

«Нялёгка тут знайсці сабе працу, — далучаецца да гутаркі яшчэ адзін мінак. — Заробак тут не адпавядае таму, што чалавек хацеў бы зарабіць. За 2,5 мільёна ніхто ж ня пойдзе працаваць. Гэта ж капейкі. Я сам беспрацоўны. Даводзіцца хадзіць шукаць. Я электрык паводле адукацыі і адпрацаваў ім 15 гадоў».

Сярод апытаных трапіўся і мужчына, які знайшоў сабе працу. «Кладаўшчыком уладкаваўся, — кажа ён. — Тры месяцы працу шукаў. У Магілёве цяжка знайсці. Шмат знаёмцаў беспрацоўных. У Расею езьдзіць. Але ўсе хочуць працаваць і зарабляць на радзіме. А калі тут няма, дык паедуць зноў туды».


На прадпрыемствах скарачаюць адміністрацыйны апарат

Ня многія са звольненых з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў актывістаў Свабоднага прафсаюзу Беларускага знайшлі сабе працу. Толькі за апошні год дзясятак прафсаюзнікаў апынуліся за прахадной. Адміністрацыя не пажадала працягваць зь імі працоўныя адносіны.

Аксана КернажыцкаяДва месяцы шукае працу Аксана Кернажыцкая.

«Я звязаная была з машынабудаўніцтвам, а прамысловасць у нас у стане, блізкім да нуля, таму па маёй спецыяльнасці мне знайсці ў Бабруйску працу адназначна няма як. А што тычыцца другіх спецыяльнасцяў, то паўсюль патрэбны досвед. А мой досвед — гэта 19 гадоў на прадпрыемстве. Нават цяпер прыбіральшчыца — і тое дэфіцытная пасада», — кажа пра перспектывы працаўладкавання актывістка Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

Суразмоўніца зазначае, што цяпер скарачаюць супрацоўнікаў адміністрацыі прадпрыемстваў, у тым ліку і заводу, на якім яна працавала:

«Цяпер не працягваюць кантракты з тымі, хто ў аддзелах сядзіць. Аптымізацыя пайшла, такім чынам, поўным ходам. Скарачэнне адбываецца ня толькі, так бы мовіць, рэпрэсіўнага характару, а там, дзе трэба шэрагі падчысціць. Гэта ўсё звязана з заняпадам у прамысловасці», — выказвае меркаванне Аксана Кернажыцкая.


«Няпоўная занятасць» вяртаецаа

У перадвыбарчую прэзідэнцкую кампанію сітуацыя ў эканоміцы рэгіёну зрэдку згадвалася ў афіцыйных крыніцах. Па заканчэнні выбараў пра праблемы ў прамысловасці пачалі казаць часцей. На адной зь першых нарадаў у гарвыканкаме згадалі прызабытую за тры месяцы «няпоўную занятасць» на шэрагу мясцовых прадпрыемстваў:

Уладзімір Цумараў«На сённяшні дзень шэсць прадпрыемстваў прамысловасці, якія ўва ўсіх на слыху, працуюць ва ўмовах няпоўнай занятасці. Сярод іх „Вяснянка“, „Трансмаш“, Таварыства глухіх і сляпых і завод „Строммашына“», — казаў на нарадзе старшыня гарадской вертыкалі Уладзімір Цумараў.

Гаварылі на нарадзе пра няпоўную загрузку, зніжэнне экспарту, дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасць магілёўскіх прадпрыемстваў. Гарадскі бюджэт недаатрымаў за 9 месяцаў году 149 мільярдаў рублёў. Такой сітуацыі не назіралася ад 2009 году.

Чыноўнікі бачаць прычыну праблемаў у сітуацыі на расейскім рынку, куды магілёўскія прадпрыемствы пастаўляюць асноўную масу сваёй прадукцыі. Спробы дыверсіфікацыі рынкаў збыту не далі эфекту. Экспартныя пастаўкі з магілёўскіх прадпрыемстваў у іншыя краіны мізэрныя.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • А ведь правители, наверное, не пропагандистски желают иметь 30 млн подданных. И будет в центре Европы Город Солнца (итал. La città del Sole; лат. Civitas Solis).
  • «Я звязаная была з машынабудаўніцтвам, а прамысловасць у нас у стане, блізкім да нуля, таму па маёй спецыяльнасці мне знайсці ў Бабруйску працу адназначна няма як. А што тычыцца другіх спецыяльнасцяў, то паўсюль патрэбны досвед. А мой досвед — гэта 19 гадоў на прадпрыемстве. Нават цяпер прыбіральшчыца — і тое дэфіцытная пасада» Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/society/2015/10/21/ic_articles_116_190097/ Ну, давайте им и пенсионный возраст увеличим. Чтоб был тунеядцем-безработным до "гробовой доски"... На месячное пособие в 15 (примерно) баксов.